СВІ́ТКА,

возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Мядзелка, за 7 км на Пд ад г. Паставы. Пл. 0,23 км², даўж. 870 м, найб. шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 23,5 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. да 8 м, на ПдЗ да 13 м, пераважна спадзістыя, часткова разараныя. Злучана ручаём з воз. Світа; выцякае р. Спорыца.

т. 14, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)