Парла́мент ’вышэйшы заканадаўчы орган буржуазнай дзяржавы, заснаваны часткова або цалкам на выбарных органах’ (ТСБМ). З рус. парла́мент ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83). У рус. м. праз польск. parlament ад італ. parlamento ’абмеркаванне, перагаворы, сход’ (Брукнер, 396; Фасмер, 3, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пародыя ’твор, сатырычны або камічна падроблены пад іншы твор’ (ТСБМ). З рус. паро́дия ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78). Рус. слова з’яўляецца кніжным запазычаннем праз польск. parodja або непасрэдна з лац. parōdia ад грэч. παρωδία ’спеў наадварот’ (Фасмер, 3, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пасшыме́чваць, драг. посшымэчуваты ’паскідваць, параскідаць’ (Клім.). Генетычна да шамацець ’шумець, шапацець’, але семантыкай бліжэй да рус. кур., дан. шемотну́ться ’кінуцца’. Паходзіць з аргатычнай прыстаўкі ше‑ і метать ’кідаць’ (Гараеў, 421; Фасмер, WuS, 3, 200; ён жа, 3, 427).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пельме́ні ’маленькія піражкі з цеста, начыненыя мясным або рыбным фаршам’ (ТСБМ). З рус. пельме́ні, якое з комі pelʼńań < комі, удм. pel ’вуха’, ńań ’хлеб’ — назва паводле формы, падобнай да вуха, гл. Папоў, Из истории, 28; Фасмер, 3, 230.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маза́іка ’рознакаляровы ўзор ці малюнак са шкла, дрэва, мармуру ці інш.’ (ТСБМ). Запазычана праз польск. ці рус. мову з франц. mosaïque < італ. mosaico < с.-лац. musaicum, якое з лац. Musa ’багіня мастацтва’ (Голуб-Ліер, 323; Фасмер, 2, 637).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазу́т, мазу́та ’астатак ад нафты пасля адгонкі бензіну, газы і газаліну’ (ТСБМ, Мат. Гом.). Запазычана з рус. мазут ’тс’, якое, паводле Ушакова (Толк. сл., 2, 118), — з араб. makhzulāt ’адыходы’ > тур. mazut, mazot (Фасмер, 2, 558; Лёхін, 417).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марошка ’марошка прысадзістая, Rubus chamaemorus L.’ (Кіс., ТСБМ). Складае з рус. паўн. морошка ’тс’ адзін арэал. У рус. мове — з угра-фінскіх. Параўн. фін. muurain, muuran, мансі moraχ, moreχ, ханты mūreχ, нганас. muraʼka, энецк. maragga (Фасмер, 2, 658).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мусат ’крэсіва’ (паўн.-усх., КЭС), ст.-бел. мусатъ ’сталь для вастрэння шабель’ (XVI ст.) запазычана з польск. musat, якое з тур. masad ’тс’ (Міклашыч, 184; Праабражэнскі, 1, 570; Булыка, Лекс. запазыч., 71). Аналагічна рус. муса́т (Фасмер, 3, 15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярсце́нь ’нябожчык, які даўно ужо памёр’, ’здань’ (паўн., КЭС), мерсьціцца ’здавацца’, прымярэсціцца ’вярзціся’ (там жа), рус. мерещиться ’тс’, рус. ярасл. мерестить ’здавацца’, разан., кастр. мереститься. Да прасл. merkst‑, суфікс якога са ‑sk‑ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 603).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мішура́ ’пазалочаныя або пасярэбраныя металічныя ніткі, з якіх вырабляюць парчу, галуны і інш.’, ’знешняя, падманная бліскучасць’ (ТСБМ). З рус. мишура́ ’тс’, якое, аднак, не мае надзейнай этымалогіі: мяркуемае араб. muzevvere, mozavvir ’падробка’ не падыходзіць фанетычна (Фасмер, 2, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)