Рэўматы́зм (ТСБМ, Сл. ПЗБ), рама́туз, рама́тыз, раматы́зма, рамаці́зма, рамаці́зна, рамаці́зм (Сл. ПЗБ), ромаці́з (ТС). З рус. ревмати́зм. У рус. з ням. Rheumatismus ’тс’ < лац. rheumatismus ’катар’ < грэч. ρευματικοζ ’цякучы’ (Фасмер, 3, 455; Праабражэнскі, 2, 191). Гл. яшчэ раматус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)