Бага́ж. Рус. бага́ж, укр. бага́ж. Запазычанне з франц. bagage або ням. Bagage (< франц.). Франц. bagage < bague < ст.-ісл. baggi ’клунак’. Гл. Фасмер, 1, 101; Даза, 68; Клюге, 44. Параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 6.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бадзе́йка ’маленькая ражка’ (Касп.). Рус. бадья́, укр. баддя́, бадя́. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. каз.-тат. badia, badiä, тур. badya ’вялікая пасудзіна для вады; карыта’ < перс. bādye). Бернекер, 37; Локач, 14; Фасмер, 1, 104.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бака́л (БРС). Рус. бока́л, укр. бока́л. Запазычанне з раманскіх моў. Параўн. франц. bocal, італ. boccale. Гл. Праабражэнскі, 1, 34; Брукнер, 35; параўн. яшчэ Клюге, 557; Шанскі, 1, Б, 153; Гютль–Ворт, For. Words, 63.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балаці́раваць. Рус. баллоти́ровать. Запазычанне з ням. ballotieren (< франц. balloter < італ. ballotare). Наўрад ці (насуперак Фасмеру, 1, 117) непасрэднай крыніцай можа быць і франц. слова (супраць гэтага сведчыць суфіксацыя). Параўн. Шанскі, 1, Б, 26–27.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баршчо́вы ’бурачковы (аб колеры)’ (Нас.). У ст.-бел. з XVII ст. (Нас. гіст., Булыка, Запазыч.). Ст.-укр. (з XVII ст.) барщевый, барщовый ’ярка-чырвоны’. Запазычанне з польск. barszczowy (ад barszcz, прасл. bъrščь, гл. боршч).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Башыбузу́к. Укр. башибузу́к. Запазычанне з рус. башибузу́к (раней ’салдат нерэгулярнага турэцкага войска’) < тур. başibozuk ’атрады нерэгулярнага войска’ (baş ’галава’, bozuk, buzuk ’шалёны, сапсаваны’). Адносна рус. слова гл. Фасмер, 1, 138; Шанскі, 1, Б, 62.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кру́жка ’кубак’ (З нар. сл., Сл. паўн.-зах., Дразд.). Запазычанне з с.-н.-ням. krus ’тс’. Праз польск. kruż, krużek ’збан, збанок’ — ст.-рус. кружька, рус. кружка, укр. кружка, бел. кружка (Слаўскі, 3, 186).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Курку́ль ’селянін-кулак’, ’хцівы, скупы чалавек’ (ТСБМ, Сцяшк.). Параўн. каракуль (гл.). Няясна. Ці не звязана гэта з караголь ’ястраб’? Іншая версія: запазычанне з бурсацкай мовы. Параўн. лац. curculio ’хлебны жучок’ з радам пераносных значэнняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ажырга́ць ’асядлаць (каня)’ (Сцяшк. МГ), абжаргаць ’абняць нагамі’ (Карскі, Мат. Ковенск.), ажыргнуць ’пераступіць праз што-небудзь’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ. žìrgas ’конь’, apžer̃gti ’растапырваць’. Гл. Урбуціс, Baltistica, V (I), 1969, 59.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драгама́н ’драгаман’ (БРС). Рус. драгома́н, укр. драгома́н. Запазычанне з усх. моў: з араб. мовы ў Егіпце, дзе форма targūman была ўзята еўрапейцамі (параўн., напр., ням. Dragoman). Першакрыніцай з’яўляецца асірыйскае targūmanu ’тс’. Гл. Клюге, 140.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)