1. Чаканне чаго‑н. добрага, якое спалучаецца з упэўненасцю ў тым, што яно збудзецца. Светлая надзея. Цвёрдая надзея. Страціць надзею. □ Столькі болю і столькі надзеі ў яе [дзяўчынкі] не па ўзросту сталых вачах.Брыль.Надзея выжыць тут, у лагеры смерці, амаль што канчаткова пакінула.. [палонных].Быкаў.
2. Той або тое, на каго, на што можна спадзявацца, апірацца. Мір — вялікая надзея простых людзей усёй планеты.«Звязда».Бацька і маці выхоўвалі сына. Сын быў уцехай, надзеяй адзінай.Дубоўка.Вось і лес, і стажок сена каля лесу. Гэта іх стажок, іх гордасць і надзея.Колас.
•••
Падаваць надзеігл. падаваць.
У надзеі — спадзеючыся.
Ускладаць надзеігл. ускладаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сме́ртны, ‑ая, ‑ае.
1. Які канчаецца смерцю, звязаны са смерцю. Смертны выпадак. Смертны час.// Прызначаны для памёршага. Смертны саван. Смертнае адзенне. Смертная пасцель.// Які служыць прыкметай памірання, звязаны са смерцю. Смертная агонія. Смертныя хрыпы.
2. Такі, які не можа жыць вечна, павінен памерці. Чалавек смертны.//узнач.наз.сме́ртны, ‑ага, м.; сме́ртная, ‑ай, ж. Чалавек. Гэта нас, смертных, абміне такі лёс. А вас, факт, успомняць.Пальчэўскі.
3. Такі, які пазбаўляе жыцця, вядзе да смерці. Смертная кара. Смертны прыгавор. □ [Брыль:] — Ён жа [саюз] абараніў нас ад навалы белых армій і іх саюзнікаў, замежнай буржуазіі, што ў смертнай схватцы прабавала задушыць нас.Колас.
•••
Просты смертны — звычайны чалавек, які нічым не вызначаецца.
Смертны грэхгл. грэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тры, трох, тром, трыма, (аб) трох, ліч.кольк.
1. Лік і лічба 3. Напісаць лічбу тры.// Колькасць, якая абазначаецца лічбай 3. Тры кніжкі. Тры дарогі. □ Садок быў, праўда, невялічкі: Дзве верабіны ды тры дзічкі.Колас.
2. Тое, што і тройка (у 2 знач.).
•••
Бачыць на тры аршыны (на тры сажні) пад зямлёюгл. бачыць.
Гнуцца ў тры пагібелігл. гнуцца.
Гнуць у тры пагібелігл. гнуць.
Да трох не гаварыкамугл. гаварыць.
Заблудзіць у трох соснахгл. заблудзіць.
За тры крокіадкаго-чагогл. крок.
Злупіць тры скурыгл. злупіць.
Тры чвэрці да смерцігл. чвэрць.
Уткнуць (уваткнуць, усунуць, уставіць) свае тры грошыгл. уткнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. і зінф. або дадан.сказам. Пераканаць словамі, заставіць згадзіцца з кім‑, чым‑н. [Анісім:] Нічога не будзе, хлопчыкі, не ўгаворыце.Гурскі.Трэба было абавязкова ўбачыць Сцепаніду Андрэеўну, угаварыць яе не пакідаць школы.Шахавец.[Данута:] Я не магу ўявіць смерці, і мне лёгка сябе ўгаварыць, што нічога не зменіцца, хоць мяне і расстраляюць.Карпюк.// Падказаць каму‑н. якую‑н. думку, рашэнне. [Марыля:] Нічога яму [Сымону], дзедка, не ўгаворыш. Не такой падатлівай натуры ён у мяне ўдаўся.Купала.
2. Супакоіць, уцешыць. Старая жанчына .. усе гэтыя дні вельмі ўжо сумавала па сынах сваіх і па мужу. Марылька не магла яе ўгаварыць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узды́х, ‑у, м.
Узмоцненае ўдыханне і выдыханне паветра. Грудзі .. [чалавека] хадзілі ўбакі, здавалася, ён прысядаў пры кожным сваім выдыху і ўздыху.Чорны.З горла .. [дзяўчыны] вырваўся ўздых, затым вада.Маўр.// Глыбокі ўдых і выдых як выраз смутку, развагі і пад. пачуццяў. Ганька з уздыхам успамінае маму: вось у яе ўжо была чысціня дык чысціня...Васілевіч.Рыгор так і не разабраўся, што азначаў гэты .. ўздых [Валі]: ці згоду з ім, ці адказ на нейкую сваю думку.Арабей./уперан.ужыв.Наводшыбе непрыязна цямнеў лес, маўкліва і насцярожана глядзелі на .. [Лену] расчыненыя вокны хат, а здалёк даносіліся цяжкія ўздыхі возера.Ваданосаў.
•••
Да апошняга ўздыху — да самай смерці, да канца жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фа́брыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.
1. Прамысловае прадпрыемства, якое апрацоўвае сыравіну пры дапамозе машын і для якога характэрны падзел працы па аперацыях. Тэкстыльная фабрыка. Абутковая фабрыка. □ Магутнай ракой, перакідваючыся з завода на завод, з фабрыкі на фабрыку, з калгаса ў калгас, пацёк — разліўся стаханаўскі рух па нашай радзіме.Купала.Мы цягнікі вадзілі, Палотны на фабрыках ткалі, Лес магутны валілі.Караткевіч.
2.перан.; чаго. Пра месца, дзе што‑н. ствараецца ў вялікай колькасці. Фабрыка хлусні. □ [Васіль:] — Думаю, што нядоўга чакаць, калі калгасы нашы .. стануць буйнымі фабрыкамі хлеба, малака, мяса.Шамякін.Фашысцкай навалы і фабрык смерці Ты, малады чытач, не ведаеш І не трэба, каб іх ты ведаў.Кірэенка.
[Ад лац. fabrica — майстэрня.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гэ́ты лік мо́жа р. на тры без аста́чы — э́то число́ мо́жет раздели́ться на три без оста́тка;
пры абмеркава́нні пыта́ння ду́мкі ~лі́ліся — при обсужде́нии вопро́са мне́ния раздели́лись;
р. на састаўны́я ча́сткі — раздели́ться (расчлени́ться) на составны́е ча́сти
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тры (род. трох) три;
павялі́чыць у т. разы́ — увели́чить в три ра́за;
◊ да трох не гавары́ — шу́тки пло́хи;
гнуць (гну́цца) у т. пагі́белі — гнуть (гну́ться) в три поги́бели;
т. чвэ́рці да сме́рці — дыша́ть на ла́дан;
уваткну́ць свае́ т. гро́шы — су́нуть свой нос;
заблудзі́ць у трох со́снах (хво́ях) — заблуди́ться в трёх со́снах;
злупі́ць т. шку́ры — содра́ть три шку́ры
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
А́ЎГУСТ ((Augustus) Гай Актавій) (з 44 да нашай эры Гай Юлій Цэзар Актавіян; Gaius Julius Caesar Octavianus; 23.9.63 да нашай эры, Рым — 19.8.14 нашай эры),
рымскі імператар [27 да нашай эры — 14 нашай эры]. Сваяк і прыёмны сын Юлія Цэзара. Пасля забойства Цэзара па яго завяшчанні стаў наследнікам і пачаў барацьбу за ўладу. У 43 да нашай эры заключыў саюз з Маркам Антоніем і Лепідам (2-і трыумвірат). У 42 да нашай эры трыумвіры разбілі войскі Брута і Касія, забойцаў Цэзара. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж Актавіянам і Антоніем (абодва імкнуліся да адзінаўладдзя) прывяло да грамадз. вайны. У 31 да нашай эры ў бітве каля мыса Акцый Аўгуст разбіў войскі Антонія і Клеапатры VII і стаў фактычна неабмежаваным правіцелем Рыма. У 27 да нашай эры атрымаў тытул «Аўгуст» (вялікі, свяшчэнны). У часы яго праўлення закладзены асновы прынцыпату. Аўгуст меў вышэйшую ваен. ўладу, пажыццёвую трыбунскую ўладу, быў вялікім пантыфікам (першым жрацом), 11 разоў выбіраўся консулам. У адносінах да народа праводзіў палітыку «хлеба і відовішчаў». Пры ім пашыраны межы дзяржавы. Праўленне Аўгуста супала з т.зв. «залатым векам» рым. л-ры і мастацтва. Месяц смерці Аўгуста быў назв. «аўгустам». Аўгуст і яго час услаўлялі Гарацый, Праперцый, Вергілій і інш.
Статуя імператара Аўгуста з Прыма-Порта. 1 ст. да н.э. — 1 ст.н.э.