рака ў Жытомірскай вобл. Украіны і ў Гомельскай вобл. Беларусі, правы прыток р. Убарць (бас.р. Прыпяць). Даўж. 61 км, у межах Беларусі — 16 км. Пл. вадазбору 600 км². Пачынаецца за 6 км на ПнЗ ад в. Кованка Алеўскага р-на Жытомірскай вобл., вусце каля в. Картынічы Лельчыцкага р-на (раней рака ўпадала ў р. Лохніца — прыток р. Убарць). Цячэ ў межах Палескай нізіны. Даліна амаль на ўсім працягу невыразная. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні чаргуецца па берагах, у ніжнім — суцэльная, шыр. да 1,5 км, парасла лесам і хмызняком, месцамі адкрытая, лугавая, у асн. забалочаная. Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні слабазвілістае, шыр. 6—8 м, у ніжнім шыр. 15 м, на тэр. Беларусі каналізаванае. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
liberty
[ˈlɪbərti]
n., pl. -ties
1) во́ля f.; незале́жнасьць f.
2) пра́ва n., свабо́да f.
liberty of speech (action) — свабо́да сло́ва (дзе́яньня).
3) дазво́л -у m., зго́да f.
4) прывіле́і, правы́pl.
5) во́льнасьць f., лі́шняя фамілья́рнасьць
•
- at liberty
- take liberties
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
го́рад, ‑а; мн. гарады, ‑оў; м.
1. Буйны населены пункт, адміністрацыйны, прамысловы, гандлёвы і культурны цэнтр. Сталічны горад. Горад нафтавікоў. Партовы горад. □ Горад шумеў, як дзень, так ноч, тысячамі галасоў.Колас.// Пра жыхароў такога населенага пункта. Увесь горад гаворыць пра апошнія падзеі.
2.Гіст. Населенае месца, абгароджанае і ўмацаванае сцяной. Старажытны славянскі горад.
•••
Вольны горад — а) сярэдневяковы горад, які вызваліўся з-пад улады феадала і набыў правы самастойнай дзяржавы; б) сучасны горад з асаблівым міжнародным рэжымам, вылучаны ў самастойную палітычную адзінку.
Губернскі горад — галоўны горад губерні.
Заштатны горад (уст.) — горад, які не мае адміністрацыйнага значэння.
Ні к сялу ні к горадугл. сяло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Намагаючыся, узысці, падняцца на што‑н., узлезці куды‑н., на верх чаго‑н.; ускарабкацца. Хто б ні прыехаў у горад, ён абавязкова ўзбярэцца на вал — адсюль відаць большая частка горада.Хадкевіч.Вось і дно яра, вось і яго правы адхон. Узабрацца на гэты адхон, і — адразу лес.Курто.Машына Сяргея ўзабралася на цвёрдую камяністую градку. Весялей запрацавалі колы.Астрэйка./уперан.ужыв.Бывала, як выйдзе [Патапавіч] з хаты на досвітку, не снедаўшы, дык сонейка на поўдзень узбярэцца, пакуль прыйдзе.Кулакоўскі.// Абвіваючыся вакол чаго‑н., узняцца (пра расліны). І на сцяну Ужо ўзабраўся дзікі хмель.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
Разм.
1. Рваць на шматы, кавалкі; шкуматаць. Вецер хапаў за полы, засыпаў сухім калючым снегам вочы, кідаўся ўбок і шматаваў палотнішчы афіш.Васілевіч.Гэтак было і са мною: колькі разоў я пачынаў пісаць, і кожны раз напісанае шматаваў на кавалачкі і кідаў у кошык.Сабаленка.То там, то тут наваколле ўздрыгвала ад моцных абвальных выбухаў бомб, якія шматавалі паркую веснавую зямлю.Мележ.
2.перан. Бязлітасна прыгнятаць каго‑н., здзекавацца над кім‑н. [Война:] — Гарнастай — подлы і хцівы звер, але з яго робяць бялюткую мантыю, і яе гаспадар чамусьці атрымлівае правы шматаваць свой народ і процьму другіх.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пе́рвы, пе́рву ’першы’ (ТС), пе́рвый (Бяльк.), укр.пе́рвий, стараж.-рус.пьрвъ, ст.-польск.pierwy, н.-луж.pérwy); в.-луж.pjenvy, чэш. і славац.prvý, славен.pr̂vi, серб.-харв.пр̂вимакед.прв, балг.пъ́рвист.-слав.прьвъ, прьвыи. Прасл.*pьrvъ, якое адпавядае ст.-інд.pū́rva‑ ’пярэдні, папярэдні, першы’, авест.paurva‑, puouruya‑. paoiiyu ’першы’, алб.parë ’самы першы’, ст.-англ.forwosi, forwesi ’першы, правадыр’, тахар. Apärvat ’старэйшын тахар. Bpärwes̩s̩e ’першы’, літ.pirmas ’тс’ < і.-е.*pŕ̥H‑u̯o (Міклашыч, 244; Фасмер, 3, 235; Фрэнкель, 597; Копечны, 2, 684; Махэк₂, 488–489; Бязлай, 3, 132–133; Фурлан (там жа, 105) абгрунтоўвае этымалагічную сувязь *pьrvъ з *pravъ, гл. правы). Сюды перашый? ’самы пачатак, упершыню’ (Юрч. СЫН); параўн. таксама польск.pierwosć ’першапачатковы, першасны стан’. Архаізм на частцы беларускай моўнай тэрыторыі або запазычанне з рус.первый, параўн. першы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
grant2[grɑ:nt]v.
1. задавальня́ць (просьбу)
2. дава́ць, дары́ць;
grant rights дава́ць правы́
3. прызнава́ць, дапуска́ць;
Granted, he has done all he could. Згодзен, ён зрабіў усё, што мог.
♦
take smth. for granted прыма́ць што-н. як нале́жнае; лічы́ць само́ сабо́й зразуме́лым;
take nothing for granted нічо́га не прыма́ць на ве́ру
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
assign[əˈsaɪn]v.
1. дава́ць, задава́ць; даруча́ць;
assign homework (за)дава́ць дама́шняе зада́нне;
The teacher assigned each of the pupils a different task. Настаўнік даў кожнаму вучню розныя заданні.
The agreement assigns copyright to the publisher. Згодна з пагадненнем аўтарскае права перадаецца выдаўцу.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БЕ́ЛФАСТ (Belfast),
горад, адм. ц.Паўн. Ірландыі (Вялікабрытанія). 297 тыс.ж. (1989). Порт на беразе зал. Белфаст-Лох, вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. 2 аэрапорты. Буйны цэнтр суднабудавання. Развіты таксама самалёта- і машынабудаванне, эл.-тэхн., прыладабуд., тэкст. (пераважна льняная), хім., мэблевая, харч., швейная, абутковая прам-сць. Ун-т (з 1845). Арх. помнікі 19—20 ст. (сабор, будынкі музея, парламента і інш.). Музей, маст. галерэя.
Вядомы з 1117 як умацаваны замак нарманаў, неаднаразова разбураўся і аднаўляўся. У 1613 атрымаў гар.правы. У канцы 17 ст. праз р. Лаган пракладзены мост, які садзейнічаў развіццю горада, у сярэдзіне 19 ст. здадзены ў эксплуатацыю суднабуд. верфі. Пасля расколу Ірландыі ў 1921 адзін з цэнтраў нац вызв. барацьбы ў Паўн. Ірландыі. З 1969 месца крывавых сутычак і тэрарыстычных актаў паміж ірл. католікамі і англ. пратэстантамі.
Да арт.Белфаст. Будынак Каралеўскага універсітэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫНАХО́ДНІЦКАЕ ПРА́ВА,
прававыя нормы, якія рэгламентуюць адносіны, што ўзнікаюць у сувязі з адкрыццямі, вынаходствамі, рацыяналізатарскімі прапановамі і іх выкарыстаннем. У Рэспубліцы Беларусь крыніцамі вынаходніцкага права з’яўляюцца Грамадзянскі кодэкс і Закон «Аб патэнтах на вынаходствы» ад 5.2.1993, інш. нарматыўныя акты. Палажэнні вынаходніцкага права пашыраюцца на аўтараў адкрыццяў, вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў — фіз. і юрыд. асоб Беларусі, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства і замежных юрыд. асоб — і вынікі іх вынаходніцкай дзейнасці на тэр. Беларусі. Калі міжнар. дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены інш. правілы, чым тыя, што змешчаны ў нац. заканадаўстве, выкарыстоўваюцца правілы міжнар. дагавору.
Вынаходніцкае права замацоўвае за аўтарамі права на ўзнагароджанне і шэраг немаёмасных правоў (права на аўтарства, права даць вынаходству сваё імя ці якую-небудзь спец. назву і інш.), рэгулюе парадак выкарыстання вынаходстваў і ўкараненне рацыяналізатарскіх прапаноў і інш.Правы аўтараў ахоўваюцца ў адм. і судовым парадку.