Пустэ́льнік ’самотнік, пустыннік’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Шат., Яруш., Бяльк.): абʼявіўса ў лесе велікі пустэльнік (Сержп.), ст.-бел. пустелникъ ’тс’. Запазычанне з польск. pustelnik ’тс’, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 57 (рэфлекс э́ на месцы ъ); Булыка, Лекс. запазыч., 175; польск. pustelnik < pustylnik, pustynnik (l у выніку дысіміляцыі ln < nn) ад pustynia (Банькоўскі, 2, 966); спецыяльна гл. таксама Дэптухова, JP, 1972, 207–211. Іншага паходжання пусце́льніца ’пустадомка’ (ТС), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разы́нкі, разі́нкі ’ізюм’ (бяроз., лід., Сл. ПЗБ; Нас., Гарэц., Шн. 3, Касп., Др.-Падб., Шпіл.), ’ягады на кусце’ (Сл. ПЗБ), розі́нкі ’ізюм’ (ТС), рызы́нкі ’разынкі’ (Сцяшк.). Запазычана старабеларускай мовай (фіксуецца з 1498 г.) са ст.-польскай, параўн. ст.-бел. розынки, родзынки, розинки, польск. rozynki, rodzynki < ням. Rosinen (Булыка, Лекс. запазыч., 150); мяркуецца пасрэдніцтва яўрэйскай мовы, параўн. ідыш Rosinkes ’тс’ (Галай, Бел. мова ў другой палове XX ст., Мн., 1998, 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́туша ’орган гарадскога самакіравання ў Заходняй Еўропе і будынак, дзе ён размяшчаўся’ (ТСБМ, Шымк. Собр.), ст.-бел. ратуша, ратушъ ’будынак магістрата’ (Ст.-бел. лексікон). Праз адаптаванае польск. ratusz ’ратуша’, а ў польскай, магчыма, праз чэш. з с.-в.-ням. râthûs ’будынак паседжанняў гарадской рады’ < rât ’рада’ + hûs ’будынак’ (XIII–XIV стст.). У старабеларускай адзначаецца з 1445 г. (Булыка, Запазыч., 274). Гл. таксама Галай, Роднае слова, 1997, 5, 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Субты́льны ’кволы, слабы’, ’далікатны, тонкі’ (ТСБМ), субтэ́льны ’зграбны’, сюды ж, відаць, субтына́е ’танец аднаго чалавека’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. субтелный ’тонкі, празрысты’ (1596 г.). Запазычана праз польск. subtelny, subtylny ’тонкі, крохкі, далікатны’ з заходнееўрапейскіх моў, параўн. франц. subtil, ням. subtil, што да лац. subtīlus ’тонкі, пяшчотны’ (першапачаткова ’тонкатканы’ — *sub‑texlis, параўн. тэкстыль, гл.). Сучасная літаратурная форма, відаць, з рускай. Гл. Фасмер, 3, 793; ЕСУМ, 5, 464; Булыка, Лекс. запазыч., 196.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарапа́та ’гора, бяда’ (Сцяшк. Сл.), тарапа́ты ’клопат, турботы’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тарапата ’клопат, цяжкасць’ (1606 г., КГС). Параўн. польск. tarapata ’шум, грукат; клопат, турботы’, ’трашчотка’, якое лічыцца крыніцай запазычання (Булыка, Лекс. запазыч., 137), далей выводзяць з ням. Strapanze ’цяжкая праца, клопат’ (Брукнер, 565; ЕСУМ, 5, 520), што няпэўна. Звязваюць таксама з польск. trapacić, trapacować ’мучыць, гнясці, непакоіць’, што з іт. strapazzo, strapazzare ’мука, мучыць’ (Брукнер, 575).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыбуна́л ‘судовы орган для разгляду ваенных і асабліва цяжкіх грамадзянскіх злачынстваў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Ст.-бел. трибуналъ (трыбуналъ) ‘вышэйшы апеляцыйны суд’ (1540 г.). Запазычана са ст.-польск. trybunał ‘вышэйшы апеляцыйны шляхецкі суд (з 1578 г.)’ (Булыка, Лекс. запазыч., 52), якое з лац. tribūnal ‘узвышэнне, на якім сядзелі магістраты (трыбуны) пры выкананні службовых абавязкаў’, ‘крэсла суддзі, палкаводца’ < tribūnus ‘чыноўнік’ (Голуб-Ліер, 489; ЕСУМ, 5, 634; SWO, 1980, 779).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́мул ‘шум, вэрхал’ (мін., Цыхун, вусн. паведамл.), ст.-бел. тумультъ, тумултъ, тумолтъ, тулмутъ ‘гвалт, зборышча, сумятня’ (1595 г., ГСБМ, Карскі 1, 390). Запазычана са ст.-польск. tumult ‘тс’, ‘шум, гам, гоман, галас, неспакой’, якое з лац. tumultus ‘тс’, ‘бунт’ (Булыка, Лекс. запазыч., 41); мінская гарадская форма, відаць, праз ід. tuml ‘глум, галас, мітусня, вэрхал, гоман’, што да с.-в.-ням. tumel ‘шум, неспакой, зборышча’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 808).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інвалі́д. Першакрыніца: лац. invalidus ’бяссільны, нядужы’. Для беларускай пасрэднікам магла быць руская (Крукоўскі, Уплыў, 72) ці польская мова. У рускай инвалид у першай палавіне XVIII ст. з франц. invalide (Шанскі, 2, I, 66; Фасмер, 2, 130; Біржакова, Очерки, 363). На карысць польскай крыніцы ст.-бел. инвалидовати ’адмяняць’ (1637 г.) < ст.-польск. inwalidować < с.-лац. invalidare (Булыка, Лекс. запазыч., 30). У польскай была вядома форма inwalid без ‑a на канцы слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бура́к (БРС, Шат., Нас., Сцяшк., Кіс., Гарэц., Бесар.). Рус. бура́к, укр. буря́к, бура́к, чэш. burák, польск. burak (borak). Відавочна, ад назвы колеру буры (гл.). Так Слаўскі, 50. Іншая версія выводзіць назву бурака з с.-лац. borāgo, італ. borragine (але гэтыя словы маюць іншае значэнне; Бернекер, 72; Брукнер, 49; Фасмер, 1, 243; Рудніцкі, 268). Магчымы ўплыў польскай мовы на ўсх.-слав. (Слаўскі, там жа; Булыка, Запазыч., 52). Зусім іначай Махэк₂, 77 (< buryňa, burgyňa ’бургундскі бурак’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуша́т ’цэбар’ (Шатал., Жд., 3), вуша́так ’невялікі цабэрак для розных патрэб з двума вушкамі’ (З нар. сл.). Ад вуша́ты (кароткая форма прыметніка ушатъ), г. зн. які мае вушы; параўн. гродз. уша́ты ’цэбар’ (Нар. сл.) у выніку семантычнай кандэнсацыі з ушаты цэбар, рус. ушат ’цэбар з вушамі’ (Фасмер, 4, 180). Булыка (Запазыч. 332) лічыць ст.-бел. вушаток, ушаток (з 1550 г.) запазычаннем з польск. uszatek ’тс’; параўн. іншую назву пасудзіны па характэрнай прыкмеце — насатка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)