абсемяні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; ‑нім, ‑ніце; зак., каго-што.

1. Засеяць насеннем. Абсемяніць поле.

2. Спец. Тое, што і асемяніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абслуго́вы, ‑ая, ‑ае.

Які выконвае работу, звязаную з задавальненнем чыіх‑н. патрэб, з абслугоўваннем каго‑н. Абслуговы персанал. Абслуговая ўстанова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбамбі́ць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што і без дап.

1. Правесці бамбёжку чаго‑н.

2. Тое, што і адбамбіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абадзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; зак., каго-што.

Разм. Ачысціць, сагнаць што‑н. зверху струменем паветра. Вецер абадзьмуў расу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абапя́ць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; ‑пнём, ‑пняце; зак., каго-што.

Абцягнуць чым‑н. (дротам, тынінай, сеткай і пад.). Абапяць пасевы дрока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абдарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і абдарыць. Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю Абдаравала зямельку вясна. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абма́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., каго-што.

Пакрыць, намазаць паверхню якім‑н. рэчывам. Абмазаць сцены. // Забрудзіць, запэцкаць. Абмазаць твар сажай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

Абл. Рабіць інакшым, другім; змяняць. І па-свойму, хоць памры, Усё [цешча] іначыць. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заглыну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Увабраць у сябе глытком; праглынуць (звычайна пра рыбу). Шчупак заглынуў жыўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да закрыцца.

2. Зал. да закрываць.

•••

Рот не закрываецца ў каго гл. рот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)