ФІ́РСАЎ Аляксандр Васілевіч (15.4.1914, с. Прыдарожнае Самарскай вобл., Расія — 23.10.1952),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941. Матрос Дняпроўскай ваен. флатыліі Ф. у чэрв. 1944 у ліку першых фарсіраваў Прыпяць каля в. Скрыгалаў Мазырскага р-на Гомельскай вобл., зрабіў праходы ў драцяной загародзе і мінным полі; 12 ліп. ўдзельнічаў у адбіцці 5 контратак ворага каля Пінска. Пасля вайны на с.-г. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМЯНКО́Ў Мікалай Нічыпаравіч (1923, в. Ад’езджае Калужскай вобл., Расія — 22.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). З 1942 на 1-м Прыбалт. фронце. Наводчык процітанк. ружжа радавы Х. вызначыўся 22.6.1944 пры прарыве ўмацаванай абароны ворага каля в. Карташы Шумілінскага р-на Віцебскай вобл., дзе, замяніўшы камандзіра, узняў роту ў атаку, асабіста знішчыў 5 кулямётных кропак з разлікам праціўніка; загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫГАНКО́Ў Іван Сямёнавіч (1.12.1919, в. Лапатавічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 5.2.2001),
генерал-лейтэнант (1965). Канд.тэхн.н. (1973). Скончыў Ленінградскае артыл.тэхн. вучылішча (1939), Ваен. акадэмію імя Дзяржынскага (1948). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял.Айч. вайну ў 1941—43 на Карэльскім фронце: нач. дывізіённай артыл. майстэрні, пам.нач. аддзела ўпраўлення, нач. артылерыі фронту. Удзельнік абароны Сав. Запаляр’я. Пасля вайны да 1981 у Мін-ве абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЕНЬКІЯ,
удзельнікі рэв. руху, браты. Нарадзіліся ў в. Свержань Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.
Яўхім Якаўлевіч (парт.псеўд.Сяргей; 1875—25.6.1967). Далучаўся да Бунда. З 1901 чл. іскраўскай групы ў Мінску. Адзін з заснавальнікаў Мінскай арг-цыі РСДРП. Удзельнічаў у стварэнні падп. друкарні Паўн.-Зах.к-таРСДРП. У снеж. 1905 чл. Мінскага кааліцыйнага савета па кіраўніцтве забастоўкай чыгуначнікаў. У 1906 сакратар Магілёўскага акр.к-таРСДРП, потым на парт. рабоце ў Кіеве, Екацярынаславе. У 1902 і 1904 арыштаваны, у 1907 сасланы ў Валагодскую губ. З 1909 у Пецярбургу. УдзельнікЛют. і Кастр. рэвалюцый 1917. У 1918—21 працаваў у ВСНГ, у 1922—39 у Наркамфіне СССР.
Абрам Якаўлевіч (1883—1941). Працаваў у Харкаве, быў чл. рабочага гуртка. У 1903 арыштаваны, зняволены ў харкаўскую турму, потым высланы ў Оршу. З 1904 у Францыі, уваходзіў у Парыжскую групу бальшавікоў. З 1917 у Расіі: заг. друкарні ЦКРСДРП у Петраградзе, удзельнік падрыхтоўкі Кастр. рэвалюцыі 1917. Са снеж. 1917 камісар ВЧК і супрацоўнік Аддзела па барацьбе са службовымі злачынствамі, памочнік Ф.Э.Дзяржынскага. У 1919—24 нач. аховы Леніна, чл. калегіі ВЧК—АДПУ, потым у НКУССССР. У 1937 рэпрэсіраваны, памёр у турме. Рэабілітаваны ў 1954.
Рыгор Якаўлевіч (парт.псеўд.Грыша, Бялінскі; 1885—1938). З 1899 у Мінску. У 1904 арганізатар і прапагандыст Мінскай групы РСДРП. З 1905 на парт. рабоце ў Вільні, з 1906 у Пецярбургу. У 1908 дэлегат 5-й (Агульнарасійскай) канфер.РСДРП у Парыжы. У 1903, 1907 і 1910 быў арыштаваны і сасланы. З 1912 у Францыі, у 1914—17 сакратар Парыжскай секцыі бальшавікоў. Дэлегат Бернскай канфер.РСДРП 1915. УдзельнікКастр. рэвалюцыі 1917 у Маскве. Чл.ВЦВК і ЦВКСССР у 1919—27. З 1926 у Камінтэрне. У 1925—27 далучаўся да трацкісцкай апазіцыі, за што ў 1926 і выключаўся з партыі. У 1936—37 дырэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі гаспадарнікаў і інж.-тэхн. работнікаў мясц. прам-сці ў Маскве. У 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ХАЎ Віктар Цімафеевіч (19.1.1900, с. Нікольскае Арэнбургскага р-на — 26.11.1975),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-палк. танкавых войскаў (1954). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). На фронце з чэрв. 1941, камандзір 26-й танк. дывізіі, якая дыслацыравалася на Беларусі. Механізаваны корпус пад камандаваннем ген.-маёра Абухава вызначыўся ў чэрв.—ліп. 1944 пры фарсіраванні Бярэзіны, акружэнні мінскай групоўкі праціўніка, вызваленні Вілейкі, Маладзечна, Смаргоні і Вільні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНДЖЭДЗІ́Д Шадлі (н. 14.4.1929, Себаа, каля г. Алжыр),
дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Алжыра. Удзельнікнац.-вызв. руху ў 1954—62. Займаў камандныя пасты ў Алж.нац.-вызв. арміі. З 1961 у генштабе арміі. Пасля абвяшчэння ў 1962 незалежнасці Алжыра камандуючы (1962, 1964—79) ваен. акругамі. З 1965 чл.Рэв. савета Алж.Нар.Дэмакр. Рэспублікі. У 1979—92 прэзідэнт краіны. У 1979—88 ген. сакратар, з 1988 старшыня партыі Фронт нац. вызвалення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РДЭНБЕРГ (Hardenberg) Карл Аўгуст фон (31.5.1750, Эсэнродэ, каля г. Гіфгорн, Германія — 26.11.1822),
нямецкі дзярж. дзеяч. Князь (1814). Да 1782 на дзярж. службе ў курфюрстве Гановер. У 1791—98 міністр Прусіі, кіраваў маркграфствамі Ансбах і Байройт. Міністр замежных спраў (1804—06 і 1807) і дзярж. канцлер Прусіі (1810—22). Урад Гардэнберга працягваў ліберальныя пераўтварэнні, распачатыя папярэднімі ўладамі (гл.Штайна—Гардэнберга рэформы). Удзельнік Венскага кангрэса 1814—15. Аўтар «Мемуараў» (т. 1—5, выд. 1877).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРФУ́НКІН Рыгор Саламонавіч (6.8.1920, г.п. Янавічы Віцебскага р-на — 22.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з вер. 1941 на Паўн.-Зах., Варонежскім франтах. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны. Разведчык танк. брыгады радавы Гарфункін вызначыўся ў 1943 у баі за Дняпро ў Кіеўскай вобл.: група разведчыкаў, у складзе якой пераправіўся цераз раку, выявіла сістэму абароны і агнявыя пункты ў размяшчэнні праціўніка; вяртаючыся, Гарфункін прыкрыў пераправу разведчыкаў; загінуў, пераплываючы Дняпро.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУМЕДЗЬЕ́Н Хуары (23.8.1927, г. Гельма, Алжыр — 27.12.1978),
палітычны, дзярж. і ваен. дзеяч Алжыра. Скончыў ун-т аль-Азхар (Каір, Егіпет). З 1955 удзельнік узброенай барацьбы алж. народа супраць франц. каланізатараў. У 1960—62 член Нац. савета алж. рэвалюцыі і нач. генштаба Арміі нац. вызвалення. З 1962 міністр нац. абароны Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі. У 1963—65 віцэ-прэм’ер урада, з 1965 пасля ваен. перавароту кіраўнік дзяржавы (старшыня Рэв. савета, з 1976 прэзідэнт) і ўрада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЕ́ВІЧ Фёдар Мікалаевіч (н. 22.5.1923, ст. Бада Хілокскага р-на Чыцінскай вобл., Расія),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. У Вял.Айч. вайну з сак. 1942 на фронце. Удзельнік Сталінградскай бітвы 1942—43, баёў пад Ржэвам, Ярцавам, вызвалення бел. гарадоў Мазыр, Калінкавічы, Пінск, Брэст, Польшчы, Берлінскай аперацыі 1945. У крас. 1945 наводчык станковага кулямёта Бялевіч з групай байцоў у баі каля Франкфурта-на-Одэры 3 гадз адбіваў варожыя контратакі, паранены не пакінуў занятых пазіцый.