НЕСЦЯРО́ВІЧ Мікалай Дзмітрыевіч (25.7.1903, в. Енцы Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 27.12.1984),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Акад.АН Беларусі (1956), д-рбіял.н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1931). З 1937 вучоны сакратар, заг. ад дзела Цэнтр.бат. сада, з 1940 заг. аддзела, нам. дырэктара, в.а. дырэктара Ін-та біялогіі АН Беларусі. З 1956 акад.-сакратар Аддзялення біял. навук і заг. аддзела Ін-та эксперым. батанікі АН Беларусі, з 1969 віцэ-прэзідэнтАН Беларусі. З 1973 навук. кансультант, з 1975 заг. лабараторыі Ін-та эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па інтрадукцыі і акліматызацыі дрэвавых раслін. Даследаваў марфалогію і біял. асаблівасці насення і пладоў, распрацаваў тэорыю і практыку раянавання тэр. Беларусі з мэтай інтрадукцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Акклиматизация древесных растений в зеленом строительстве и лесном хозяйстве Белорусской ССР. Мн., 1950;
Интродуиированные деревья и кустарники в Белорусской ССР. Вып. 1—3. Мн., 1959—61 (у сааўт.);
Интродукционные районы и древесные растения для зеленого строительства в Белорусской ССР;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНАЛЬДС, Рэйналдс (Reynolds) Джошуа (16.7.1723, г. Плімптан, Вялікабрытанія — 23.2.1792), англійскі жывапісец, тэарэтык мастацтва. У 1740—43 вучыўся ў Лондане ў Т.Хадсана. Вывучаў творы Рэмбранта, П.П.Рубенса, венецыянскі жывапіс 16 ст. Працаваў у Дэваншыры і Лондане, у 1749—52 вандраваў па Еўропе. Арганізатар і 1-ы прэзідэнт (1768—90) лонданскай АМ. З 1748 гал. мастак караля. Пераасэнсоўваў традыцыі параднага партрэта барока, спалучаў велічнасць агульнай задумы з нязмушанасцю трактоўкі характараў, імкнуўся звязаць уяўленні пра ідэальную асобу з сац.-гіст. характарыстыкамі. Творы вызначаюцца дынамічнасцю кампазіцыі, свабодай мазка, цёплым сакавітым каларытам, псіхал. выразнасцю. Партрэты: аўтапартрэт (1753—54), «Д.Гарык паміж музамі трагедыі і камедыі» (каля 1760—61), пісьменнікаў Л.Стэрна (1760) і С.Джонсана (1772), Джэн, графіні Харынгтан (1777—79), актрысы С.Сіданс (1783—84), адмірала Дж.О.Хітфілда (1787—88). генерала Банастра Тарлтана; карціны «Немаўля Геракл душыць змей» (1786—88), «Нявінны ўзрост» (1788), «Устрыманасць Сцыпіёна» (1788—89) і інш. У тэарэт. работах выказваў нарматыўна-класіцыстычныя погляды на прыроду мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЛЕЙ, Рэйлі (Rayleigh) Джон Уільям (12.11.1842, каля г. Малдан, Вялікабрытанія — 30.6.1919), англійскі фізік, адзін са стваральнікаў тэорыі ваганняў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1873). Прозвішча да атрымання тытула лорда Рэлея (1873) — Стрэт (Strutt). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1865), дзе і працаваў да 1871. У 1879—84 дырэктар Кавендышскай лабараторыі. У 1905—08 прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва. Навук. працы па акустыцы, оптыцы, гідрадынаміцы, электрамагнетызме і інш. Даследаваў дыфракцыю, рассеянне і паглынанне мех. хваль, устанавіў сувязь паміж фазавай і групавой скорасцю хваль. Заклаў асновы малекулярнага рассеяння святла (гл.Рэлея закон), вывеў адзін з законаў выпрамянення (гл.Рэлея—Джынса закон выпрамянення), устанавіў закон намагнічвання цел (гл.Рэлея закон намагнічвання). Стварыў тэорыю раздзяляльнай здольнасці аптычных прылад. Адкрыў (з У.Рамзаем) хім. элемент — аргон. Сканструяваў і вынайшаў шэраг фіз. прылад (дыск Р., манометр Р., рэфрактометр Р. і інш.). Нобелеўская прэмія 1904.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́РД (Ward) Лестэр Франк (18.6.1841, г. Джоліет, штат Ілінойс, ЗША — 18.4.1913),
амерыканскі сацыёлаг і палеантолаг. ПрэзідэнтАмер. сацыялагічнай асацыяцыі (1906—08). Навук. дзейнасць пачынаў як геолаг і палеантолаг; адзін з заснавальнікаў палеабатанікі. Яго сацыялагічныя погляды фарміраваліся пад уплывам эвалюцыянісцкіх ідэй А.Конта і Г.Спенсера. Выступаў супраць біялагізму і жорсткага дэтэрмінізму ў сацыялогіі; лічыў, што ў аснову сац. навукі павінны быць пакладзены прынцыпы псіхалогіі, што сац. працэсы адрозніваюцца ад прыродных мэтанакіраваным і творчым характарам. У якасці першаснай сац. сілы разглядаў жаданні, на аснове якіх фарміруюцца інтэлектуальныя, маральныя і эстэт. патрэбнасці. Паводле У., рэалізацыя патрэбнасцей у творчай дзейнасці чалавека забяспечвае развіццё грамадства. Абсалютызаваў ролю чалавечага інтэлекту як гал. фактару гіст. развіцця; лічыў, што навука павінна забяспечваць тэарэт. фундамент сац. прагрэсу. Выступаў з ідэямі пабудовы ідэальнага грамадства, у якім кантроль над сац. сіламі будзе ажыццяўляцца пры дапамозе «калект. розуму». Аўтар прац «Дынамічная сацыялогія, ці Прыкладная сацыяльная навука, заснаваная на статыстычнай сацыялогіі і менш складаных навуках» (1883), «Чыстая сацыялогія» (1903) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Психические факторы цивилизации. СПб. и др., 2001.
палітычны крызіс у ЗША у 1973—74. Вынікаў з папярэдняй парт.-паліт. барацьбы ў перыяд кампаніі 1972 па выбарах прэзідэнта краіны (зноў выбраны лідэр Рэсп. партыі Р.Ліксан), калі ноччу 17.6.1972 у штаб-кватэры апазіц.Дэмакр. партыі, размешчанай у атэлі «Уотэргейт» (Watergate; адсюль назва) у Вашынгтоне, была затрымана група прыхільнікаў кіруючай Рэсп. партыі, якая тайна пранікла туды, каб устанавіць падслухоўвальную апаратуру. Пасля выбараў у лют. 1973 па ініцыятыве Дэмакр. партыі пачалося расследаванне гэтага інцыдэнту, у ходзе якога выяўлены факты злоўжыванняў і карупцыі (часам спрэчныя) з боку Ніксана і яго адміністрацыі. Пад пагрозай імпічменту і суд. разбіральніцтва ў кастр. 1973 пайшоў у адстаўку віцэ-прэзідэнт ЗША С.Агню (яго пераемнікам зацверджаны лідэр рэспубліканцаў у палаце прадстаўнікоў Дж.Форд), а 9.8.1974 і сам Ніксан (першы выпадак у гісторыі ЗША). Прэзідэнтам краіны стаў Форд. «У.» падарваў аўтарытэт дзярж. улады ў ЗША, абвастрыў процістаянне паміж кангрэсам і прэзідэнцкай адміністрацыяй, аслабіў пазіцыі Рэсп. партыі, стварыў надзвычайную сітуацыю ў сферы выбарнасці і прызначэння вышэйшых кіраўнікоў дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАСЕ́ЕЎ Пётр Мікалаевіч (22.8.1908, с. Старынскае Пільнінскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 18.10.1990),
расійскі філосаф і сацыёлаг. Акад.АНСССР (1960, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Горкаўскі пед.ін-т (1930). З 1936 у Ін-це філасофіі АНСССР. З 1941 у апараце ЦККПСС, адначасова ў 1945—49 гал. рэдактар час. «Большевик», у 1954—55 — час. «Партийная жизнь». З 1955 дырэктар Ін-та філасофіі АНСССР, адначасова з 1959 акадэмік-сакратар Аддзялення эканам., філас. і прававых навук АНСССР. У 1962—67, 1971—88 віцэ-прэзідэнтАНСССР, у 1967—73 дырэктар Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦККПСС. Навук. працы па праблемах дыялект. і гіст. матэрыялізму, грамадскага развіцця, навук. пазнання, гісторыі зах.-еўрап. і рус. філасофіі і сацыялогіі.
Тв.:
Исторический материализм как наука об основных законах общественного развития. М., 1951;
Диалектика современного общественного развития. М., 1965;
Марксизм в XX в.: Маркс, Энгельс, Ленин и современность. 2 изд. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІРУРГІ́Я (ад грэч. cheir рука + ergon дзеянне, работа),
галіна медыцыны і ветэрынарыі па вывучэнні хвароб і пашкоджанняў, асн. метад лячэння якіх — аперацыя хірургічная. Методыка аперацый пастаянна ўдасканальваецца, выкарыстоўваецца тэлескапічная тэхніка, эндаскапія і інш. Адрозніваюць Х. грудную, сардэчна-сасудзістую, мікрасасудзістую (гл.Мікрахірургія), брушную, пластычную хірургію, транспланталогію і інш. З Х. вылучыліся анкалогія, артапедыя, нейрахірургія, траўматалогія, уралогія.
На Беларусі Х. як форма арганізаванай мед. дапамогі вядома з канца 18 ст., навук. характар набыла ў 1920-я г. (У.В.Бабук, Я.В.Корчыц, У.В.Марзон, С.М.Рубашоў, М.П.Сакалоўскі). Навук. даследаванні па Х. праводзяцца ў мед. ун-тах, Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Распрацаваны асн. прынцыпы хірург. службы на Беларусі. Укараненне новых метадаў лячэння ў Х. ажыццяўляецца ў асацыяцыі хірургаў (прэзідэнт С.Л.Леановіч), Бел. акадэміі мед.навук. Уклад у развіццё Х. зрабілі П.М.Маслаў, А.М.Саўчанка, А.У.Шот і інш. (кардыяхірургія), Ц.Е.Гніларыбаў, С.І.Траццяк і інш. (транспланталогія), К.С.Мішараў (дзіцячая Х.), М.М.Уур (хірург. інфекцыя), Л.В.Аўдзей, М.Е.Батвінкоў, П.В.Гарэлік, І.М.Грышын, І.Я.Макшанаў, Р.П.Рычагоў, Р.П.Шорах і інш. (Х. стрававода, страўніка, біліярнай сістэмы; колапракталогія, эндахірургія), В.Р.Астапенка, І.М.Грышын, А.А.Грэйман, Я.П.Дзямідчык (эндакрыналогія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРП (Sharpe) Уільям Ф. (н. 16.6.1934, г. Бостан, ЗША),
амерыканскі вучоны-эканаміст. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1956). З 1961 выкладаў у Вашынгтонскім ун-це (з 1967 праф.), з 1968 праф. Каліфарнійскага, з 1970 Станфардскага ун-таў, адначасова кансультант па інвестыцыях шэрагу прыватных фірм, прэзідэнтАмер.фін. асацыяцыі (з 1980). Прапанаваў мадэль цэнаўтварэння капітальных актываў, якая дазваляе вызначыць магчымы прыбытак ад каштоўных папер, паменшыць рызыку інвестара на аснове пэўнага спалучэння актываў і пасіваў і выбару адпаведнай структуры акцый. Распрацаваў метады для папярэдняй ацэнкі здзелак і для аптымальнага размеркавання капітальных актываў («Цана капітальных актываў: Тэорыя рыначнай раўнавагі ва ўмовах рызыкі», 1964; «Тэорыя інвестыцыйнага партфеля і рынкі капіталу», 1970). Даследуе пытанні палітыкі планавання інвестыцый пенсіённых, страхавых, дабрачынных і інш. фондаў, фактары, якія ўплываюць на прыбытак ад каштоўных папер. Яго працы паслужылі асновай для развіцця тэорыі цэнаўтварэння на фін. рынках, атрымалі практычнае выкарыстанне ў розных сферах эканомікі. Нобелеўская прэмія 1990 (з Г.Маркавіцам і М.Х.Мілерам).
Тв.:
Рус.пер. — Инвестиции. М., 2001 (разам з Г.Дж.Александэрам, Дж.В.Бэйлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУ́ШКА Анатоль Давыдавіч (н. 16.1.1930, в. Цялядавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-лесавод і эканаміст у галіне лясной гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1994), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1954), дзе і працуе (у 1967—93 заг. кафедры, у 1968—85 прарэктар). Навук. працы па эканоміцы і арганізацыі вытв-сці на прадпрыемствах лясной гаспадаркі, паляпшэння прадукцыйнасці і якаснага складу лясоў. Удзельнік распрацоўкі дзярж. канцэпцыі і стратэгічнага плана развіцця лясной гаспадаркі Беларусі. Заснавальнік і чл. рэдкалегій час. «Лясная і паляўнічая гаспадарка Беларусі» і «Беларускай лясной газеты». Віцэ-прэзідэнтБел.т-ва лесаводаў.
Тв.:
Экономика лесного хозяйства. Мн., 1977;
Организация, планирование и управление предприятиями лесного хозяйства. М., 1983 (разам з І.В.Вароніным, М.І.Кожухавым);
Хозрасчет и эколого-экономическая оценка земельных и лесных ресурсов. Мн., 1999 (разам з М.М.Санковіч, Б.М.Жалібай);
Экономика садово-паркового строительства и хозяйства. Мн., 1997 (разам з Я.А.Дашкевіч);
Лесное хозяйство Беларуси. (История, экономика, проблемы и перспективы развития). Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦКЕ́ВІЧ Сяргей Анатолевіч (н. 12.11.1949, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. філосаф, культуролаг, сацыёлаг. Д-рфілас.н. (1991), праф. (1992). ПрэзідэнтМіжнар. акадэміі вывучэння нац. меншасцей (з 1996). Сын А.Ф.Яцкевіча. Скончыў БДУ (1978). З 1973 у Брэсцкім тэхн. ін-це. З 1982 у Брэсцкім ун-це (у 1991—92 заг. кафедры). З 1999 на выкладчыцкай рабоце ў ВНУ Польшчы. Навук. працы па метадалогіі сац. пазнання і кіравання сац. працэсамі, культуры бел. памежжа, адукацыі нац. меншасцей. Распрацаваў канцэпцыі «Нацыянальна-культурнае развіццё нацыянальных меншасцей Беларусі» (1996), «Беларуская дыяспара» (1997). Рэдактар-складальнік навук. зб-каў: «Нацыянальная адукацыя» (кн. 1—9, 1992—98), «Нацыянальныя меншасці Беларусі» (кн. 1—3, 1996), «Культура беларускага пагранічча» (кн. 1—6, 1997—99).
Тв.:
Социальный эксперимент и научное управление обществом. Мн., 1984;
Диалектика управления: Роль науч. знаний в управлении обществ. процессами. Мн., 1989;
Kultura białorusko-polsko-ukraińskiego pogranicza. Віаłystok;
Brześć, 1998 (у сааўт.);
Edukacja regionalna mniejszości narodowych i etnicznych. Gdańsk, 1999 (у сааўт.);
O potrzebie dialogu kultur i ludzi. Warszawa, 2000 (у сааўт.);
Deteminanty procesów społecznych a potrzeby narodowe. Brzest;