насмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; ‑смяёмся, ‑смеяцеся; заг. насмейся; зак.

1. Разм. Уволю, многа пасмяяцца. І нажартаваўся Міканор, і насмяяўся, гледзячы на малых. Мележ.

2. з каго-чаго, над кім-чым і без дап. Аднесціся да каго‑, чаго‑н. з насмешкай, злосна пасмяяцца; абразіць. А ў Маланкі камень-сэрца, Як спаткае — пасмяецца! Броўка. Пасмяяліся над самым святым. Захацелася плакаць. Але не, ён не заплача. Паўлаў. [Зоська:] — Баюся я за цябе ісці, кінеш мяне, насмяешся, а чаго добрага і біць будзеш. Скрыпка. Кацёл з гаршка не пасмяецца, бо абодва чорныя. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., каго-што.

Разм.

1. Біць, крышыць на дробныя часткі. Ногі рвуцца самі, лезуць у снег, крышаць нешта цвёрдае і хрусткае пад сабою — гэта ступаюць на шкло, трушчаць яго на друзачкі... Пташнікаў.

2. Ламаць, крышыць, разбураць. А міны ўсё вылі і вылі, трушчылі дрэвы, ссякалі галлё, запальвалі зямлянкі. Шамякін. Там, дзе дзік ламачча трушчыць, Дзе мелодый — незлічона, У славутай нашай пушчы — Рай для птушак і вучоных. Панчанка.

3. Знішчаць каго‑, што‑н. [Соміку] яскрава ўявілася, як рушыцца ўніз грузны кавалак, падбірае, камечыць і трушчыць пад сабою Рыгора. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лупі́цьI

1. (абдзіраць) (b)schälen vt; entrnden vt (дрэва);

2. разм. (моцна біць) prügeln vt, drschen* vt;

3. (браць вялікую плату) разм. übertuern vt;

лупі́ць тры ску́ры з каго-н. j-n (bis aufs Hemd) usnehmen* [usbeuten] vt;

лу́піць мо́цны дождж es geßt in Strömen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

lash

I [læʃ]

1.

n.

1) пу́га f., бізу́н -а́ m.

2) уда́р пу́гай, бізуно́м

3) ве́я, ве́йка f.

2.

v.

1) сьцяба́ць, хваста́ць (пу́гаю)

2) маха́ць, біць (хвасто́м)

3) Figur. напада́ць, высьме́йваць

- lash out

II [læʃ]

v.t.

зьвя́зваць вяро́ўкай, шнурко́м

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ласкавік, ласкавікень, ласкавітнік, ласкавіцель ’клінок, мяшочак, у якім адціскаюць сыр’ (Шатал., Нар. словатв., Мат. Гом.) паходзіць з васкавік, восковік ’тс’ (Анох., Вешт.) у выніку кантамінацыі з лоск3 лаиічьщь, параўн. рус. лощитьбіць, збіваць, прасаваць валікам’. Да выскавёнь, воск (гл.), а таксама аскавёнь. Параўн. аналагічную мену в‑/ лу рус. лисковиццавоскоцветник ’расліна Cerinthe major L.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацяме́шыць ’пачухаць’ (ашм., паст., Сл. ПЗБ). Да па- і цемя́шыць ’тс’, цемяшыцца ’чухацца’, ’варушыцца’, ’пераварочвацца з боку на бок’ (брасл., ашм., трак., паст., астрав., Сл. ПЗБ), якія збліжаюцца з цемя, цяміць, а таксама з укр. темʼяжити ’давіць’, рус. темяшитьбіць кулаком’, польск. ciemiężyć ’прыціскаць, душыць’ (Міклашыч, 356; Брукнер, 62; Фасмер, 4, 41 і 140).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́шыбак ’палка’ (калінк., Мат. Гом.), навагр. пашыба́к ’палка, якой можна кінуць’ (З нар. сл.). Рус. пск., цвяр. па́шибок Асколак, абломак чаго-н.’, ’рэзкі удар’. Да па‑ (< прасл. pa‑) і шыбаць (< прасл. šibatiбіць, кідаць’), адпаведнікам якога з’яўляецца літ. šiupės ’дробныя кавалкі, крошкі’, šiupeti ’крышыцца, драбіцца’. Суфікс ‑ъkъ надае значэнне выніку дзеяння (Борысь, Prefiks., 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухць — выклічнік ’бух’ (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж пухчэ́ць, пухце́ць ’брадзіць; бурчаць’ (в.-дзв., паст., рас., Сл. ПЗБ). Аўтары названага слоўніка параўноўваюць з літ. pū́kt ’тс’, pukšė́ti ’тс’, аднак, хутчэй за ўсё, гэта вытворнае ад гукапераймальнага пу́хаць (гл.), параўн. серб.-харв. пухтати/пу́ктати, пу̏кћембіць ключом, бурліць’, у якіх Скок (3, 69) бачыць анаматапеізмы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбі́ць ’разбіць, разграміць’, ’раскалоць, раздзяліць на часткі’, ’растрэсці, расцерушыць’ (ТСБМ, Бяльк.), ’растрэсці, расцерушыць (пракосы, сена)’, ’разлучыць закаханых, сям’ю’, ’раскалоць бервяно, палена’ (Янк. 2), ’растрэсці’, ’размяшаць, разбоўтаць’, ’раздзяліць’, перан. ’наесці (пра жывот)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), розбі́ць ’пабіць’, ’павялічыцца ў аб’ёме’, ’закласці, пачаць складваць, аснаваць’ (ТС). Ад раз- і біць (гл.). Сюды ж разбі́ты ’раз’езджаны’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупёрда ‘дзябёлая, лянівая дзеўка ці баба’ (рас., Краязн. газ., 2014, № 10). Параўн. рус. трупёрда ‘тс’, ‘абжора’, ‘вялы, непаваротлівы чалавек’, трупёрдый, трупёдрый ‘здаровы, дзябёлы’. Экспрэсіўнае рэгіянальнае беларуска-рускае ўтварэнне на аснове дзеяслова тру́пацьбіць, стукаць’, параўн. рус. крепко сбитый ‘здаровы, дзябёлы’ з ад’ідэацыяй да *pьrděti (гл. пярдзець). Фасмер (4, 109) мяркуе пра сувязь з труп, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)