Прару́ха ’правал, падзенне’, (перан.) ’пагрэшнасць’; толькі ў прымаўцы: і на старуху бываіць праруха (Нас.). Аналагічна ў рус. мове: и на старуху бывает проруха. Адваротны дэрыват ад *праpyшыць з узнаўленнем першапачатковага зычнага ‑х‑. Гл. рух, рушыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыме́к, прымёк ’заметка’ (Нас., Гарэц.), ня ў прымёк ’неўпрыцям’ (Гарэц.), прыме́ка ’прыкмета, заметка’ (Нас.). Да прымяча́ць/прыме́ціць (< ме́ціць, гл. ме́та) з рэгулярным чаргаваннем у фіналі асновы. Параўн. цікавае рус. пск., цвяр. примека́ться ’навучыцца, набыць вопыт’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыцінь 1, прыціня ’быстрыня (у рацэ)’ (Ласт.). Да прыць, прыткі (гл.).
Пры́цінь 2 ’зеніт’: у сам прыцінь сонца (Ласт.). Відаць, як і пры́цін ’кульмінацыя’ (Ласт.), да прыціна́ць (гл.), параўн. рус. прити́н ’мяжа руху, пункт стаяння’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пунсо́вы ’ярка-чырвоны’ (ТСБМ), рус. пунцо́вый ’тс’. Праз польск. ponsowy, pąsowy ’тс’ ад франц. ponceau ’палявы мак, колер яго кветак’, ст.-франц. poncel ’тс’ (няяснага паходжання, магчыма, ад ponceau, poncel ’масток’, гл. Банькоўскі, 2, 521).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́дасць ’пачуццё задаволенасці, весялосці’ (ТСБМ), укр. ра́дість, рус. ра́дость, польск. radość, чэш. radost, славац. radosť, в.- і н.-луж. radość, славен. radost, серб.-харв. ра̏дост, балг. ра́дост, макед. радост. Да прасл. *radostь. Гл. радавацца, ра́ды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раме́ха (рэме́ха) ’грубае самаробнае палатно, зрэб’е’ (ТС). Разам з рус. рему́ха ’старое парванае адзенне’ звязваецца з рэ́мень (гл.), параўн. рамушо́к, раму́шак ’папружка, раменьчык’, і ўзыходзіць да ’вузкая палоска матэрыі; абтрапаны край матэрыі’, гл. рамузі́ніна, ра́мец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руле́тка ’вузкая стужка (пераважна стальная) з дзяленнямі, якая накручваецца на валік’, ’прыстасаванне для азартнай гульні’ (ТСБМ). З франц. roulette ’колца’ < roul ’кола’ праз рус. руле́тка, у Расію слова трапіла ў XIX ст. (Фасмер, 3, 518).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Русі́ны ’назва ўкраінцаў заходнеўкраінскіх зямель, найбольш распаўсюджаная ў час іх знаходжання пад аўстра-венгерскім гнётам’ (ТСБМ). Укр. ру́син, рус. руси́н, польск. rusin. Вытворнае ад Русь (гл. рускі) (Фасмер, 3, 520; Дулічэнка, Язык культуры, 439–453).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сво́рына ‘адна з перакладзін, якімі змацоўваюцца часткі ткацкага станка’ (стол., Нар. лекс.). Параўн. укр. сво́рінь ‘стрыжань, на якім замацаваны падножкі ў ткацкім станку’, рус. шво́рень ‘болт; шпень, стрыжань’, польск. swornik ‘тс’ і інш. Гл. шворан.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скергата́ць, скергета́ць, скіргета́ць, скаргата́ць ‘скагатаць, прарэзліва крычаць (пра птушак, жаб)’, ‘адрывіста смяяцца’ (ТС), 3 ас. адз. л. скерге́чэ, скіргі́чэ, скрыге́чэ (пра сароку) (ЛА, 1). Параўн. рус. скрегота́ть, вынік метатэзы кре — кер, скра — скар, гл. скрыгатаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)