чэрвепадобныя лічынкі двухкрылых насякомых — званцоў, пераважна з родаў Chironomiis і Tendipes. Жывуць у муле стаячых і павольна цякучых эўтрофных вадаёмаў, трапляюцца да глыб. 300 м, значная ч. масы бентасу.
Даўж. да 25 мм. Цела ярка-чырв. (з-за наяўнасці гемаглабіну ў гемалімфе). Дыхаюць праз трахейныя шчэлепы і часткова праз покрыва цела. Кормяцца пераважна рэшткамі арган. рэчываў, мікраарганізмамі. Корм для рыб у вадаёмах і акварыумах; лабараторныя жывёлы ў даследаваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЬТЫПЛІКА́ТАРу эканоміцы,
каэфіцыент, які характарызуе сувязь паміж павелічэннем (змяншэннем) інвестыцый і зменай велічыні даходу. Інвестыцыйны М. — уздзеянне капіталаўкладанняў вузкай накіраванасці на сумарны даход (невял. інвестыцыі праз эфект М. могуць аказваць уздзеянне на ўсю эканоміку, таму што паслядоўна закранаюць розныя яе галіны). Дэпазітны (крэдытны) М. — павышанае ўздзеянне невял. змен у банкаўскіх дэпазітах на грашовую масу і аб’ём крэдытавання праз шматразовае выкарыстанне адных і тых жа грошай у банкаўскай сістэме і на крэдытных рынках. Выкарыстоўваецца разам з акселератарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГА́ЙСКІ ШЛЯХ,
адзін з асн. шляхоў набегаў качэўнікаў на рас. землі. Назва вядома з пач. 16 ст., калі феадалы Нагайскай Арды карысталіся ім для перагону жывёлы на рас. рынкі. Пачынаўся ад нізоўяў Волгі і меў 2 напрамкі (зах. — уздоўж Дона да месца каля сучаснага г. Варонеж, усх. — праз міжрэчча Хапра і Суры), якія зыходзіліся каля Разані. Для прадухілення нападаў праз Н.ш. рас. ўрад рабіў засечныя лініі, засноўваў крэпасці: у 1586 Варонеж, у 1630-я г. Тамбоў, Казлоў і Ломаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУАНСО́Н (франц. poinęon),
1) у металаапрацоўцы — адна з асн. дэталей інструменту, што выкарыстоўваецца пры штампоўцы і прасаванні. Пры штампоўцы П. аказвае непасрэдны ціск на метал, што апрацоўваецца, і ў залежнасці ад прызначэння можа быць прашыўным, прабіўным, прасечным ці вырубным. Пры прасаванні П. перадае ціск праз прэс-шайбу на загатоўку, што выціскаецца празматрыцу.
2) У паліграфіі — стальны брусок прамавугольнага сячэння з рэльефным відарысам літары, знака і інш., які служыць для атрымання паглыбленага відарыса пры вырабе матрыц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ПЕЧ,
плавільная ці награвальная печ, у якой цеплавы эфект дасягаецца з дапамогай электрычнага току. Паводле спосабу пераўтварэння эл. энергіі ў цеплавую існуюць дугавыя печы (у т. л.рудааднаўляльныя печы і плазменна-дугавыя печы), індукцыйныя печы, электронна-прамянёвыя печы, Э.п. супраціўлення (цяпло вылучаецца пры праходжанні эл. току праз праваднік з актыўным электрычным супраціўленнем; бываюць ускоснага дзеяння — эл. ток цячэ праз награвальны элемент і прамога — ідзе непасрэдна па матэрыяле; выкарыстоўваюць пры электрашлакавым пераплаве, тэрмічнай апрацоўцы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЯРА́ЗВАЛЬНЫ ЛІША́Йапяразвальны герпес,
вострая інфекцыйная хвароба з пашкоджаннем нерв. сістэмы і скуры; узнікае ад віруса ветраной воспы. Бывае ў выглядзе спарадычных адзінкавых выпадкаў пераважна вясной і восенню ў дарослых (дзеці да 10 гадоў хварэюць рэдка). Прыкметы захворвання: ліхаманка, боль, пачуццё паколвання, свербу ў вобласці адчувальных нерваў (пераважна міжрэберных і трайчастага на твары). Потым узнікаюць ружовыя плямы (3—5 см і болей), на якіх праз 1—2 сут з’яўляюцца дробныя шматлікія пухіры. Праз 6—8 сут на месцы пухіроў утвараюцца скарыначкі, якія праз 3 тыдні адпадаюць, застаецца пігментацыя. Бываюць атыпічныя формы апяразвальнага лішаю: абартыўная (без высыпкі), генералізаваная (шматлікія пухіры на целе), булёзная (зліццё дробных пухіроў), гемарагічная (крывяністыя пухіры), гангрэнозная (найбольш цяжкая — на месцы пухіроў узнікае некроз тканкі, потым рубцы). У некаторых выпадках пры апяразвальным лішаі пашкоджваюцца нервы (напр., нервы твару), галаўны мозг і яго абалонкі — менінгаэнцэфаліт. Лячэнне: тэрапеўтычнае і фізіятэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́цечы, ‑цеча; ‑цекуць; пр. выцек, ‑пекла; зак.
Выліцца праз якую‑н. адтуліну. [Шафёр:] — Зірніце, аж у двух месцах радыятар прабіты. Вада ўся выцекла, і матор перагрэўся.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вя́ленне, ‑я, н.
Дзеяннеіпрацэспаводлезнач.дзеясл. вяліць.
вяле́нне, ‑я, н.
Разм. Загад, распараджэнне. Праз Тэклю Марта перадала Зосі вяленне ехаць зябліць папар.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́пат, ‑у, М ‑наце, м.
Вадкасць, якая прасочваецца на паверхню праз сценкі крывяносных сасудаў пры запаленні серозных абалонак і збіраецца ў якой‑н. унутранай воласці цела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зака́шляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Пачаць кашляць. // Кашлянуць некалькі разоў запар. Праз нейкі час на веранду выйшаў Пілацееў. Сяляне закашлялі і паціху, амаль разам, прывіталіся.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)