Ложак ’мэбля — месца для спання, пасцель’ (Нас., ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Сцяшк., Яруш.; КЭС, лаг.), ложык (Бяльк.), лу͡ожэк (паўд.-мін., паўд.-усх., КЭС), ло́жок (ТС). Відавочна, паланізм — параўн. польск. łóżko < паўн.-слав. ložьko (памяншальнае ад lože > ложа 1), якое пасля запазычання па-беларуску было б ложка, што вельмі блізка да лексемы ложка ’лыжка’, пашыранай на значнай тэрыторыі (гл., напрыклад, Сл. ПЗБ). Таму лексема пры запазычанні змяніла род і адпаведна суфікс па аналогіі да назваў прадмета паводле яго прызначэння, напрыклад прыпечак, абутак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́нкель ’дэталь у плузе, да якой прымацоўваюцца падэшва і паліца’ (маст., Шатал.), усх.-беласт. vʼínkʼel (Смул.) ’вугольнік для вымярэння вуглоў’ (Сцяшк. МГ, Інстр. II, БРС, КТС). Укр. вінкель ’вугольнік’, рус. винкель ’тс’, польск. winkiel ’вугольнік’. Запазычана з ням. Winkel ’вугал, вугольнік’. Пра шлях запазычання меркаваць цяжка, таму што ў помніках ст.-бел. пісьменнасці слова не адзначана; у рус. літаратурнай мове яно фіксуецца з 1709 г. У бел. гаворкі лексема вінкель магла трапіць з мовы рамеснікаў (нямецкіх каланістаў) або праз польскую мову значна раней.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асфа́льт. У сучасным значэнні, відаць, праз рускую (Крукоўскі, Уплыў, 83) ці польскую мову (у пачатку XX ст.) з нямецкай (дзе з французскай) або з французскай, дзе праз лацінскую з грэчаскай (Фасмер, 1, 194–195; Шанскі, 1, А, 167–168). Але ў перакладзе Флавія сустракаем ст.-рус. асфальтъ (XII ст.). Традыцыя ўжывання слова ў рускай мове, відаць, не перарывалася, таму, магчыма, што дакладней лічыць сучаснае рускае працягам гэтага слова па паходжанню з грэч. ἄσφαλτος. Але ў беларускай мове традыцыя ўжывання слова, відаць, была перапынена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо ’таму што’. Ст.-рус. бо, рус. бо, укр. бо, чэш. (ст.) bo, славац. bo, польск. bo, серб.-харв. бо. Прасл. bo першапачаткова частка ўзмацняльная і пацвярджальная. Параўн. літ. bà ’тс’, гоц. ba, авест. bā і г. д. Славянскае bo, як лічаць, чаргуецца з ba (гл. ба 2). Бернекер, 36; Траўтман, 22 і наст.; Фасмер, 1, 99; Махэк₂, 39; Слаўскі, 1, 24, 37–38; Брукнер, 9. Гл. яшчэ Шэвялоў, Prehistory, 117. Да сінтаксіса і гісторыі бо ў бел. мове гл. Баханькоў, Зб. Крапіве.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пала́ці ’палаткі’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, калінк.), пала́ты ’полка ў лазні’ (Сл. ПЗБ), пала́ць ’палаткі’ (Мат. Гом.). Рус. пола́ти ’палаткі; гара; вышкі; лабаз; падмосткі’, ст.-рус. полати ’хоры ў царкве; верхнія падсобныя памяшканні; палаткі’, пола́ть ’палаці’. Фасмер (3, 307) лічыць яго словам таго ж паходжання, што і палата (гл.). Адрозненні ў семантыцы, відавочна, пад уплывам пол, полка, паліца (гл.). Бел. палаці, лічачы па крыніцах, прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, таму, магчыма, з рус. полати. Параўн. палаткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папа́ўка ’расл. пупок палявы, Anthemis arvensis L.’ (Кіс.). Польск. papawa, pempawa, pępawa, чэш. дыял. pupawa, славац. pupawa, pumpawa ’расліны сямейства Taraxacum і Leontodon’. Ст.-польск. popowa główka таму што, калі ў гэтых раслін ападаюць лепясткі, яны нагадваюць галаву каталіцкага манаха з танзурай. Параўн. лац. caput monachi, ням. Pfaffenblat ’папаўка’, першапачаткова ’галава манаха’. Потым гэта назва зазнала розныя змены. Такім чынам, этымалагічна звязана з поп (гл.) (Махэк, Jména rostl., 233). Інакш Брукнер (404), які звязвае з пуп, пупок і роднасным лічыць літ. pampti ’набухаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сапе́ль 1 ’ерш’ (Нар. лекс.), сопе́ль ’тс’ (ТС), саплю́к ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. сопли́вик, со́плик ’тс’. Ад соплі (гл.), саплівы, таму што гэта рыба пакрыта слоем слізі.

Сапе́ль, сопе́ль ’лядзяш’ (ТС), саплі́, сапле́ ’соплі’, ’ледзяшы’ (швянч., в.-дзв., Сл. ПЗБ), сапля́к ’саплівае дзіця’ (ТСБМ), ’лядзяш’ (Сцяшк.; івац., Жыв. сл.), ’сопляк’, ’лядзяш’ (Сл. ПЗБ), ’лядзяш’, ’газоўка’, ’адростак’, мн. л. саплякі́ ’соплі’ (ТС). Гл. соплі.

*Сапель, сопэ́ль ’шуфля’ (Сл. Брэс.). З польск. szufel ’тс’ з частай менай с/ш і адаптацыйным пераходам ф > п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загрэ́бці ​1 і заграбці́ ​1, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. загроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.

1. Зак. да заграбаць.

2. каго. Разм. Схапіць, арыштаваць; раптоўна забраць куды‑н. [Павал Няміра:] Э, паночку! На той белы білет, што вы мне выклапаталі, ніхто і глядзець не захацеў. Месяцы два таму назад мяне зноў былі загрэблі ў войска. Чорны.

загрэ́бці ​2 і заграбці́ ​2, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. загроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.

Пачаць грэбці, грабці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пані́зіцца, ‑ніжуся, ‑нізішся, ‑нізіцца; зак.

1. Стаць, зрабіцца больш нізкім, меншым па вышыні або размясціцца нізка ад паверхні чаго‑н. [Ліда:] — Расліны заняпалі тут таму, што панізіўся ўзровень вады ў глебе. Паслядовіч. // Пагоршыцца, аслабець. Паспяховасць панізілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паменшыцца (пра ўзровень, ступень, сілу, інтэнсіўнасць чаго‑н.). [Вера:] — Падкормка канчаецца, трэба ж нешта рабіць. А то надоі панізяцца... Асіпенка.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць цішэйшым (пра голас, гук і пад.). Голас панізіўся да шэпту. // Набыць больш нізкае гучанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паступа́льны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны ўперад, у будучае. Паступальнае развіццё савецкай культуры. □ У тыя дні наша партыя, намячаючы далейшыя напрамкі паступальнага развіцця савецкага грамадства, падкрэслівала, што на шляхах камуністычнага будаўніцтва нас чакае велізарнейшая работа. «Звязда». Рух паступальны — поспеху залог, Таму і забаронены стаянкі На скрыжаванні вуліц і дарог. Жычка. Увесь гэты час складаліся кнігі, пісаліся вершы, паэмы з жаданнем — праўдзіва і поўна паказаць паступальны рух нашага грамадства, ажыццяўленне задум савецкіх пакаленняў, паднятых сілай і страсцю Кастрычніка. Лужанін.

•••

Паступальны рух гл. рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)