1) (a – на пытанне «куды́?», D – на пытанне «дзе?») пад;
~ dem Tisch пад стало́м;
~ den Tisch пад стол; сяро́д, памі́ж;
er saß ~ den Zúschauern ён сядзе́ў памі́ж [сяро́д] гледачо́ў
2) (D) ніжэ́й, ме́ней, менш;
etw. ~ dem Preis verkáufen прада́ць што-н. ніжэ́й цаны́;
nicht ~ zehn Jáhren не маладзе́й за дзе́сяць гадо́ў
3) (D) пры, з, пад;
~ der Bedíngung пры ўмо́ве, з умо́вай;
~ Tränen са сляза́мі, з пла́чам
4) пры, y час(д);
~ Wílhelm I. пры Вільге́льме Пе́ршым
5) ад (з прычы́ны);
~ der Hítze léiden* паку́таваць [марне́ць] ад спёкі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адно́сіны, ‑сін; адз.няма.
1. Характар паводзін, абыходжання каго‑н. з кім‑, чым‑н. Выхаваць сацыялістычныя адносіны да сродкаў вытворчасці. □ Дзіўнымі былі адносіны Максіма да Машы.Шамякін.Дзеці нейкім сваім дзіцячым пачуццём разбіраюцца ў шчырасці дарослых, у адносінах іх да сябе.Васілевіч.// Погляд на што‑н., разуменне чаго‑н. Камуністычныя адносіны да працы.
2. Сувязі паміж людзьмі, пэўнымі групамі ці краінамі, якія ўзнікаюць у працэсе іх дзейнасці, суіснавання. Дыпламатычныя, гандлёвыя, эканамічныя адносіны. Адносіны паміж настаўнікамі і вучнямі. Таварыскія адносіны.
3. Узаемная сувязь, залежнасць з’яў або іх кампанентаў. Адносіны прычыны да выніку. Пытанне аб адносінах свядомасці да матэрыі.
4. Дачыненне да каго‑, чаго‑н., сувязь з кім‑, чым‑н. І прозвішча яго — Дарожка — ніякіх адносін, здаецца, да дзятлаў не мае.Якімовіч.
•••
Ва ўсіх адносінах — з любога пункту гледжання.
У адносінах дакаго, чаго — ужываецца ў якасці прыназоўніка са значэннем напрамку дзеяння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Дакрануцца, даткнуцца да каго‑, чаго‑н. Стрыж ляцеў, На хаце латы Закрануў крылом сваім.Дзеружынскі.Мышка і палезла туды, ды, як па бяду, закранула шклянку, што стаяла на самым краі палічкі.Шуцько.//перан. Зачапіць, пакінуць свой след. Вайна гэтага мястэчка амаль не закранула.Васілевіч.Змены, што прынесла савецкая ўлада ў вёску, закранулі і Пустку.Хадкевіч.//перан. Аказаць уздзеянне на каго‑, што‑н.; усхваляваць, узрушыць. Яшчэ да болю закранае душу гарачы позірк чулы.Тарас.Відаць, успамін закрануў балючыя раны мінулага.Сіняўскі.
2.перан. Спыніцца на чым‑н., звярнуць увагу на што‑н. пры размове, гутарцы і пад. Праз пару дзён.. бабка неяк сама закранула гэта пытанне.Скрыпка.
3. Запыніць, выклікаць на размову. «Прайду моўчкі, — вырашыў Васіль, — дый толькі таго, не буду чапаць.. [цётку Касмініху], то, можа, і яна мяне не закране».Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тлума́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1.што. Даваць якое‑н. тлумачэнне чаму‑н.; раскрываць сэнс, сутнасць чаго‑н. Тлумачыць закон. Тлумачыць вучэнне. Тлумачыць слова. □ І як ні хітрыў .. [Лабановіч] сам з сабою, як ні тлумачыў гэты факт, але аднаго не мог пабароць у сабе — не думаць аб панне Ядвісі.Колас.// Каменціраваць які‑н. твор пісьменніка, твор пісьменнасці. Тлумачыць «Раскіданае гняздо» Я. Купалы. □ Народную легенду .. [Міровіч] успрымае і тлумачыць па-свойму.Сабалеўскі.
2.што і без дап. Асвятляць якое‑н. пытанне, дапамагаючы засвоіць, зразумець сэнс чаго‑н. Потым [Вера Адамаўна] пачала нячутна хадзіць па класе і вольна, без усякага напружання голасу, тлумачыць новую тэму па літаратуры.Ермаловіч.— Саўгас наш малады, — тлумачыў Іван Іванавіч рабятам, — можна сказаць, на голым месцы ўсё пачынаем.Даніленка.Захар Пятровіч паставіўся да .. [Міхася] уважліва: падрабязна тлумачыў яму, што для чаго служыць, і навошта тое ці іншае робіцца.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Габ ’вяз, Ulmus’ (Весці, 1969, 4, 125), габіна ’вяз гладкі, звычайны, Ulmus laevis L.’ (Гродз. Ан.; Кіс.) — Кіс., 135. Польск.gab, gabina ’тс’. Раней лічылі, што гэтыя слав. словы роднасныя з літ.guobà, gúobas ’тс’, лат.guôba (і далей з слав. назвамі дрэў *gabrъ, *grabrъ, *grabъ). Параўн. Буга (Rinkt., 1, 604), які параўноўвае слав.*gabrъ, польск.gab, gabina з балт. словамі і аддзяляе *grabъ (II, 104, 340; Фрэнкель, 1, 176–177). Непакупны (Лекс. балтызмы, 29) указвае, што польск. словы лакалізуюцца ў гаворках Аўгустоўскага павета па суседству з Гродзеншчынай. Польск. і бел. словы ўтвараюць пэўны арэал каля паўднёвай граніцы Літвы і з’яўляюцца запазычаннем з літ. мовы. Застаецца няясным пытанне пра шлях запазычання ў бел. мову (прама з літ. мовы ці праз польск.). Таксама няясна, як утварылася вытворнае габіна самастойна (ад габ) ці гэта запазычанне з польск.gabina? Формы габ могуць адлюстроўваць літ.gúobas, а габіна, gabina (< *gaba?), магчыма, узыходзяць да літ.guobà (для тыпу габіна гэта меркаванне не абавязковае: габіна можа быць утворана прама ад габ, а не ад габа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дабы́ць ’здабыць’, дабыва́ць ’здабываць’. Агульнаславянскі дзеяслоў праславянскага характару. Параўн. укр.добу́ти ’здабыць, набыць, дастаць’, рус.добы́ть дастаць, набыць і г. д.’, ст.-рус.добыти ’набыць, здабыць; дажыць’, чэш.dobyti ’здабыць, набыць, зарабіць; завалодаць, авалодаць; дастаць, выцягнуць’, славац.dobyť ’захапіць, авалодаць; дабыць, дабіцца’, в.-луж.dobyć ’астацца; здабыць, зарабіць; авалодаць, захапіць, перамагчы’, н.-луж.dobyś ’астацца, выцерпець да канца’, польск.dobyć ’астацца, прабыць; выцягнуць, дастаць; захапіць, авалодаць’, балг.доби́я ’здабыць; раджаць’, серб.-харв.до̀бити ’здабыць, атрымаць’, славен.dobíti ’атрымаць і да т. п.’ Прасл.*dobyti (прэфікс *do + дзеяслоў *byti). Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 47–48. Не вельмі ясным застаецца пытанне аб першапачатковым значэнні слова. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што зыходзіць трэба з ’раджаць’ (агляд гл. Махэк₂, 122). Паводле Трубачова (там жа, 48), лепш думаць, што гэта апошняе з’яўляецца мясцовым сінонімам. Махэк услед за Матлам (гл. Махэк₂, 122) лічыць, што развіццё семантыкі ішло так, як у лац. слова pecu ’жывёла’ > ’маёмасць, грошы’. Зыходным, паводле Махэка, для *dobyti з’яўляецца ’нарадзіць’. Гэта значэнне было агульным, але сёння захавалася ў балг. мове.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
nóż
м.
1. нож;
nóż kuchenny — кухонны нож;
nóż chirurgiczny — скальпель;
nóż sprężynowy — раскладны нож; сцізорык;
2. разец;
nóż tokarski — такарны разец;
postawić sprawę na ostrzu noża — паставіць пытанне рубам;
mieć nóż na gardle — быць у безвыходным становішчы; быць загнаным у кут
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zachodzić
zachodz|ić
незак.
1. заходзіць;
~ić z boku (od tyłu) — заходзіць, падыходзіць збоку (ззаду);
2. заходзіць; наведваць;
3.czym пакрывацца; зацягвацца;
4. адбывацца; здарацца; узнікаць;
~ą wypadki — здараюцца аварыі;
~i pytanie — узнікае пытанне;
~i różnica — ёсць розніца;
nie ~i potrzeba — няма патрэбы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
твой, ж. твая́, ср. тваё, мн. твае́;
1.мест.притяж., м. твой;
т. сын — твой сын;
з твайго́ до́му — из твоего́ до́ма;
твая́ во́ля — твоя́ во́ля;
тваё пыта́нне — твой вопро́с;
2.в знач. сущ. (муж, жена) твой, твоя́;
т. (твая́) до́ма? — твой (твоя́) до́ма?;
◊ спра́ва твая́ — де́ло твоё;
не твая́ бяда́ — фам. не твоя́ печа́ль;
не твая́ спра́ва — не твоё де́ло
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
больно́й
1.прил. (подверженный болезни) хво́ры; (связанный с ощущением боли) балю́чы;
больно́й челове́к хво́ры чалаве́к;
больно́е се́рдце хво́рае сэ́рца;
больно́й па́лец балю́чы па́лец;
больно́й дизентери́ей хво́ры на дызентэры́ю (крыва́ўку);