сарако́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.

Разм.

1. Сорак гадоў. Ездзіў Картуль шпарка, затое хадзіў паволі-паволі, нібыта баючыся растрэсці сябе, хоць не меў яшчэ і саракоўкі за плячыма. Пташнікаў. [Яўхім:] — Бачу, што нібыта прайшоў Усцін, а ты і ёсць Усцін!.. Значыць, яшчэ ходзіш? Колькі табе... пад дзве саракоўкі ўжо ёсць? Ракітны.

2. Уст. Манета вартасцю ў 20 капеек. Калі на стале зазвінела грыўні, залатоўкі, саракоўкі і паўрублі, Садовіч ціха сказаў Лабановічу: — Давай, брат, папрабуем. Лабановіч першы раз бачыў такую ўрачыстую, такую паважную гульню. Колас. Хлопцы яшчэ сабралі па саракоўцы, і капельмайстар паабяцаў іграць усю ноч. С. Александровіч.

3. Уст. Бутэлька гарэлкі ёмістасцю ў 1/40 частку вядра.

4. Тое, што мае таўшчыню ў 40 міліметраў (сантыметраў). Дошка-саракоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарыста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выкарыстаць каго‑, што‑н. для якой‑н. справы; знайсці прымяненне каму‑, чаму‑н. [Мірон:] — А колькі часу прайшло, пакуль .. [першабытны чалавек] надумаўся скарыстаць камень? Маўр. Трэба скарыстаць вопыт іншых заводаў, пераняць у іх лепшае. Карпаў. — Старую хату [Алесь] скарыстаў пад варыўню. Скрыпка. Доўга меркавалі, нарэшце вырашылі скарыстаць узрывальнікі ад гранаты Ф–1 ці ад снарадаў — якраз для міны зацяжнога дзеяння. Новікаў. [Максім:] — [Сяргею] з яго фігурай .. вельмі цяжка ўнікаць шпікоў у камандзіроўках. А камандзіроўкі нашы, лічы, нелегальныя. Дык ты лепш скарыстай яго тут на якой-небудзь працы. Машара. // Выкарыстаць каго‑, што‑н. у сваіх інтарэсах, для сябе. Аднойчы вечарам бязносай не было ў хаце, і Казік вырашыў скарыстаць яе адсутнасць. Чарнышэвіч. // Ужыць у сваёй працы. Скарыстаць у сваім артыкуле рукапісныя матэрыялы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тармазі́ць, ‑мажу, ‑мозіш, ‑мозіць; незак., што.

1. і без дап. Запавольваць, спыняць рух чаго‑н. (звычайна пры дапамозе тормаза). За колькі гоняў ад мястэчка .. [Каленік] пачынае тармазіць, потым і зусім спыняе машыну. Лупсякоў. Васіль, шуруючы топку, раптам спалохана ўскрыквае: — Стоп! Тармазі! Андрэй спыняе паравоз. Васілёнак. // без дап. Спыняцца або сцішаць свой ход (пра транспартныя машыны). Аўтобус рэзка тармозіць.

2. Сцішаць, стрымліваць рух чаго‑н. Фурманкі з параненымі .. тармазілі рух атрада. Брыль. [Багуцкі:] — Я ад імя ўсіх нас вялікую клятву даў у Маскве: .. тармазіць немцу ход на чыгунцы, збіваць з яе ўсімі сродкамі. Лынькоў. // перан. Затрымліваць развіццё чаго‑н., перашкаджаць развіццю чаго‑н., быць перашкодай. [Сцяпан Ягоравіч] званіў субпадрадчыку, які не закончваў даручаных яму работ і тармазіў здачу ў эксплуатацыю гатовага аб’екта. Корбан.

3. Спец. Выклікаць тармажэнне (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́ціцца, трачуся, трацішся, траціцца; незак.

1. Расходаваць свае грошы, сродкі на якія‑н. патрэбы. Прасцей бывае ў пост: сушаныя грыбы, цыбуля, кіслая капуста — усё гэта расце, сушыцца і соліцца на месцы. Траціцца даводзіцца хіба толькі на тараны ды на алей. Васілевіч.

2. Марна, без толку расходаваць. [Ліда да Сярожы:] — Ідзі скарэй правай білеты. Навошта табе траціцца? Лобан. // Марнавацца, прападаць. — Што ж ты не глядзіш? Збожжа траціцца. Колькі ў каласах! — і Кузьма сунуў жмут саломы Кардзянкову. Дуброўскі.

3. перан. Губляцца, знікаць. Зірнеш на косы ільняныя, — адвага траціцца твая, і сэрца ёкне і заные, бы ў золкай плыні ручая. Гаўрусёў. Шмат часу трацілася на гэты надвячорак. Маўр. Выходзіць, не толькі марна загінула .. праца [хлопцаў], а і трацілася апошняя надзея раскрыць таямніцу кургана. Якімовіч.

4. Зал. да траціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Гуляць з кім‑, чым‑н.; забаўляцца. Дзіця цацкаецца з катом. Цацкацца з дзіцем. □ Аднаго разу сяляне знайшлі на полі прыгожую медную трубачку з бліскучай ручкай. Цацкаліся з ёю, пакуль яна зашыпела... Бядуля. // Займацца якой‑н. клапатной справай; марудна рабіць што‑н.; важдацца з чым‑н. Да самага вечара .. [Захар Зынга] цацкаўся з ёю [гармонню] — разглядаў, пробаваў галасы, браў акорды. Чорны. [Юлька] доўга з дрывамі не цацкалася. Карамазаў. // Многа займацца з кім‑н.; удзяляць каму‑н. шмат часу, увагі; няньчыцца. [Хаценчык:] — Мы занадта цацкаліся з .. [Кузьмой Шавойкам]. І самі ў гэтым вінаваты. Колькі разоў папракалі яго за п’янку, але ніколі не пакаралі сурова. Броўка. Шпакі не вельмі цацкаюцца з захопнікамі. Ткнуць аднаго-другога вострай дзюбай, дык з вераб’ёў у момант злятае ваяўнічы запал. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.

1. незак. Тое, што і цэліцца; цаляць. Мы за мір! А цэліць бомбай Не дазволім мы ў наш дом. Панчанка. Драпежнік цэліць бомбамі ў насціл, І леглі на вадзе крыві салдацкай меткі, Мо суджана і мне не перайсці, Але грымяць імклівыя танкеткі. Вітка. [Рымша:] — Ён [Анішчук], мусіць, толькі з ёю [Лучынінай] падражніваецца, а сам цэліць да Загароўскай падабрацца... Гурскі. А кайданы ўсё мацней звінелі. І што ні крок — царкоўны перазвон. І кат ужо ў звон у гэты цэліў... Сіпакоў. // Мець намер. Машын вунь колькі калгас накупіў. У мільянеры цэліць. Даніленка. Не было як зразумець, куды цэліць афіцэр. Што ведае пра яго? Страшныя здагадкі перашкаджалі ўважліва слухаць. Асіпенка.

2. зак. Разм. Трапіць, папасці. Юркевіча запытанне цэліла ў .. самыя патайныя думкі [Юзіка]. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэрсць, ‑і, ж.

1. Валасяное покрыва жывёл. Вепр ляжаў на баку, па ягонай мокрай бурай шэрсці поўз дымок. Самуйлёнак. Звер гэты быў незвычайнай велічыні .. Масці ён быў шэрай, шэрсць меў кудлатую і доўгую. Колас. // Валасы на твары, целе чалавека. — Дык што ж гэта?.. — закратаў мяккімі, даўгімі вусамі старшыня і пацёр шэрсць даўно нябрытай барады. Нікановіч.

2. Састрыжанае, вычасанае такое валасяное покрыва жывёл (авечак, коз і пад.). [Гаспадар] добра ведаў, колькі можна ўзяць за карову або за пуд шэрсці ці фунт масла. Чорны.

3. Пража, ніткі з такога валакна. — А якая якасць шэрсці для мінскага трыко? — пытаецца маладзенькая стаханаўка, разглядаючы пражу. «Полымя».

4. Тканіна з такой пражы. Касцюм з шэрсці. // Разм. Адзенне, пашытае з такой тканіны.

•••

Гладзіць па шэрсці гл. гладзіць.

Гладзіць супраць шэрсці гл. гладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заста́цца, застава́цца bléiben* vi (s); verbléiben* vi (s); übrig bléiben*;

шлю сардэ́чнае прывіта́нне і застаю́ся Ваш… mit bésten Grüßen verbléibe ich…;

заста́цца до́ма zu Háuse bléiben*;

заста́цца на другі́ год (пра вучня) sítzen bléiben*;

ко́лькі гадзі́н застало́ся да канца́ працо́ўнага дня? wie lánge ist es noch bis zum Féierabend?;

заста́цца жывы́м am Lében bléiben*, mit dem Lében davónkommen* аддз.;

заста́цца з но́сам das Náchsehen háben;

не застае́цца нічо́га друго́га, як… mir (D) [uns, ihm і г. д.] bleibt nichts ánderes übrig, als…;

няха́й так і застае́цца (be)lássen wir es dabéi; und dabéi soll es bléiben;

2. (адстаць) zurückbleiben* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

genáu

1. a дакла́дны; падрабя́зны; стара́нны;

in állem ~ sein быць дакла́дным [акура́тным] ва ўсі́м

2. adv дакла́дна, ро́ўна, якра́з;

etw. ~ kénnen* грунто́ўна ве́даць што-н.;

es ist ~ dassélbe гэ́та зусі́м [ца́лкам] то́е ж са́мае;

~ so viel wie… ро́ўна сто́лькі ж, ко́лькі…;

~ in der Mítte у са́май сярэ́дзіне;

~er betráchtet пры бо́льш дэталёвым [дакла́дным] разгля́дзе;

~ genómmen стро́га ка́жучы, ула́сна ка́жучы, па су́тнасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

understand

[,ʌndərˈstænd]

1.

v., -stood, -standing

1) разуме́ць; разьбіра́ць (-ца)

People listen to him, but often do not understand — Лю́дзі слу́хаюць яго́, але ча́ста не разуме́юць

2) ве́даць

A good teacher should understand children — До́бры наста́ўнік паві́нен ве́даць дзяце́й

3) быць паінфармава́ным, ве́даць

I understand that he is leaving town — На ко́лькі мне ве́дама, ён выяжджа́е з го́раду

4) падазрава́ць, ду́маць

I understood so — Я гэ́так і ду́маў

2.

v.i.

зна́цца, разьбіра́цца

to understand horses — зна́цца на ко́нях, разьбіра́цца ў ко́нях

•

- it is understood

- understand each other

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)