ФЕАКЦІ́СТАЎ Канстанцін Пятровіч (н. 7.2.1926, г. Варонеж, Расія),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1964). Лётчык-касманаўт СССР (1964). Чл.-кар.Міжнар. акадэміі астранаўтыкі (1969). Д-ртэхн.н. (1967), праф. (1969). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (МВТВ; 1949). З 1964 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. 12—13.10.1964 з У.М.Камаровым і Б.Б.Ягоравым здзейсніў палёт на першым шматмесным касм. караблі «Узыход» (як навук. супрацоўнік). У космасе правёў 1 сут. У 1974—90 нам.ген. канструктара НВА «Энергія», з 1990 у МВТВ. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР. Залаты медаль «Космас». Яго імем названы кратэр на Месяцы. Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Тв.:
Семь шагов в небо. М., 1984;
Космическая техника: Перспективы развития. М., 1997;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯСЕ́НКАЎ Васіль Рыгоравіч (13.1.1889, г. Новачаркаск, Расія — 12.3.1972),
расійскі астраном, адзін з заснавальнікаў астрафізікі ў СССР. Акад.АНСССР (1935; чл.-кар. 1927). Акад.АН Казахстана (1946). Скончыў Харкаўскі ун-т (1911). Выкладаў у ВНУ. Адзін з арганізатараў Астр. ін-та імя П.К.Штэрнберга (у 1923—30 і 1936—39 дырэктар). Стваральнік Астрафіз. ін-та АН Казахстана (1942; да 1964 дырэктар). З 1945 старшыня К-та па метэарытах АНСССР. Навук. працы па фізіцы Сонца, зорак, планет і метэораў, праблемах касмагоніі і атм. оптыцы. Прапанаваў дынамічную тэорыю задыякальнага святла. Даследаваў яркасць дзённага і свячэнне начнога неба. Сфармуляваў крытэрый прыліўнай устойлівасці нябесных цел.
Тв.:
Солнце и солнечная система: Избр. труды. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАМІ́РАЎ Міхаіл Мікалаевіч (1.6.1893, Масква — 2.9.1965),
расійскі гісторык. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946) і Польскай АН (1959). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917), з 1934 выкладаў у ім. З 1936 у Ін-це гісторыі АНСССР. У 1953—56 акадэмік-сакратар Аддз.гіст. навук АНСССР; першы старшыня Археагр. камісіі (з 1956), рэд. «Археографического ежегодника». Вывучаў пытанні класавай барацьбы ў Расіі ў эпоху феадалізму, гісторыю стараж.-рус. гарадоў і рус. культуры. У кн. «Старажытнарускія гарады» (2-е выд. 1956) удакладніў межы Полацкай зямлі, даследаваў гісторыю яе гарадоў — Полацка, Віцебска, Усвята, Мінска, Друцка, Заслаўя, Лагойска, Барысава. Апублікаваў шмат гіст. крыніц. Даследчык Друцкага Евангелля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Андрэй Мікалаевіч (30.10.1906, г. Гагарын Смаленскай вобл., Расія — 8.10.1993),
савецкі матэматык і геафізік. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1953, 1986). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). У 1935—58 у Ін-це тэарэт. геафізікі, з 1953 у Ін-це прыкладной матэматыкі АНСССР (з 1979 дырэктар). Адначасова ў 1928—89 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па выліч. і прыкладной матэматыцы, інфарматыцы, матэм. фізіцы, геафізіцы, тапалогіі. Дзярж. прэміі СССР 1953, 1976. Ленінская прэмія 1966.
Тв.:
Методы решения некорректных задач. 3 изд. М., 1986 (разам з В.Я.Арсеніным);
Уравнения математической физики. 6 изд. М., 1999 (разам з А.А.Самарскім).
Літ.:
А.Н.Тихонов // Успехи мат. наук. 1987. Т. 42, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ЛІКАЎ Аляксандр Іванавіч (20.4.1904, Масква —28.10.1984),
савецкі вучоны ў галіне металургіі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1964). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1935 на выкладчыцкай рабоце. З 1945 нач. канструктарскага бюро, з 1959 дырэктар Усесаюзнага н.-д. і праектна-канструктарскага ін-та металургічнага машынабудавання. Навук. працы па тэорыі пракаткі і разліку пракатных станаў. Пад яго кіраўніцтвам створаны унікальныя пракатныя станы і агрэгаты; тэхналогія і агрэгаты сумяшчэння неперарыўнага ліцця металаў з пракаткай і інш. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948, 1951. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1975).
Тв.:
Теория расчета усилий в прокатных станах. М., 1962;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАНКО́Ў Павел Аляксеевіч (28.7.1904, с. Новая Чыгла Варонежскай вобл., Расія — 6.1.1990),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1970, чл.-кар. 1964). Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Варонежскі ун-т (1928). З 1930 у Фіз. ін-це АНСССР, адначасова з 1948 праф. Маскоўскага энергет. ін-та і з 1951 — Маскоўскага інж.-фіз. ін-та. Навук. працы па фіз. оптыцы, ядз. фізіцы і фізіцы касм. прамянёў, паскаральнай тэхніцы. Эксперыментальна выявіў новую фіз. з’яву (гл.Чаранкова—Вавілава выпрамяненне), на аснове якой распрацаваў метады рэгістрацыі зараджаных часціц (гл.Чаранкоўскі лічыльнік). Прымаў удзел у распрацоўцы і стварэнні першых сінхратронаў. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952, 1977. Нобелеўская прэмія 1958 (з І.Я.Тамам і І.М.Франкам).
Тв.:
Нобелевские лекции. М., 1960 (разам з І.Я.Тамам, І.М.Франкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЙКО́ Эдуард Аляксеевіч (н. 29.9.1939, г. Варонеж, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэлекамунікацыйных сістэм.Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1991). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (1992). Скончыў БПІ (1963). У 1963—65 на Мінскім электрамех. з-дзе. З 1974 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1978—98 заг. кафедры). У 1997—99 дырэктар Дзярж. праектнага і н.-д. ін-та «Дзіпрасувязь», з 2000 на прадпрыемстве «Сувязьінфармсервіс» (дырэктар вучэбнага цэнтра). Навук. працы па аптымізацыі сістэм шматстанцыйнага доступу. Распрацаваў шэраг метадаў аптымізацыі сістэм сродкаў зонавай і мабільнай сувязі.
Тв.:
Относительные методы передачи информации. М., 1973 (разам з М.Ц.Пятровічам);
Направления развития сухопутной подвижной связи в Республике Беларусь и асвекты защиты информации (разам з А.І.Кісялёвым) // Весн. сувязі. 1999. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РСКІ Мікалай Васілевіч (2.2.1905, г.п. Ольга Прыморскага краю, Расія — 2.2.1994),
расійскі вучоны ў галіне распрацоўкі радовішчаў нафты і газу. Акад.Рас.АН (1981, чл.-кар. 1968). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ін-т механікаў воднага транспарту (1931; г. Уладзівасток), Акадэмію нафтавай прам-сці (1951). З 1964 старшыня прэзідыума Якуцкага філіяла АНСССР, адначасова з 1973 дырэктар Ін-та фізіка-тэхн. праблем Поўначы. З 1980 дырэктар Ін-та горнай справы Поўначы. Навук. працы па канструкцыях газавых свідравін, распрацоўцы метадаў падліку запасаў і эксплуатацыі газавых і газагідратных радовішчаў, абгрунтаванні ўплыву тэктонасейсмічных працэсаў на ўтварэнне і акумуляцыю вуглевадародаў.
Тв.:
Испытание разведочных скважин в СССР. М., 1964;
Пути освоения газогидратных залежей суши и морей СССР. М., 1982;
Формирование Южно-Якутских ТПК. Новосибирск, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Дзмітрый Іванавіч (13.1.1893, г. Навазыбкаў Бранскай вобл., Расія — 25.5.1966),
расійскі геолаг і геахімік. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946). Вучань У.І.Вярнадскага і А.Я.Ферсмана. Скончыў Крымскі ун-т (1922). З 1922 ва ўстановах АНСССР, з 1953 акадэмік — сакратар Аддз. геолага-геагр. навук АНСССР, з 1964 заг. аддзела геахіміі Ін-та геалогіі рудных радовішчаў, петраграфіі, мінералогіі і геахіміі АНСССР. Удзельнік навук. экспедыцый на Памір, у Таджыкістан, Забайкалле і інш.Асн. працы па геалогіі і геахіміі радовішчаў рэдкіх металаў і радыеактыўных элементаў, па акіяналогіі і гісторыі геал.навук. Яго імем наз. мінерал — шчарбакавіт. Ленінская прэмія 1965.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—3. М., 1969—71.
Літ.:
Д.И.Щербаков: Жизнь и деятельность, 1893—1966. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Уладзімір Аляксеевіч (н. 5.1.1939, в. Шчарбачы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Канд.біял.н. (1969). Чл.-кар.Агр.АН Беларусі (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962). З 1968 у Ін-це эксперым. батанікі. З 1972 вучоны сакратар Зах.аддз., з 1991 — Бел.аддз. УАСГНІЛ; у 1992—97 гал. вучоны сакратар, у 2001—02 нач. аддзела агр.АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі і біяхіміі росту і развіцця раслін, вырошчванні асн.с.-г. культур і інш.
Тв.:
Кукуруза. 2 изд. Мн., 1999 (у сааўт.);
Рапс. Мн., 1999 (у сааўт.);
Зерновые культуры. 2 изд. Мн., 2000 (у сааўт.);
Экологическое состояние почв Беларуси (разам з І.М.Багдзевічам, М.І.Смяянам) // Междунар. агр. журн. 2000. №5.