ЧЭ́РСКІ Мікалай Васілевіч (2.2.1905, г.п. Ольга Прыморскага краю, Расія — 2.2.1994),
расійскі вучоны ў галіне распрацоўкі радовішчаў нафты і газу. Акад.Рас.АН (1981, чл.-кар. 1968). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ін-т механікаў воднага транспарту (1931; г. Уладзівасток), Акадэмію нафтавай прам-сці (1951). З 1964 старшыня прэзідыума Якуцкага філіяла АНСССР, адначасова з 1973 дырэктар Ін-та фізіка-тэхн. праблем Поўначы. З 1980 дырэктар Ін-та горнай справы Поўначы. Навук. працы па канструкцыях газавых свідравін, распрацоўцы метадаў падліку запасаў і эксплуатацыі газавых і газагідратных радовішчаў, абгрунтаванні ўплыву тэктонасейсмічных працэсаў на ўтварэнне і акумуляцыю вуглевадародаў.
Тв.:
Испытание разведочных скважин в СССР. М., 1964;
Пути освоения газогидратных залежей суши и морей СССР. М., 1982;
Формирование Южно-Якутских ТПК. Новосибирск, 1984.