сіня́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць сінявага; сінявы колер чаго‑н. Бледны твар.. [Веры] нібы асунуўся, схуднеў, пад вачыма праступіла сінявасць. Карпаў. Вецер расчысціў ад хмар неба, і цёмная сінявасць яго згушчаецца ў вяч[эрні] змрок. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухаве́й, ‑ю, м.

Сухі гарачы вецер, які нясе з сабой працяглую засуху. І ён [калгаснік] з сухавеем змагаецца, І садзіць лясы і сады. Астрэйка. Хай сабе спёкі, Дажджы, сухавеі — Жыта ўзыходзіць, Расце, палавее. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удалячы́нь, прысл.

Тое, што і удалечыню. Дзед, дайшоўшы да Чырвонай рэчкі, заўсёды здымае шапку і нейкі час стаіць у задуменні, пазіраючы кудысьці ўдалячынь. Шуцько. І вецер стэпавы, крылаты Нясе іх [дзяўчат] спевы ўдалячынь... Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак.

1. што. Дзьмучы, падняць уверх. Вецер узвеяў пыл. □ Сняжынкі ветрыкам узвее — Зямля гарыць, як самацвет. Кірэенка.

2. чым. Паэт. Узмахнуць. Гэй, узвейце сваім крыллем, Арляняты, буйна, бурна. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узві́ць, узаўю, узаўеш, узаўе; узаўём, узаўяце; зак., што.

1. Навіць, наматаць на што‑н. Узвіць ніткі на вітушку.

2. Імкліва, хутка або віхром падняць уверх што‑н. лёгкае. Вецер узвіў шматкі паперы. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

freezing

[ˈfri:zɪŋ]

adj.

1) маро́зны, ледзяны́, сьцюдзёны

a freezing wind (weather) — ледзяны́ ве́цер (маро́з).

2) які́ замаро́жвае

freezing point — пункт замярза́ньня

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

зюйд-ве́ст м. марск.

1. (напрамак) Südwest, Südwésten m -s;

2. (вецер) Südwést m -(e)s, -e, Südwéstwind m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зюйд-о́ст м. марск.

1. (напрамак) Südóst, Südósten m -s;

2. (вецер) Südóst m -(e)s, -e, Südóstwind m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разбушава́цца

1. (пра вецер, мора і пад.) (lánge, stark) bráusen vi, tóben vi;

2. (раззлавацца) in Zorn [Wut, Raseréi] geráten*; áufbrausen vi (h, s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аціха́ць, аці́хнуць, ацішэ́ць sich berúhigen (заспакоіцца), áufhören vi (пра гукі, шум); verstúmmen vi (s) (змоўкнуць); náchlassen* vt, sich légen (пра боль, вецер)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)