ліра-эпічны жанр украінскай нар.паэт. творчасці 15—17 ст. Узніклі ў перыяд разгортвання барацьбы ўкр. народа супраць іншаземных захопнікаў і адыгралі значную ролю ў развіцці яго культуры і л-ры, вуснай творчасці і муз. мастацтва. Ім уласцівы ўстойлівая кампазіцыя, разгорнуты сюжэт, імправізацыйнасць, адсутнасць строф. Выконваліся пераважна прафес.нар. спевакамі — кабзарамі ці бандурыстамі меладычнай дэкламацыяй-рэчытатывам, пад акампанемент кобзы, бандуры. Тэмы, ідэі, вобразы, некат. асаблівасці паэтыкі Д. выкарыстоўвалі К.Рылееў, Т.Шаўчэнка, І.Франко, П.Тычына і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗОКСІРЫБАНУКЛЕАПРАТЭІ́ДЫ,
бялкі, здольныя звязвацца з малекуламі ДНК праз утварэнне вадародных сувязей. Звязванне можа адбывацца па ўсёй даўжыні малекулы (гістонавыя бялкі) ці на працягу пэўных кароткіх яе паслядоўнасцей (сайт-спецыфічныя бялкі). Удзельнічаюць у працэсах рэпліцыравання і счытвання інфармацыі з малекул ДНК, іх упакоўкі ў храмацін, згортвання малекул ДНК з утварэннем розных даменаў, у кантролі за транскрыпцыяй генаў і інш. Кожнаму тыпу клетак жывых арганізмаў уласцівы пэўны набор Д. негістонавай прыроды, які ў сукупнасці вызначае характар экспрэсіі генаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Барыс Георгіевіч) (н. 26.11.1952, в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. графік і жывапісец. Скончыў Бел.АМ (1993). Работам уласцівы інтуітыўна-рэфлексійнае адлюстраванне падзей і навакольных аб’ектаў у спалучэнні з тонкай нюансіроўкай колеру: «У садзе» (1985), «Кветкі для нявесты» і «Палын — трава горкая» («Канфлікт»; абедзве 1986), «Жаночы партрэт» (1988), серыі «Пілігрымы» (1990—93), «Прастора» (1993—95), «Чорная прастора» (1995), «Знакі памяці» (1996—97). Аўтар публікацый па сучасным мастацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН (Кінешамцаў) Гурый
(1630-я г.—1691),
расійскі жывапісец. Жыў пераважна ў г. Кастрама, дзе кіраваў т-вам іканапісцаў. Яго размалёўкам (сумесна з С.Савіным) у Троіцкім саборы ў г. Пераяслаўль-Залескі (1662—68), у царкве Ільі Прарока ў г. Яраслаўль (1680—81), у Троіцкім саборы Іпацьеўскага манастыра ў Кастраме (1685), Праабражэнскім саборы ў г. Суздаль (1689) і інш., а таксама абразам уласцівы багацце фантазіі, цікавасць да навакольнага жыцця, дэкар. маляўнічасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
геро́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на геройстве, звязаны з праяўленнем геройства. Геройскі ўчынак.
2.Уласцівы герою, такі, як у героя. Геройскі выгляд. Геройская хватка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атмасфе́рны, ‑ая, ‑ае.
Які маецца ў атмасферы. Атмасферны азот.// Які адбываецца ў атмасферы, утвараецца ў ёй. Атмасферная электрычнасць. Атмасферныя ападкі.//Уласцівы атмасферы. Атмасферны ціск.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вершава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да верша, вершаскладання. Вершаваная форма.//Уласцівы паэтычнай мове. Вершаваная мова.
2. Напісаны вершамі, не празаічны. Вершаваны фельетон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяво́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дзяўчыны; які належыць дзяўчыне, дзяўчатам, уласцівы ім. Дзявочыя гады. Дзявочая сукенка. Дзявочы голас. Дзявочы інтэрнат. Дзявочая прыгажосць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нігілісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нігілізму, нігілістаў; уласцівы нігілізму. нігілістам. Камуністычная партыя .. заўсёды выступала і супраць нігілістычных адносін да нацыянальнай культуры.Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіні́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сініцы, уласцівы ёй. Сінічы свіст каля двара, і з клёна, як з календара, лісты зрывае восень.Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)