До́шка ’дошка’ (БРС). Укр. до́шка, рус. доска́, польск. deska, чэш. deska, балг. дъска́, серб.-харв. да̀ска, ст.-слав. дъска. Прасл. *dъska. Славянскае запазычанне з герм. моў. Параўн. ст.-англ. discстол, блюда’, ст.-в.-ням. tise (ням. Tischстол’). Герм. формы запазычаны з лац. discus ’міска’ < грэч. δίσκος. Іншыя тлумачэнні вельмі няпэўныя, як і няпэўным з’яўляецца вывядзенне слав. слова непасрэдна з лац. або грэч. крыніцы. Гл. Фасмер, 1, 532; Трубачоў, Эт. сл., 5, 184–185; Мартынаў, Лекс. взаим., 61 і наст. Не вельмі зразумелыя бел. і ўкр. формы (адкуль ‑ш‑ замест ‑с‑?). Прасл. характар мае і вытворнае дашча́ны. Параўн. укр. доща́ний, рус. дощано́й, чэш. deščený (дыял.), балг. дъ́счен, серб.-харв. да̏шчан і г. д. Прасл. *dъščanъ(jь). Падрабязны агляд форм у Трубачова, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абру́с ’кусок спецыяльна вытканай тканіны, якой засцілаюць стол’, абрусны ’ручнік на іконах’, укр. обрус, рус. обрус, чэш. obrus, славац. obrus, польск. obrus ’абрус’, балг. обрус ’уціральнік’, славен. obrus ’абрус’; o‑brusъ: brъsnǫti: ц.-слав. бръснѧти, славен. (o)brisati, серб.-харв. бри̏сати, ’уціраць’ (Фасмер, 3, 108). Меркаванне аб польскім паходжанні бел. абрус (Мядзв.) беспадстаўнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стальні́ца ‘верхняя дошка, крышка стала’ (ТСБМ, Янк. 1), ‘дошчачка, на якой рэжуць сала, мяса, крышаць капусту і інш.’ (Сл. ПЗБ), ‘дошка столі’ (Янк. 1), стольні́ца ‘шуфляда ў стале’ (ТС), столны́ця, столнэ́ца ‘паверхня стала’, ‘шуфляда ў стале’, ‘дошчачка, на якой рэжуць гародніну, мяса’ (Сл. Брэс.). Дэрыват ад прым. *стольны < стол з суф. ‑іц(а).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́вараты ’частка поля, сервітут’ (Сержп., Грам.), су́вороты ’папярочныя разоры на канцах нівы’ (пін., Нар. лекс.), су́вороты ’канец ворнай паласы, дзе разварочваецца плуг’ (стол., Выг.), су́варат, су́варата ’заварот у канцы загона’ (ЛА, 2). Да су- і ворат: вараціць (гл. варочаць), параўн. суварат ’яма ад выварачанага з коранем дрэва’ (Нар. Гом.), чэш. дыял. súvraťi ’паварот’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ледзь ’нямнога’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Яруш.), стол., драг. лэдь (Нар. лекс.), ледзь ’насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве’ (ТСБМ, КЭС, лаг.), ледзь‑ледзь ’зусім трошкі’ (Шат.). Укр. ледь ’ледзь’, ’ледзь-ледзь’. Бел.-укр. ізалекса, якая ўзнікла ў выніку скарачэння ледзьве (< ledъvo), пасля чаго з’явілася мяккае д > дзʼ (В. Мартынаў, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спу́шчаны

1. в разн. знач. спу́щенный; опу́щенный;

2. разг. пова́ленный;

3. сба́вленный;

4. спу́щенный, све́шенный;

5. стол. фуго́ванный; подо́гнанный, при́гнанный;

6. испу́щенный;

1-6 см. спусці́ць 1-4, 6, 7

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

niski

нізкі; невысокі;

niski stół — нізкі стол;

niski dom — невысокі дом;

~e ciśnienie — нізкі ціск;

niski głos — нізкі голас;

niski start спарт. нізкі старт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

накры́ць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.

1. Пакрыць, закрыць каго‑, што‑н. зверху. Накрыць стол абрусам. Накрыць плечы хусткай. □ Нупрэй скінуў свой кажух, пакрыў Панаса і борздзенька кінуўся разуваць яго акрываўленую нагу. Колас. Жанчына накрыла скрынку посцілкай, прыкінула яе зверху саломай і тады змоўкла. Галавач. У гумне.. [Міхал] выцягнуў з-пад сена грошы, запакаваў у скрынку, шчыльна пакрыў зверху дошкай і хацеў забіць, але баяўся стуку. Чорны. // перан. Ахутаць, ахінуць (пра цемру, туман і пад.). Ноч.. нячутна накрыла ўсё навокал. Шыцік. // Цалкам пакрыць, закрыць сабою. Вадзік неасцярожна варухнуўся, і раптам лодка — р-раз! — перакулілася і накрыла яго з галавой. Гамолка.

2. Зрабіць дах, страху. З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць старэйшая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена, то хлеб абмалаціць, то хлеў накрыць. Шамякін. [Карней] хату пасля вайны перамшыў, нават шыферам пакрыў. Гроднеў.

3. Папасці ў цэль (пры артылерыйскім або мінамётным абстрэле ці бамбардзіроўцы); знішчыць. І вось браняпоезд залпамі сваёй артылерыі адразу пакрыў нямецкі штаб разам з бронемашынамі. Чорны. Над.. галовамі праляцеў з завываннем снарад, які пакрыў праціўніка. Гурскі.

4. перан. Разм. Злавіць, захапіць знянацку на месцы злачынства. [Агрыпіна:] — Нядаўна група нашай міліцыі накрыла бандытаў, захапіла аднаго ў палон. Пестрак. [Сарока:] — Накрылі банду, аднаму Хвядзьку толькі і ўдалося выслізнуць. Лобан.

•••

Накрыць (на) стол — падрыхтаваць стол для яды, паставіўшы прыборы, пасудак і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́дзірак1 ’ачышчанае ад карчэўя і кустоў поле’ (Сцяшк.); ’цалінны ўчастак, які ўпершыню прыараны да поля’ (Яшк., стол.), вы́дзеркі ’поле сярод лесу на месцы аблогі’ (Яшк., нясвіж.), вы́дзеркі, ву́дзеркі ’ўпершыню апрацаваны ўчастак зямлі’ (Шатал.). Да выдзіраць, драць. Параўн. выдзёр, выдранка.

Вы́дзірак2 ’выступ з печы, на якім можна сесці’ (Янк. I). Да выдзіраць(цца) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаку́н ‘конік’ (Сл. ПЗБ, ТС; гродз., стол., Жыв. св.), ‘жук, які пералятае нібы скачкамі’ (ТСБМ), ‘блыха’ (Сл. ПЗБ, Жыв. сл., Шатал.), скак ‘конік’ (Мат. Гом.), скакуне́ц ‘тс’ (ТСБМ), скачы́ха ‘блыха’ (Нар. словатв.). Да скака́ць; параўн. рус. скакуне́ц ‘блыха’, укр. скаку́н ‘конік’, скакуле́ць ‘блыха’, балг. скаку́лец ‘конік’, макед. скакалец, скакунец ‘тс’; гл. Фасмер, 3, 630.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)