Грып ’грып’. Рус. грипп, укр. грип. Запазычанне з франц. мовы; параўн. франц. grippe ’тс’ (паходжанне самога франц. слова не вельмі яснае; агляд версій гл. у Фасмера, 1, 459; Шанскага, 1, Г, 173).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Да́ма ’дама’ (БРС). Рус. да́ма, укр. дама. Запазычанне з польск. dama (якое ў XVII ст. было ўзята з франц. dame). Гл. Брукнер, 84; Фасмер, 1, 483; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 11.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзяжу́рыць. Магчыма, запазычанне з рус. мовы (дежу́рить), дзе яно сустракаецца ўжо з эпохі Пятра I і ўзята з франц. être de jour ’быць на дзяжурстве’. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 46.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напра́ва ’рамонт; выпраўленне’ (Нас., Гарэц.). Да пра́віць ’рабіць, выпраўляць’ (гл.), першапачаткова ’рабіць роўным’, параўн. балг. прав ’прамы’ і пад.; па гэтай прычыне малаверагодна запазычанне направіць ’адрамантаваць’ з польск. naprawić ’тс’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Небяспе́ка ’стан пагрозы’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), у мінулым стагоддзі і ў пачатку XX ст. звычайна небеспячэнства, небязпячэнства ’тс’ (Нас., Яруш.), што сведчыць пра запазычанне з польск. niebezpieczeństwo ’тс’. Гл. бяспека.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ну́ты ’прапілаваныя праёмы ў дошках дзвярэй, куды заганяецца шпона або пояс’ (Сцяшк.). Запазычанне праз польск. nut ’паз у драўніне, у які заходзіць адпаведны выступ’, nuty, мн. л. з ням. Nut(e) ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падазрава́ць ’лічыць вінаватым у якіх-н. дрэнных, недазволеных учынках; думаць, дагадвацца’ (ТСБМ). Новае кніжнае запазычанне з рус. подозревать, якое ад прасл. zьrěti ’глядзець, бачыць’. Бел. м. дзеяслоў zъreti і яго вытворныя неўласцівыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клубні́ца ’травяністая расліна сямейства ружакветных, Fragaria collina, ягада гэтай расліны’ (ТСБМ, Янк. III, Дэмб. 1, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Бяльк.). Да клубень (*klub‑ьn‑ica). Форма клубніка — запазычанне з рус. клубника.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бай ’багацей’. Рус., укр. бай. Запазычанне з цюрк. моў (bai ’багаты’). Гл. Фасмер, 1, 106. Шанскі (1, Б, 11) лічыць, што крыніцай запазычання была татарская мова. Параўн. яшчэ Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 18.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́лмашны ’ўзбаламучаны’ (Нас.). Відавочна, запазычанне з рус. ба́лмошный ’тс’ (а гэта звязана з ба́лмошь, ба́ломошь ’баламуцтва’, этымалогія якога не вельмі ясная, гл. Фасмер, 1, 117; можа, цюркскае, гл. Шанскі, 1, В, 86).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)