◎ Кны́пель ’кароткая палка для закручвання гужвы ў плыце’ (ТС, Ян., З нар. сл., Жыв. сл., Сцяц., Сл. паўн.-зах.). Параўн. ням. Knüppel ’дубіна, рычаг’ (там жа, 2, 492). Запазычанне з нямецкай мовы
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)