горад на ПдЗ Кітая, адм. і галоўны эканам. цэнтр прав. Юньнань.
Узнік у 1 ст. пад назв. Цзяньлін. 1560 тыс.ж., з прыгарадамі 3750 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, горнае, аўтамабільнае, электроннае машынабудаванне, хім. (у т. л. азотныя ўгнаенні), тэкст., лёгкая, буд. матэрыялаў, гарбарна-абутковая, харчовая. Старажытная саматужна-рамесніцкая вытв-сць дываноў і лямцавых вырабаў. Філіял АН. Ун-т, політэхн.ін-т. Бат. сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУА́НДА (Luanda),
горад, сталіца Анголы. Адм. ц. правінцыі Луанда. Засн. ў 1575 партугальцамі. 2081 тыс.ж. (1997). Порт на Атлантычным ак.Вузел аўтадарог. Пачатковы пункт чыгункі ў глыб краіны. Міжнар. аэрапорт. Гал.прамысл. цэнтр краіны (больш за 50% валавой прадукцыі апрацоўчай прам-сці краіны). Прам-сць: нафтаперапр., гумавая, цэм., тэкст., харч., тытунёвая. Ун-т. Музеі: Анголы (прырода) і Дунду (гісторыя і этнаграфія). Арх. помнікі каланіяльнага перыяду (пераважна 17—18 ст.). Паблізу Л. нафтапромыслы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ДУРАЙ, Мадура,
горад на Пд Індыі, на р. Вайгаі, у штаце Тамілнад. Вядомы з 2 ст. Каля 1,2 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог, у т. л.чыг. сувязь з Шры-Ланкай. Аэрапорт. Адзін з буйнейшых тэкст. (баваўняная, шаўковая) цэнтраў краіны. Развіты металаапр., харч. (цукровая, тытунёвая, рысаачышчальная), цэм.прам-сць. Стараж. саматужнае ткацтва, разьбярства па дрэве. Ун-т. Грандыёзны комплекс храмаў Шывы (12—17 ст.) і інш.арх. помнікі. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬМЁ (Malmö),
горад і порт у Швецыі, на ўсх. беразе праліва Эрэсун. Адм. ц. лена Мальмёхус. Вядомы з 12 ст. 235 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак, паромная сувязь з Капенгагенам. 2 міжнар. аэрапорты. Прам-сць: маш.-буд. (у т. л. судна- і вагонабудаванне), эл.тэхн., цэм., хім., трыкат., харчовая. База рыбалоўнага флоту. Гіст.-маст. музей (у замку Мальмёхус, 16 ст.). Гатычная царква Санкт-Петрычурк (14 ст.), рэнесансавая ратуша (16 ст.). Кансерваторыя. Тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТЭРЭ́Й (Monterrey),
горад на ПнУ Мексікі. Адм. ц. штата Нуэва-Леон. Засн. ў 2-й пал. 16 ст. іспанцамі. Каля 2,5 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Адзін з эканам. цэнтраў краіны. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, маш.-буд., хім., дрэваапр., тэкст., гарбарна-абутковая, харч., шкляная, керамічная, буд. матэрыялаў. Рамёствы. Газаправод з г. Рэйноса, нафтапрадуктаправод з г. Тампіка. 2 ун-ты. Музеі. Арх. помнікі 17—18 ст. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ХЕЛЕН, Малін (флам. Mechelen, франц. Malines),
горад на Пн Бельгіі. Каля 80 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дыль. Прам-сць: тэкст. (стараж.вытв-сць дываноў, габеленаў, карункаў і інш.), мэблевая, маш.-буд. (вытв.трансп. сродкаў). Гарадскі музей. Арх. помнікі 13—17 ст., у т. л. гатычны сабор Сінт-Рамбаўтскерк (13—16 ст.), сусветна вядомы сваім звонавым перазвонам (т.зв. малінавы перазвон). Міжнар. школа званароў. Рэліг. цэнтр краіны (рэзідэнцыя прымаса Бельгіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ТЫНГЕМ (Nottingham),
горад у цэнтр.ч. Вялікабрытаніі, на р. Трэнт. Адм. ц. графства Нотынгемшыр. Вядомы з 9 ст. Каля 280 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр лёгкай прам-сці (вытв-сцьтрыкат. і швейных вырабаў, нітак, карункаў і інш.). Вытв-сць матацыклаў і веласіпедаў, прадпрыемствы харчасмакавай, у т. л. тытунёвай; фармацэўтычнай прам-сці. Ун-т. 2 тэатры. Маст. музей. Арх. помнікі 11—18 ст. Паркі, у т. л. Уолатан з палацам Уолатан-хол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛБАНІ (Albany),
горад на ПнУ ЗША. Адм. ц. штата Нью-Йорк. Засн. ў 1614. 103,6 тыс.ж., з гарадамі Скенектады, Трой і агульнымі прыгарадамі каля 900 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Гудзон даступны для марскіх суднаў, каля пачатку канала Эры. Гандл.-размеркавальны цэнтр.Прам-сць: паліграф., тэкст., трыкат., швейная, харч.; вытв-сць пластмас. 2 ун-ты. Арх. помнікі: галандскі форт (17 ст.), жылыя дамы (17—18 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРУ́ДЖА (Perugia),
горад у Цэнтр. Італіі. Адм. ц.вобл. Умбрыя і прав. Перуджа. Засн. ў 5 ст. да н.э. этрускамі. Каля 170 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: харч. (вылучаецца вытв-сць шакаладу), тэкст. (карункі), гарбарна-абутковая, трыкат., швейная, металаапр., керамічная. Ун-т (з 13 ст.). Акадэмія выяўл. мастацтваў і музыкі. Нац. галерэя Умбрыі, маст. музеі. Арх. помнікі стараж.-рым. эпохі, а таксама 5—6, 13—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЕ́ШЦІ (Ploieşti),
горад на Пд Румыніі, на р. Прахава. Адм. ц. жудзеца Прахава. Засн. ў 1596. Каля 300 тыс.ж. (2000). Важны трансп.вузел (7 чыгунак, аўтадарогі, нафта- і газаправоды). Цэнтр асн. нафтаздабыўнога раёна краіны. Ў наваколлі П. здабыча нафты, прыроднага газу, бурага вугалю, каменнай солі. Прам-сць: нафтаперапр., маш.-буд. (нафтавае і хім. абсталяванне, падшыпнікі, трансп. сродкі), харч. (мясная, малочная, мукамольная, вінна-гарэлачная, хлебапякарная), хім., тэкст., шкляная, фаянсавая, гарбарная, буд. матэрыялаў, паліграфічная. Буйная ЦЭС.