ЯЛЕ́Ц,
горад у Ліпецкай вобл. Расіі, на р. Сасна (бас. р. Дон). Вядомы з 1146. 118,3 тыс. ж. (1996). Чыг. вузел. Канцавы пункт газаправода з Зах. Сібіры. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (з-ды: маш.-буд., трактарных гідраагрэгатаў, элементны, мед. абсталявання і інш.), харчасмакавая (цукр., піваварная, тытунёвая), гарбарная; буд. матэрыялаў. Маст. промыслы (ялецкія карункі). Пед. ін-т. Краязнаўчы музей.
т. 18, кн. 1, с. 260
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)