прылі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прыліп, ‑ла; зак.
1. Моцна прыстаць да чаго‑н. (пра што‑н. ліпкае, клейкае, мокрае або да чаго‑н. ліпкага, клейкага, мокрага і пад.). Кроў неўзабаве закарэла, і разарваныя нагавіцы прыліплі да раны.Чорны.Крушынскі сарваў са стала свой правы локаць, які прыліп да цыраты.Бядуля.//перан. Шчыльна прытуліцца, прыціснуцца да чаго‑н. [Кулямётчык] .. здаваўся адным целам з кулямётам, да таго ён прыліп да яго, зблізіўся з ім.Лынькоў.Пад плотам, у прагным чаканні, прыліп да зямлі худы рабы кот.Савіцкі.Да шыбы прыліп спачатку жаночы твар, пасля ён знік, а з глыбіні пакоя да акна падышоў мужчына.Брыль.//перан. Замацавацца за кім‑н. (пра мянушку, прозвішча). Прыліпла мянушка да .. [Асмалоўскага] — Адвакат.Сіўцоў.Механік быў зусім малы; Мянушка некалі — Малеча — К яму прыліпла горш смалы.Калачынскі.
2.перан.Разм. Адчуць прывязанасць да каго‑, чаго‑н. На шчасце, прыліп да .. [Ігната] добраахвотны памочнік, Вольчын сын, дзевяцігадовы бялявы хлопчык Кастусь.Мележ.У гэтыя першыя трывожныя дні да .. [Домны і Раечкі] неяк прыліп Андрушка Шэмет.Лобан.// Перадацца каму‑н. (пра хваробу, пра што‑н. дрэннае). Ліхая хвароба падсачыла .. [бацьку], прыліпла к нядошламу целу, улезла ў яго нутро.Гартны.Андрэй усміхнуўся, што і да доктара прыліпла слоўца з лагернага жаргону.Грахоўскі.// Прыстаць з распытваннямі, папрокамі, парадамі і пад. — Ну, што ты да яе прыліп? — сказала маці і з дакорам паглядзела на Валодзю. — Вырасце такая, як ты, таксама не будзе баяцца.Васілеўская.
3.перан.Разм. Моцна захапіўшыся, старацца не разлучыцца з чым‑н. [Бацька] прыліп да дачы; калі не трэба на работу, яго немагчыма сілком выпіхнуць у горад: гатовы сядзець на адной цыбулі і грыбах, абы не ехаць лішні раз.Шамякін.Маці .. здзівілася: што з .. [Віцем] сталася? То, бывала, сілаю не прымусіш сесці за кніжкі, а то раптам гэтак прыліп да іх...Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскры́цца, ‑крыюся, ‑крыешся, ‑крыецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Рассунуцца, расхінуцца, каб адкрыць, паказаць што‑н. Заслона раскрылася.
2. Вызваліцца ад таго, чым быў накрыты; стаць нічым не прыкрытым; агаліцца. Раскрыцца ў сне. □ [Урач] хацеў узяцца за прасціну, якой была ўкрыта пацыентка. Але яна яго апярэдзіла. Сама раскрылася да самых калень.Алешка.// Разваліцца, прадзіравіцца (пра страху). Але дома за гэтыя гады ўсё заняпала, раскрыўся хлеў, пабурылася ў хаце печ.Сачанка.
3.(1і2ас.неўжыв.). Разгарнуцца, раскласціся, распасцерціся (пра што‑н. складзенае). Парасон раскрыўся. Кніга раскрылася. □ Роўна на пятай секундзе, як гаварыў пасля інструктар, я тузануў за кольца. Над галавой раскрыўся парашут.«Маладосць».// Распусціцца (пра пупышкі). Набраклі, вось-вось раскрыюцца .. смолкія пупышкі на дрэвах.Мыслівец.
4. Адкрыцца (пра рот, вочы). І раптам затросся дзед Талаш. Вочы яго шырока раскрыліся, на твары адбіўся жах.Колас.Кручкаватая драпежная дзюба раскрылася. На Сашку ўставілася мёртвае злоснае вока.Даніленка.
5.(1і2ас.неўжыв.). Стаць бачным, адкрыцца вачам. Апошні раз расступіўся лес, і перад вачамі настаўніка раскрылася шырокая палянка, вясёлая і прыветная.Колас.Раптам тунель скончыўся, і перад намі раскрылася панарама Нью-Йорка.Новікаў.//перан. Стаць даступным, магчымым для каго‑н. Светлае жыццё раскрылася перад юнаком. □ У Расіі раскрыліся перад паэтам [А. Міцкевічам] новыя далі.Лойка.
6. Праявіць, выявіць сябе, сваю сутнасць. Вось тады і раскрыліся гаспадарчыя здольнасці Булая.Шыцік.Міхаіла Сярмяжку прызначылі брыгадзірам. І тут неўзабаве раскрыўся талент не толькі высокакваліфікаванага муляра, але і разумнага выхавацеля.Дадзіёмаў.// Адкрыцца, пакінуць гаіцца, расказаць аб сабе і сваіх думках, пачуццях. — Ты ведаеш, што ў кожнага чалавека ёсць патрэба абавязкова раскрыцца перад другім?Скрыган.
7.(1і2ас.неўжыв.). Стаць вядомым; выкрыцца. Злачынства раскрылася. Тайна раскрылася. □ Сцёпка прыкінуўся, што нічога не цяміць, .. і дзівіцца, што так скора раскрылася іх бязбожніцкая дзейнасць.Колас.Я пазнаёміўся з бацькамі, і сакрэт раскрыўся адразу.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сказ, ‑а, м.
1. Граматычна і інтанацыйна аформленае спалучэнне слоў або асобнае слова, якое выражае закончаную думку. Просты сказ. Складаны сказ. □ Пасля кожнага сказа вырываліся з.. грудзей [Антося] глыбокія, працяглыя ўздыхі.Кулакоўскі.Гаворыць Сяргей абрывіста, кароткімі сказамі.Жычка.Валодзька ўспомніў першы сказ сачынення, успомніў — і слёзы набеглі на вочы.Гамолка.
2. Народны твор аб сапраўдных падзеях мінулага або сучаснасць. Сказ пра Чапаева. □ Маладая мая, яснатварая Случчына, гэты сказ пра цябе.Дудар.І сказ аб братняй долі шчаснай Цішком хадзіў ад хат да хат.Панчанка./упаэт.ужыв.І толькі задымленых танкаў маторы Суровы складалі аб воіне сказ.Кірэенка.// Літаратурны твор, у якім апавяданне вядзецца ад асобы апавядальніка.
3. Паданне пра якую‑н. падзею, асобу. Як крук, здавён кружыўся сказ пануры, Што нельга закранаць труны Цімура.Лойка.Сказ вякі захавалі пра вялікі той цуд.Машара.
4.Разм. Расказ, апавяданне пра што‑н. І вядзе Рыгор свой сказ, Нібы песню, складка: — Мне зямлі далі ў той час Кавалачак ладны.Бялевіч.А прыслухайся толькі да сказаў людзей, І пабачыш, якім будзе горад прыгожым.Танк.// Размова, слова, якія выражаюць чыю‑н. катэгарычную думку, рашэнне адносна чаго‑н. А ў яе [цешчы] кароткі сказ: «Ты, лайдак, завёз не ў час Угнаенне ў калгас!»Корбан.
•••
Аднародныя члены сказагл. член.
Аднасастаўны сказ — сказ, які мае ў сваім саставе толькі адзін галоўны член.
Безасабовы сказ — сказ, у якім адсутнічае дзейнік і ён не падразумяваецца.
Бессуб’ектны сказ — тое, што і безасабовы сказ.
Галоўны сказ — частка складаназалежнага сказа, якая прадвызначае сувязь, што рэалізуецца даданым сказам.
Галоўны член сказагл. член.
Даданы сказ — частка складаназалежнага сказа, сінтаксічна падпарадкаваная галоўнаму сказу і звязаная з ім пры дапамозе злучніка ці злучальнага слова.
Назыўны сказ — аднасастаўны сказ, у якім галоўны член выражаны формай назоўнага склону назоўніка.
Намінатыўны сказ — тое, што і назыўны сказ.
Неразвіты сказ — сказ, у саставе якога няма даданых членаў.
Развіты сказ — сказ, які мае ў сваім саставе, акрамя галоўных, даданыя члены сказа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тут, прысл.
1. У гэтым месцы. Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка. Абодва берагі каторай Лазняк, алешнік абступалі.Колас.Мы спыніліся. Далей няма шляхоў нам. Далей Масква. Тут нам стаяць насмерць.Панчанка.[Нахлябіч:] — Ты [Баляслаў] тут? А я думаў, што цябе даўно тут няма.Чорны.
2. У гэты час, у гэты момант, тады. І тут выявілася, што праваднік страціў арыенціроўку.Анісаў.Заплакаў тут горка Міколка.Лынькоў.А тут якраз і гаспадыня, надзеўшы сукню для гасцей, Шыбуе важна, як гусыня, І ветласць сыплецца з вачэй.Колас.// У гэтым, у даным выпадку; пры гэтых абставінах. На чарзе новыя клопаты: сяўба яравых. І тут механізатары павінны, як кажуць, сыграць першую скрыпку.Шымук.
3.узнач.часціцы. У спалучэнні з займеннікамі і прыслоўямі «як», «які», «дзе», «куды», «калі» ужываецца ў рытарычных пытаннях для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання. Якуб Колас адказвае за тое, як напісана кніга, а .. Лазунок — за тое, як яна будзе надрукавана. І як тут пасля гэтага не ганарыцца?Брыль.// У спалучэнні з займеннікам «што» у рытарычных пытаннях ужываецца для ўзмацнення выказанага ім адмоўнага значэння. На што тут словы, калі і так усё зразумела.
4.узнач.часціцы. Выкарыстоўваецца пры пераходзе да якой‑н. тэмы, прыкладу. Ну, тут дзеўка бягом да начальніка. Здзівіла яго, што зноў з’явілася.Ракітны.
•••
Адна нага тут, другая тамгл. нага.
І ўсё тутгл. усё.
Не тут кажучы (казана)гл. кажучы.
Там і тут; тут і тамгл. там.
То там, то тут; то тут, то тамгл. там.
Тут жа — адразу ж. — Людзі пераязджаюць на Каўказ і распрадаюць маёмасць, — і тут жа [Паліна] параіла [мужу] пазычыць грошай у касе ўзаемадапамогі.Пальчэўскі.
Тут як тут (узнач.вык.) — раптам, адразу, у гэты момант (з’явіцца). Пачаў Варанецкі будаваць фабрыку ўгнаенняў — Бялоцкі тут як тут.Дуброўскі.
Што тут і казацьгл. казаць.
Што я (ты, ён) тут забыў?гл. я.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Нечакана наскочыць на каго‑, што‑н.; наткнуцца. Узбіцца на камень. Узбіцца на востры сук. □ Ад невялічкай газнічкі, што стаяла на паліцы каля абразоў, хапала святла толькі на тое, каб не ўзбіцца на чалавека.Лобан.Аслеплены дымам, Міша ўзбіўся на нейкі цабэрак і паляцеў потырч.Арочка.
2. Нечакана сустрэцца, сутыкнуцца з кім‑, чым‑н. непажаданым, непрыемным; напароцца. Узбіцца на засаду. □ [Ляснік:] — Перадумаў я, хлопцы. Начуйце. Час позні, можна і на ваўка дзе ўзбіцца.Паўлаў.
3.Разм. Натрапіць, напасці на што‑н. Шафёр, абмінаючы замёрзлыя лужыны, усё хмурыў твар, пасля, кіламетраў якіх праз сорак, узбіліся на шашу.Чыгрынаў.[Салдат:] — Ішоў, ішоў, узбіўся на бураковае поле. А ў лагчынцы, бачу, салдаты буракі капаюць.Лужанін.//перан. Дайсці, дапасці да чаго‑н. (у думках, размове і пад.). [Грэчка:] — У апошні момант узбіўся быў на цікавы сон.Няхай.Гутарка ўзбілася на залатога кухара, і, падвыпіўшы, госці пажадалі паглядзець на яго.Гарэцкі.
4.Разм. Узабрацца на верх чаго‑н., насесці, налезці на каго‑, што‑н. Пад рабінай была лавачка, мокрая яшчэ ад дажджу, не высахла, і на яе ўзбіліся дзеці.Пташнікаў.Злавіў [Базыль] свайго сівага аж каля балота і, ледзь узбіўшыся на яго шырокую спіну, ступою накіраваўся на пацяробы.Нікановіч.
5.без дап. Стаць пышным. Падушкі ўзбіліся.// Успеніцца ад моцнага струменя, узбівання і пад. На піве ўзбілася пена.
6.Разм. З цяжкасцю абзавесціся чым‑н., разжыцца. Рана .. [Рымша] асірацеў, але і адзін неяк-такі ўзбіўся на гаспадарку.Якімовіч.Узяцца адразу за будоўлю ўсё ніяк не выпадала: і з лесам было цяжка, і на грошы лішнія ўсё ніяк не маглі ўзбіцца.Васілевіч.Адзін час .. [Максім Астапавіч] узбіўся на каня і наймаўся вазіць тавар адсюль у Мінск і з Мінска сюды.Чорны.
•••
Узбіцца на капейку — разжыцца на грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Вырасці, стаць дарослым, сталым. А потым узрос і Пятрок, астаўся пасля школы дома, у брыгадзе.Жук.За доўгі час набраўся сілы [волат], Загартаваўся і ўзрос.Журба.// Узгадавацца, вырасці; развіцца ў якіх‑н. умовах. Лепей за ўсё мне на свеце мясціна Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос.Кірэенка.Пэўна, ты [лось] застаўся без ласіхі, Без бацькоўскіх сцежак і бяроз, Сірацінай выгнанай узрос? А твой запаведнік ціхі-ціхі Полымем узняўся да нябёс?Бялевіч./уперан.ужыв.І трэба дзівіцца, што .. [літаратура Заходняй Беларусі] хутка змагла акрыяць, адрадзіцца і ўзрасці.Гіст. бел. сав. літ.//(1і2ас.неўжыв.). Узышоўшы, вырасці (аб раслінах). Ля садочку канюшына Узрасла і расцвіла.Ставер.Дзякуй цёплым дажджам і халоднай расе за жыты, што ўзраслі ў небывалай красе.А. Вольскі.Травы няма: тая, што сям-там узрасла, .. зжухла і зжоўкла.Сачанка.
2.(1і2ас.неўжыв.). Павялічыцца ў памерах, аб’ёме, сіле і пад., зрабіцца большым. Узраслі фонды зарплаты. Узрос аб’ём будаўніцтва. Узрасла прадукцыйнасць працы.// Узнікнуць, з’явіцца; павялічыцца ў памерах (пра гарады, будынкі і пад.); разрасціся. Каменным золатам ты [Мінск] да нябёс узрос.Хведаровіч.Тут заводы ўзраслі, Новых фабрык тут шмат... Сёння ёсць чым у нас ганарыцца.Журба.// Павысіцца. Узрос культурны ўзровень. Узрасла актыўнасць. □ У гэтых вершах відаць, як узрасла грамадзянская адказнасць паэта, яго вострая непрымірымасць да двурушнікаў, прыстасаванцаў.Клышка.// Стаць больш значным. Узрос аўтарытэт арганізацыі. □ Папулярнасць і павага [Гая] сярод чырвонаармейцаў узрасла яшчэ больш.Машара.Пятрусь Броўка .. імкнуўся ісці ў рэчышчы, пракладзеным Купалам і Коласам. Сёння гэтыя імкненні яшчэ больш узмацніліся і ўзрос, зразумела, прыліў творчых сіл.Ярош.// Узмацніцца, стаць гучнейшым (пра гукі, голас і пад.). Ад ціхай замаруджанасці начы, рэдкага няроўнага трамвайнага гулу, які заміраў, не паспеўшы ўзрасці, .. было нязвыкла трывожна па душы.Хадановіч./ Пра пачуцці, стан і пад. У напружаным чаканні Сэрца кожнага жыло. Хутка шэсць. І хваляванне Над радамі ўзрасло.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Валачыся па зямлі. Канец ланцуга цягаўся па зямлі.
2. Хадзіць дзе‑н., куды‑н. доўга, без мэты, без пільнай патрэбы. Уладзя пабыў у .. [цёткі] два дні, а пасля пайшоў цягацца па Слуцку цэлымі суткамі.Чорны.[Колас:] — Хлопцы мы былі смелыя. Цягаліся па лесе, заходзілі далёка ад сядзібы.Лужанін.// Хадзіць следам за кім‑н. Увабраўшы ў плечы галаву, .. [гаспадар] цягаецца з кульбай за намі і, здаецца, не толькі на зямлі, але і пад зямлёю ўсё бачыць.Бажко.Ходзіць па дварэ Марыля, бядуе-гаруе, дзеткі за ёй цягаюцца, плачуць...Нікановіч.
3. Шмат разоў хадзіць, ездзіць куды‑н. з якой‑н. мэтай, па якой‑н. справе. [Жагула:] — Што вы гэта кажаце, пане Свідэрскі! Як малы ўсё роўна! Буду я з мужыком па судах цягацца, сябе сарамаціць!Крапіва.
4.зчым. Насіць, вазіць з сабой што‑н., пастаянна мець пры сабе. Каб лішне не цягацца з мукой ды з розным другім харчам, [дзед Астап і Міколка] рашылі аднесці іх .. да маці.Лынькоў.
5.зкім,закім. Заляцацца да каго‑н., быць у інтымных адносінах з кім‑н. [Зіна:] Успомні, што ты дазваляла сабе і яму, калі ён цягаўся за табой! [Гэля:] А што асаблівага дазваляла?Губарэвіч.[Коля:] — А яна [дзяўчына] сабе ўхмыляецца, цягаецца з кожным.Мыслівец.
6. Спаборнічаць; мерацца сіламі з кім‑н. [Балуеў:] — Дзе ўжо гэтаму пустазвону Калатухіну цягацца з Мясніковым.Гурскі.
7. Рабіць, працаваць. А пападалася там скварка, Была між імі чуць не сварка: — Бяры, Антось! — Я намакаўся, Бяры, брат, ты: ты больш цягаўся.Колас.Ад світання да змяркання Льецца пот: працуй, цягайся, За ўсё бульбай аддувайся.Васілёк.
8. Даглядаць каго‑н., няньчыць; пасвіць. Ёй [Дуні] ужо як жонцы шафёра неяк сорамна было цягацца з цялятамі.Ракітны.
9. Біцца з кім‑н., цягнучы за што‑н. Ці не ўчора з табой [аднакашнік] цягаліся За чубы ля кастроў лугавых?Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчы́ліна, ‑ы, ж.
Вузкая, прадаўгаватай формы дзірка, адтуліна. Прыгравала веснавое сонца, нават у шчылінах асфальту зелянела трава.Гурскі.Нарэшце манетка скочыла ў шчыліну, у шклянку з хрыпам палілася газіроўка.Жычка.Тацяна абышла вакол агароджы і на другім баку ўбачыла ладную такі шчыліну.Васілёнак.Гумны знарок будаваліся так, каб мела вольны доступ паветра з двара, а таму ў іх звычайна было многа шчылін.Колас.// Тое, што падобна, нагадвае такую адтуліну. Доўга глядзеў.. [Сымонка] ў вузкую шчыліну зямлянкі і ніяк не мог зразумець, што там прафесар робіць.Кавалёў.Яна [Тацяна] падышла да акна, прахукала ў замёрзшай шыбе шчыліну.Шамякін.// Кароткі вузкі і глыбокі роў, прызначаны для ўкрыцця людзей у час бамбёжкі, артылерыйскага абстрэлу, атакі танкаў. Калі пасля спектакля мы выйшлі з тэатра на вуліцу, нас здзівіла такая хуткая змена ў горадзе: у скверах ужо былі выкананы супрацьпаветраныя шчыліны.Сяргейчык.Вара ж зноў выскоквае са шчыліны і паўзе туды, дзе акапаўся Глінскі.Кулакоўскі.//перан.Разм. Месца, дзе можна непрыкметна пралезці куды‑н. Ваўчыныя вочы замежных пралаз Не знойдуць ні шчылін, ні пор, ні адтулін У нашыя справы, у сэрцы да нас.Панчанка.[Шарупіч:] — Што ты хочаш? Каб я хабар даваў? Або шчылін шукаў?Карпаў.//перан.Разм. Зацішнае, надзейнае месца, якое з’яўляецца сховішчам для каго‑н. [Гарлахвацкі:] Яго [двурушніка] мізэрная душа апынулася ў пятках. Ён шукае сабе шчыліны, каб схавацца.Крапіва.Вылезлі з сваёй шчыліны стары Сабяга з сынам.Шахавец.Прачнуўшыся на другі дзень і апамятаўшыся, .. [Хвядос] так напалохаўся свайго ўчынку, што забіўся недзе ў шчыліну, праседзеў, як мыш, усе гэтыя трывожныя дні.Машара.//Спец. Вузкая адтуліна правільнай формы пэўнага прызначэння ў машыне, механізме і пад. Праз шчыліну байніцы.. [Мучаідзе] бачыў вузкую дарогу.Самуйлёнак.[Мірановіч] бачыў, як байцы цэліліся, стараючыся трапіць у глядзельную шчыліну ці ў гусеніцы.Марціновіч.// У анатоміі — вузкая поласць у арганізме.
•••
Галасавая шчыліна — праход паміж галасавымі звязкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́рань, ‑і, ж.
1. Белыя рыхлыя крышталікі, формай падобныя на сняжынкі, якія нарастаюць пры значным марозе і тумане на галінах дрэў, дроце і пад. Ляжыць зямля ў адзенні белым, І дрэвы ў шэрані стаяць.Колас.За акном — пабеленае шэранню голле яблыняў.Рылько.У шэрані былі гарадскія скверы, тэлеграфныя слупы, правады.Бялевіч.// Тонкі слой крышталяў лёду, якія ўтвараюцца на паверхні зямлі і прадметах на ёй пры рэзкім пахаладанні. У тыя дні, пасля ласкавага веснавога сонца, раптам пекануў мароз і ўкрыў шэранню траву, што пачала была весела зелянецца на грудах.Лецка.Зямля пакрылася шэранню, пасівела і чакала, калі сонца паднімецца вышэй і кіне промні на палі, лугі, дарогі.Федасеенка.// Ападкі ў выглядзе снегу. Уперадзе была ўсё тая ж снежная шэрань; не сціхаў вецер.Кандрусевіч.Калі ўжо сталі падкошвацца ногі і хлопец спалохаўся, што ўпадзе, побач з снегавой мітуслівай шэрані выплыў нейкі чорны скальны абломак.Быкаў.// Туман з халодным дробным, у выглядзе пылу, дажджом; імжа. У мокрай шэрані ледзь-ледзь вырысоўваліся будынкі Старыцы.Хадкевіч.[Сцяпан] убачыў сцірту, асеўшую, але яшчэ ладную і падобную на аграмадны хлебны бохан, бярозы ў жоўтым восеньскім убранні, якое скрозь шэрань дажджу выдавала рудаватым.Савіцкі.// Смуга выпарэнняў у халодную сырую пагоду. У маразы.. [неба] часцей цямнее, лілавее, пакрываецца шэранню.Карпаў.Над балотамі мяккай нерухомай шэранню рассцілаўся туман.Пестрак.
2.перан. Сівізна. Змізарнеў [Гаруноў], твар выцягнуўся, на скронях прабілася шэрань.Дуброўскі.
3. Змрок, цемра. Пасярод двара, насупраць студні, над якой у перадранішняй шэрані чарнее высокі журавель, стаяць калёсы.Навуменка.Пад сховаю начной шэрані брыгада хутка набліжалася да фронту.Мележ.Жаўтавата-белы сноп святла ад фары разразаў лёгкую шэрань ліпеньскай ночы, выхопліваў з яе прысады.Асіпенка.
4. Шэрая афарбоўка чаго‑н.; шэрасць. Сонца не відно, недзе заблыталася ў аднастайнай шэрані хмар.Гамолка.Вунь сярод саламянай шэрані стрэх вылучаецца бляха школы.Сабаленка./уперан.ужыв.Толькі на ростані ўявілася яму [Ігнасю] цалкам уся шэрань будзёншчыны, з усімі сваімі цяжкасцямі і горам.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяржава ў Вест-Індыі, займае ўсх.ч. в-ва Гаіці і суседнія невял. астравы, на З мяжуе з Рэспублікай Гаіці. Падзяляецца на 26 правінцый і 1 акругу. Пл. 48,4 тыс.км². Нас. 7543 тыс.чал. (1993). Сталіца — г.Санта-Дамінга. Дзярж. мова — іспанская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (27 лют.).
Дзяржаўны лад. Д.Р. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1966. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 4 гады. Заканад. орган — двухпалатны Нац. кангрэс, які складаецца з сената (30 чал.) і палаты дэпутатаў (120 чал.). Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм’ер-міністрам.
Прырода. Каля палавіны тэр. занята гарамі. У цэнтр.ч. краіны з ПнЗ на ПдУ цягнецца Кардыльера-Сентраль з найвышэйшым пунктам 3175 м (г. Дуартэ). Уздоўж паўн. ўзбярэжжа вапняковыя горы Кардыльера-Септэптрыяналь, выш. да 1249 м. Паміж хрыбтамі і на ўзбярэжжы ўрадлівыя даліны. З карысных выкапняў ёсць баксіты, жал., медныя і нікелевыя руды, серабро і золата, буд. матэрыялы і інш. Клімат трапічны, пасатны. Т-ра паветра 23—25 °C у студз., 28—29 °C у ліпені. Ападкаў 1000—2000 мм за год, пераважна з мая да лістапада. Бываюць ураганы. Рэкі невял. горныя, часткова выкарыстоўваюцца на арашэнне. На ПдЗ у бяссцёкавай катлавіне на 46 м ніжэй узр. м. ляжыць салёнае воз. Энрыкільё. У гарах трапічныя лясы (22% тэр.), пераважна лістападныя з каштоўнымі пародамі дрэў. У больш сухіх раёнах (асабліва на ПдЗ) саванны і кустовыя зараснікі. Да выш. 600 м схілы гор пад плантацыямі трапічных культур. Нац. паркі — Арманда-Бермудэс, Дэль-Эстэ, Лос-Айтысес.
Насельніцтва. Большасць насельніцтва дамініканцы. Мулатаў 60%, белых 28%, неграў 12%. Ёсць невял. групы выхадцаў з суседніх краін, еўрапейцаў, японцаў і кітайцаў. 95% вернікаў католікі. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 155,9 чал. на 1 км². Асабліва шчыльна заселены міжгорныя даліны і наваколле сталіцы. У гарадах жыве больш за 60% насельніцтва. Найб. з іх (тыс.ж., 1991): Санта-Дамінга — 2400, Сант’яга — 490, Ла-Рамана — 101.
Гісторыя. Да канца 15 ст. востраў насялялі індзейскія плямёны. Пасля адкрыцця вострава Х.Калумбам (1492) яго ўсх.ч. (цяперашняя тэр. краіны, назву атрымала ад г. Санта-Дамінга) да 1795 была калоніяй Іспаніі. потым Францыі, з 1809 зноў Іспаніі. У вайну за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26 Санта-Дамінга 20.11.1821 абвясціла незалежнасць і далучылася да рэспублікі Вял. Калумбія. У 1822 акупіравана суседняй Гаіці. У 1844 у выніку антыгаіцянскага паўстання стала незалежнай і атрымала сучасную назву, У 1861 ёю зноў завалодала Іспанія У выніку барацьбы за незалежнасць у 1865 іспанцы пакінулі Д.Р. З сярэдзіны 19 ст. ў краіну пачаў пранікаць замежны капітал. У 1905—40 ЗША усталявалі свой кантроль над мытнямі Д.Р., што палегчыла ім умяшанне ў паліт. жыццё краіны. Калі ў 1916 у Д.Р. адбылося паўстанне, амер. войскі акупіравалі краіну і ўстанавілі ваенна-акупац. рэжым (да 1924) У 1930 да ўлады прыйшоў Р.Л.Трухільё. прадстаўнік буйных памешчыкаў і буржуазіі, звязанай з ЗША, і ўстанавіў жорсткі паліт. тэрор.
Пасля 2-й сусв. вайны, ва ўмовах уздыму нац.-вызв. барацьбы ў Лац. Амерыцы, узмацнілася барацьба супраць рэжыму Трухільё (забіты ў 1961). У снеж. 1962 на ўсеагульных выбарах перамог Х.Бош. Яго ўрад у крас. 1963 прыняў канстытуцыю, якая абвясціла агр. рэформу, шэраг паліт. і дэмакр. свабод, ажыццявіў мерапрыемствы па ўмацаванні нац. эканомікі і аслабленні залежнасці ад ЗША. У вер. 1963 рэакц. ваеншчына скінула ўрад Боша. Уладу захапіла хунта і абвясціла надзвычайнае становішча, забараніла ўсе дэмакр. партыі, прагрэс. друк, разграміла прафсаюзы. Нар. паўстанне ў крас. 1965 скінула хунту. Канстытуцыйны ўрад узначаліў Ф.Кааманьё. ЗША высадзілі ў Д.Р. дэсант (42 тыс.чал.). Урад Кааманьё быў скінуты, часовым прэзідэнтам назначаны Э.Г.Гадой. На выбарах у чэрв. 1966, якія адбываліся ва ўмовах ваен. акупацыі краіны, перамог заснавальнік і лідэр Рэфармісцкай партыі Х.Балагер (прэзідэнт у 1966—78 і з 1986). У 1966 ЗША вывелі свае войскі з тэр. краіны. Д.Р. — чл.ААН з 1945, чл. Арг-цыі амер. дзяржаў, Лацінаамер. эканам. сістэмы і інш.міжнар. арг-цый. Акрамя правячай Рэфармісцкай сац.-хрысц. партыі (створана ў 1986 у выніку зліцця Рэфармісцкай і Рэв.сац.-хрысц. партый) у краіне дзейнічаюць Дамініканская партыя вызвалення, Дамініканская рэв. партыя, Дамініканская кампартыя і інш.Прафс. аб’яднанні — Аўт. канферэнцыя хрысц. прафсаюзаў, Усеагульная канфедэрацыя працоўных, Нац. канфедэрацыя дамініканскіх працоўных, Прафс. рух рабочага адзінства і інш.
Гаспадарка. Д.Р. — агр. краіна. У сельскай гаспадарцы занята 50% рабочай сілы. Доля ў валавым унутр. прадукце: сельскай гаспадаркі (разам з лясной прам-сцю і рыбалоўствам) — каля 17%, горназдабыўной прам-сці — каля 5, апрацоўчай прам-сці — каля 17, буд-ва — каля 6, гандлю — каля 16, сферы паслуг — каля 40%. Апрацоўваецца 30% тэрыторыі. Характэрна наяўнасць буйнога памешчыцкага землеўладання і дробных сял. гаспадарак (50% гаспадарак маюць надзелы менш за 1 га). Асн. таварныя культуры: цукр. трыснёг, какава, кава, тытунь, бананы, манга, апельсіны. На свае патрэбы вырошчваюць кукурузу, памідоры, фасолю, рыс, маніёк, батат. Пашавая жывёлагадоўля. Пагалоўе (тыс. галоў): буйн. раг. жывёлы каля 2400, свіней 1000, коз 300. Рыбалоўства і промысел крэветак, гал. цэнтры на паўн. узбярэжжы. Аснова прам-сці — перапрацоўка цукру, кавы, какавы, тытуню, мяса, агародніны. Вытв-сць электраэнергіі каля 4 млрд.кВт∙гадз штогод. Здабыча баксітаў, жал., нікелевай руд, золата (штогод каля 10 т), серабра (каля 35 т), кухоннай солі. У апрацоўчай прам-сці больш за 80% аб’ёму вытв-сці прыпадае на спажывецкія тавары. Найб. развіта харчасмакавая прам-сць (каля 2/3 кошту прамысл. прадукцыі), пераважна цукр. (штогадовая вытв-сць цукру-сырцу каля 1,5 млн.т) і тытунёвая. Цэм., хім., фармацэўтычная, тэкст., дрэваапр. прадпрыемствы. Каля 20 свабодных эканам. зон, дзе развіта швейная прам-сць. Нікелевы камбінат у г. Банао, нафтаперапр.з-д каля г. Санта-Дамінга. Значны даход прыносіць замежны турызм. Штогод краіну наведвае 1,7—2 млн. турыстаў, пераважна з ЗША. Турысцкі сезон у ліст.—маі. Унутр. транспарт у асноўным аўтамабільны, даўж. аўтадарог 17,1 тыс.км.
Чыгунак 1,2 тыс.км. Гал. марскі порт — Санта-Дамінга. Экспарт: цукар (20—30% кошту), золата і серабро (каля 20%), феранікель, кава, какава, тытунь і інш. Імпарт: нафта і нафтапрадукты (34%), прамысл. тавары (28%), машыны і трансп. сродкі (20%), харч. прадукты (15%). Асн.гандл. партнёры: ЗША (48% экспарту і 43% імпарту), Венесуэла, Нідэрланды. Грашовая адзінка — дамініканскае песа.
Літ.:
Кремер Т.И. Доминиканская республика: Очерк полит. истории (60—70-е гг.). М., 1980.