раскры́цца, ‑крыюся, ‑крыешся, ‑крыецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рассунуцца, расхінуцца, каб адкрыць, паказаць што‑н. Заслона раскрылася.
2. Вызваліцца ад таго, чым быў накрыты; стаць нічым не прыкрытым; агаліцца. Раскрыцца ў сне. □ [Урач] хацеў узяцца за прасціну, якой была ўкрыта пацыентка. Але яна яго апярэдзіла. Сама раскрылася да самых калень. Алешка. // Разваліцца, прадзіравіцца (пра страху). Але дома за гэтыя гады ўсё заняпала, раскрыўся хлеў, пабурылася ў хаце печ. Сачанка.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца, раскласціся, распасцерціся (пра што‑н. складзенае). Парасон раскрыўся. Кніга раскрылася. □ Роўна на пятай секундзе, як гаварыў пасля інструктар, я тузануў за кольца. Над галавой раскрыўся парашут. «Маладосць». // Распусціцца (пра пупышкі). Набраклі, вось-вось раскрыюцца .. смолкія пупышкі на дрэвах. Мыслівец.
4. Адкрыцца (пра рот, вочы). І раптам затросся дзед Талаш. Вочы яго шырока раскрыліся, на твары адбіўся жах. Колас. Кручкаватая драпежная дзюба раскрылася. На Сашку ўставілася мёртвае злоснае вока. Даніленка.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць бачным, адкрыцца вачам. Апошні раз расступіўся лес, і перад вачамі настаўніка раскрылася шырокая палянка, вясёлая і прыветная. Колас. Раптам тунель скончыўся, і перад намі раскрылася панарама Нью-Йорка. Новікаў. // перан. Стаць даступным, магчымым для каго‑н. Светлае жыццё раскрылася перад юнаком. □ У Расіі раскрыліся перад паэтам [А. Міцкевічам] новыя далі. Лойка.
6. Праявіць, выявіць сябе, сваю сутнасць. Вось тады і раскрыліся гаспадарчыя здольнасці Булая. Шыцік. Міхаіла Сярмяжку прызначылі брыгадзірам. І тут неўзабаве раскрыўся талент не толькі высокакваліфікаванага муляра, але і разумнага выхавацеля. Дадзіёмаў. // Адкрыцца, пакінуць гаіцца, расказаць аб сабе і сваіх думках, пачуццях. — Ты ведаеш, што ў кожнага чалавека ёсць патрэба абавязкова раскрыцца перад другім? Скрыган.
7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вядомым; выкрыцца. Злачынства раскрылася. Тайна раскрылася. □ Сцёпка прыкінуўся, што нічога не цяміць, .. і дзівіцца, што так скора раскрылася іх бязбожніцкая дзейнасць. Колас. Я пазнаёміўся з бацькамі, і сакрэт раскрыўся адразу. «Маладосць».