каня, птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. Пералётны від. Пашырана ў Еўразіі, на Беларусі трапляецца ўсюды. Жыве на вільготных лугах, травяністых балотах, забалочаных выганах; з 2-й пал.ліп. збіраецца чародамі. Зімуе ў Зах. Еўропе, на паўн. узбярэжжы Афрыкі. Нар. назвы кігіка, кныга, чайка.
Даўж. да 35 см, маса каля 200 г. Галава, шыя і валлё чорныя, з сіне-зялёным метал. бляскам, спіна аліўкава-зялёная з пурпуровым адлівам, грудзі і брушка белыя. На галаве доўгі вузкі чубок. Крылы шырокія, закругленыя на канцах. Корміцца насякомымі і інш. дробнымі беспазваночнымі, насеннем. Гняздуецца на зямлі невял. калоніямі і парамі. Нясе 4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОКАНАПРА́ДЫ (Lasiocampidae),
сямейства насякомых атр. матылькоў. Каля 1000 відаў, пераважна начныя. Пашыраны ўсюды, найб. разнастайныя ў тропіках. На Беларусі 16 відаў, найб. пашыраны К. кольчаты (кольчаты шаўкапрад) і хваёвы (Dendrolimus pini). Жывуць у кронах дрэў. Акукліваюцца ў рыхлых коканах.
У матылькоў цела масіўнае, крылы шырокія, у размаху да 9 см. Самкі большыя за самцоў. Ротавыя органы матылькоў не развітыя (не кормяцца). Вусені густа ўкрыты валаскамі, кормяцца лісцем дрэў і кустоў, ігліцай хвоі. Яйцы адкладваюць кучкамі. Зімуюць на стадыі вусеня, часам яец.
Коканапрады: 1 — хваёвы (а — самец, б — самка, в — вусень, г — кокан); 2 — пушысты (а — самец, б — самка, в — вусень, г — кокан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОЛЮШКАПАДО́БНЫЯ (Gasterosteiformes),
атрад касцістых рыб. 9 сям., каля 55 родаў, больш за 200 відаў. Вядомы з эацэну. Пашыраны пераважна ў тропіках, у прыбярэжных марскіх водах, некат. віды — у прэснай вадзе. На Беларусі 2 роды, 2 віды: колюшка трохіголкавая (Gasterosteus aculeatus) і колюшка дзевяцііголкавая (Pungitius pungitius).
Даўж. ад 3 см да 1,8 м, маса ад некалькіх грамаў да 3,4 кг. Спінных плаўнікоў 1—2, першы ў выглядзе асобных калючак. Брушныя плаўнікі з 1—7 прамянёў, у некаторых адсутнічаюць. Луска ктэноідная, у многіх К. цела ўкрыта касцявымі пласцінкамі. Рыла звычайна трубкападобнае. Некат. К. ў перыяд размнажэння робяць гнёзды. Планктафагі, але могуць знішчаць ікру і лічынак інш. рыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЕЎ (Уладзімір Афанасьевіч) (н. 1.11.1940, с. Прасноўка Паўночна-Казахстанскай вобл., Казахстан),
бел. вучоны ў галіне дэфектаскапіі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Ташкенцкі політэхн.ін-т (1966). З 1975 у Ін-це прыкладной фізікі АНБеларусі. З 1995 у НДІбуд. матэрыялаў. Навук. працы па фіз. асновах палярызацыйна-частотных метадаў радыёхвалевага кантролю матэрыялаў. Распрацаваў спосабы і прылады для дэфектаскапіі дыэлектрычных асяроддзяў, дыягностыкі слаістых сістэм з неэлектраправодных матэрыялаў і радыёхвалевай эліпсаметрыі танкаплёначных структур.
Тв.:
Радиоволновая эллипсометрия. Мн., 1985 (разам з Я.М.Куляшовым, М.М.Пунько);
Радиоволновая эллипсометрия диэлектрических структур. Мн., 1989 (разам з М.В.Любецкім, С.А.Ціхановічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЮХ (Уладзімір Сяргеевіч) (6.8.1943, в. Турэц Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 18.1.1997),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм. навук (1992), праф. (1995). Скончыў БДУ (1965). З 1965 у Ін-це матэматыкі АНБеларусі (з 1973 нам. дырэктара), з 1990 у БДУ. Навук. працы ў галіне тэорыі лінейных груп. Даў поўную класіфікацыю непрыводных лакальна нільпатэнтных лінейных груп: апісаў падгрупы Сілава праектыўнай лінейнай групы, даследаваў гіпотэзу канечнасці для вырашальных лінейных груп.
Тв.:
Алгебра и алгебраическая геометрия в работах математиков Белоруссии. Мн., 1979 (разам з А.Я.Залескім);
Неприводимые локально нильпотентные линейные группы // Фундаментальная и прикладная математика. 1998. Т. 3, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШУК (Уладзімір Канстанцінавіч) (н. 25.8.1935, г.п. Урэчча Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1980), праф. (1982). Скончыў Маскоўскі ун-т (1958). Працаваў настаўнікам, з 1960 выкладае ў ВНУ, з 1982 заг. кафедры БДУ. У 1984—94 гал. рэдактар серыі «Весніка БДУ». Даследуе сац.-эканам. і паліт. гісторыю Беларусі, праблемы грамадскіх рухаў і паліт. партый, гісторыю Вял.Айч. вайны. Адзін з аўтараў навук. дапаможнікаў «Палітычная гісторыя XX ст.» (1990), «З гісторыі палітычных партый» (1993), «Праграмныя дакументы палітычных партый» (1994).
Тв.:
В труде воспитывается человек будущего. Мн., 1963;
На галоўным напрамку. Мн., 1971;
Рост трудовой активности рабочего класса. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШЫЦ (Аляксандр Антонавіч) (12.9. 1875, с. Рамашкі Міронаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 21.9.1944),
украінскі харавы дырыжор, муз. фалькларыст, педагог. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію. Вучыўся ў Муз.-драм. школе М.Лысенкі ў Кіеве. З 1913 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі. Кіраваў многімі хар. калектывамі. Адзін з заснавальнікаў (1917) Першага нац. хору (з 1919 Укр.рэсп. капэла). З 1919 за рубяжом. Запісаў і апрацаваў шмат рус., укр., і інш.нар. песень, у т. л.бел. «Лугам, лугам зеляненькім», «Там за садамі», «Ой, у садочку цвіла лілея» і інш., якія былі дасланы яму Р.Шырмам і ўваходзілі ў рэпертуар Дзярж.акад. харавой капэлы Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОЛЬ (Міхаіл Барысавіч) (2.3.1879, Мінск — 6.8.1939),
бел. вучоны-неўрапатолаг. Акад.АНБеларусі (1931). Чл.-кар.АНСССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1901). У 1906—24 у 2-м Маскоўскім ун-це. Адзін з арганізатараў мед. ф-та ў БДУ (1921), з 1924 яго дэкан, заг. кафедры, потым дырэктар Бел. ін-та фізіятэрапіі. З 1932 у Маскве (з 1933 дырэктар клінікі нерв. хвароб). Асн. працы па лакалізацыі функцый мозга, афазіі, апраксіі, танічных рэфлексах, рэперкусіі, электрафізіял. даследаваннях, вірусных нейраінфекцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОС (ад англ. cross перасякаць),
спартыўнае спаборніцтва на мясцовасці з пераадоленнем прыродных перашкод (узгоркі, палі, хмызнякі і інш.); састаўная частка сучаснага пяцібор’я; метад трэніроўкі. Праводзіцца ў лёгкай атлетыцы, конным, веласіпедным, матацыклетным, аўтамабільным і інш. відах спорту.
Першы лёгкаатлетычны К. як спарт. спаборніцтва адбыўся ў 1867 у Лондане. У Расіі праведзены ў 1909. Найб. вядомы міжнар. лёгкаатлетычны К. нацый (з 1903) — асабіста-камандныя спаборніцтвы для мужчын, дыстанцыя 10—15 км. На Беларусі першыя спаборніцтвы праведзены ў 1913 у Гомелі. Афіцыйныя спаборніцтвы па К. адбыліся ў 1928 сярод спартсменаў Мінскай акругі на дыстанцыі 8 км у мужчын і 1,5 км у жанчын. Масавыя кросы праводзяцца з 1930-х г.