КРОЛЬ (Міхаіл Барысавіч) (2.3.1879, Мінск — 6.8.1939),

бел. вучоны-неўрапатолаг. Акад. АН Беларусі (1931). Чл.-кар. АН СССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1901). У 1906—24 у 2-м Маскоўскім ун-це. Адзін з арганізатараў мед. ф-та ў БДУ (1921), з 1924 яго дэкан, заг. кафедры, потым дырэктар Бел. ін-та фізіятэрапіі. З 1932 у Маскве (з 1933 дырэктар клінікі нерв. хвароб). Асн. працы па лакалізацыі функцый мозга, афазіі, апраксіі, танічных рэфлексах, рэперкусіі, электрафізіял. даследаваннях, вірусных нейраінфекцыях.

Тв.:

Невропатологические синдромы, 2 изд. М.; Л.. 1936;

Учебник нервных болезней. 3 изд. М.; Л., 1939 (разам з М.С.Маргулісам, М.І.Пропер-Грашчанкавым).

М.Б.Кроль.

т. 8, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)