Даі́ць ’даіць’. Рус.дои́ть, укр.доїти, чэш.dojiti, славац.dojiť, польск.doić, в.-луж.dejić, dojić, н.-луж.dojś, балг.доя́, серб.-харв.до̀јити, ст.-слав.доити. Прасл.*dojiti (sę). Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 53–54. Лічыцца каузатывам на ‑iti ад *děti, якое не захавалася, але існаванне якога можна вывесці з аддзеяслоўных вытворных *dětę, *děva. Уаснове ляжыць і.-е.*dhē̆(i̯)‑ ’ссаць, карміць грудзьмі’. Роднасныя формы: ст.-інд.dháyati ’ссаць’, лат.dêt ’тс’, гоц.daddjan ’тс’. Гл. Бернекер, 1, 205–206; Траўтман, 51; Фасмер, 1, 522; падрабязна Трубачоў, там жа. Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 152.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каструбава́ты ’шурпаты’, ’шорсткі’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус.коструба́тий ’шурпаты’, ’лахматы’. Параўн. і ў іншых слав. мовах: укр.ко́струб ’неахайны’, коструба́тий, чэш.kostrba ’узлахмачаная галава’, kostrbatý ’каравы, шурпаты’, польск.kostrubaty і г. д., Фасмер, 2, 349. Поўны агляд слав. форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 11, 163, які выстаўляе праформы *kostrъba, *kostroma. Паводле Фасмера, 2, 349, звязана з рус.косте́рь і роднаснымі; Трубачоў выстаўляе зыходнае *kostra ’шкілет, касцяк’, ’кастрыца, адзеравянелая частка сцябла льну’. Слова *kostra роднаснае, паводле Трубачова, 159, славянскаму *kosterь. Уаснове гэтых утварэнняў ляжыць слова *kostь (гл.). Параўн. яшчэ кастры́ва ’крапіва’, кастры́ца (гл.). Гл. таксама агляд Слаўскага, 2, 531–532.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кашэ́ль ’вялікая кашолка, звычайна з лучыны’; ’кашалёк’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк. МГ, Шат., Касп.). Таго ж паходжання, што і кашо́лка (гл.), г. зн. прасл. утварэнне пры дапамозе суф. ‑l‑ ад прасл.*košь ’кашолка’, ’кошык’. Усе дэрываты гэтага тыпу маюць прасл. характар і фармальна могуць быць зведзены ў тры варыянты праформ: *košelъ, *košela, *košelь (Трубачоў, Эт. сл., 11, 187–189). Уаснове ўтварэння ляжыць слав.*košel‑ < *kosl‑ (параўн. лац.qualum < *quaslom ’кашолка, пляцёнка’). І.‑е. праформы не вельмі ясныя, здаецца, магло быць і *kuasl‑ і *kosló‑ (дарэчы, націск у слове *košelь, кашэ́ль дакладна адпавядае гэтаму другому варыянту).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЛЫ́НСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,
на З Украіны, паміж рэкамі Зах. Буг і Корчык (бас.р. Случ). На Пн уступам выш. 30—50 м абрываецца да Палескай нізіны, на Пд абмежавана раўнінай Малога Палесся. Выш. да 341 м (Мізацкі краж). Пераважае ўваліста-лагчынны рэльеф. Рачнымі далінамі Зах. Буга, Стыры, Гарыні і іх прытокаў расчлянёна на асобныя плато. Валынскае ўзвышша разам з Падольскім узвышшам часта называюць Валына-Падольскім. Уаснове Валынскага ўзвышша мелавыя і каменнавугальныя адклады Львоўска-Валынскага вугальнага басейна. Лесастэпавыя ландшафты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДРАНА́ТАР,
машына для транспартавання і раўнамернага размеркавання вадкіх вяжучых матэрыялаў на асновегудрону (пераважна бітумаў) пры буд-ве і рамонце дарог. Мае цеплаізаляваную цыстэрну, награвальную і цыркуляцыйна-размеркавальную сістэмы, помпу. Бітум у гудранатары награецца да 150—200 °C, потым разліваецца. Найб. пашыраны самаходныя гудранатары (аўтагудранатары) з цыстэрнай ёмістасцю да 7 тыс. л. Бываюць таксама прычапныя, паўпрычапныя і ручныя (для рамонту дарожных пакрыццяў).
Да арт.Гудранатар. Аўтагудранатар з цыстэрнай на 3500 л і шырынёй размеркавання 4 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАМАДА́ЦЫЯ (ад лац. accomodatio прыстасаванне),
розная ступень прыпадабнення суседніх зычных ці галосных; адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў. Пры максімуме акамадацыі паміж імі ўзнікаюць т.зв. глайды (прамежкавыя напаўгалосныя гукі), якія з’яўляюцца рэалізацыяй агульных для зычных і галосных дыферэнцыяльных адзнак. Для стараж. моў ступень акамадацыі вызначаецца на аснове ўскосных паказчыкаў, для сучасных — інструментальна або з дапамогай аўдытара. Прыкладам акамадацыі можа служыць бел.цеканне і дзеканне.
Літ.:
Мартынов В.В. Славянская и индоевропейская аккомодация. Мн., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІНАПЛА́СТЫ,
пластмасы на асновеамінаальдэгідных смол. Вырабляюцца ў выглядзе прэс-парашкоў, слаістых пластыкаў ці сітаватых матэрыялаў. Прэс-парашкі маюць у якасці напаўняльнікаў драўнінную і кварцавую муку, каалін; слаістыя пластыкі — ніткі, жгуты, тканыя і нятканыя палотны, азбест, паперу. Не маюць паху, стойкія да дзеяння слабых кіслот і шчолачаў, ацэтону, спірту, цепла-, святло- і водаўстойлівыя, дыэлектрыкі. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці электратэхн. вырабаў (карпусы прылад, ізаляцыйныя матэрыялы), пластыкаў для мэблі і інтэр’ераў, драўнінна-стружкавых пліт, цепла- і гукаізаляцыйных матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКАЛЬКАМА́НІЯ (франц. décalcomanie),
паліграфічны спосаб вырабу пераводных відарысаў (дзіцячых малюнкаў, ярлыкоў і інш.), прызначаных для пераносу на тканіну, метал, фарфор, шкло, дрэва і інш. паверхні. Для друкавання відарысаў (у залежнасці ад метадаў іх пераносу) выкарыстоўваюцца водаўстойлівыя або тэрмапластычныя лакі і фарбы, спец. фарбы, вырабленыя на аснове смол. Друкуецца відарыс спосабам плоскага друку (літаграфіяй) на паперы са спец. пакрыццямі ці палімернай плёнцы, пад уздзеяннем вады, цяпла або ціску аддзяляецца ад падкладкі, на якой быў надрукаваны, і пераносіцца на патрэбную паверхню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯНЬКО́-ПАЧЫКО́ЎСКАЯ Софія Сымонаўна (сак. 1892, в. Ласокіна Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 7.7.1977),
бел.нар. спявачка і казачніца. Песні, прыпеўкі, казкі, пацешкі, якія яна выконвала, вылучаліся нар. фантазіяй, адухоўленасцю, трапнасцю і дасціпнасцю нар. слова. Уаснове яе рэпертуару — каляндарна- і сямейна-абрадавыя песні. Ад яе запісана каля 400 твораў бел. фальклору (запісаў сын Уладзімір). Некаторыя песні. З.-П. увайшлі ў рэпертуар Маладзечанскага нар. ансамбля «Спадчына».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІЗА́ЦЫЯ ВЫТВО́РЧАСЦІ,
працэс развіцця эканам. сувязей паміж нац. гаспадаркамі, калі эканоміка адной краіны выступае часткаю сусветнага вытв. працэсу. Развіваецца на асновеміжнар. падзелу працы, вытв. і навук.-тэхн. спецыялізацыі і кааперацыі. І.в. ўзнікла з пераходам да машыннай вытв-сці. На першых этапах развівалася пераважна як міжгаліновая міжнар. спецыялізацыя, потым пачалі з’яўляцца розныя формы ўнутрыгаліновай спецыялізацыі. Сучаснае развіццё выяўляецца ва ўтварэнні міжнар.эканам. арг-цый у сферы вытв-сці, транспарту, сувязі, міжнар. гандлю і фінансаў (гл. таксама Вываз капіталу, Інтэрнацыяналізацыя).