Ляжа́чка ’сіла, якая цягне да ляжання’ (Нас.), ’донная вуда з грузілам для лоўлі акунёў і яршоў’ (Дэмб. 2, Нар. Гом.). Укр.ле́жачки ’лежачы’, леже́чка ’вулей-ляжак’, рус.лежа́чка, в лежа́чку, лежа́чки ’лежачы’, ’хворая жанчына’, ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’, польск.leżączki ’лежачы’, leżoncka ’ляжанне’, чэш.ležečky, ležacky, ганацк.lʼežačky, славац.ležiačky ’лежачы’, славен.ležę̂cki, серб.-харв.лежећке ’тс’. Прасл.ležętjь‑ky ’лежачы’ (Слаўскі, 4, 195). Аб суфіксе прыслоўя ‑ky гл. Зубаты (1, 377). Аднак утварэнні з суфіксам ‑ьka незалежныя, магчыма, утвораныя пазней ад дзеепрыметнікаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ду́жы ’моцны’, сюды і ду́жа ’вельмі’. Прасл.*dužьjь ’тс’ (утварэнне ад *dugъ: ст.-рус.дугъ ’сіла’, чэш.duh; гэта параўноўваюць з літ.daũg ’многа’, гоц.daug, ням.taugen ’падыходзіць’ і г. д.). Агляд форм (у тым ліку польск.dużo, рус.дю́же, бел.ду́жа, укр.ду́же) гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 167–168, 150; гл. яшчэ Фасмер, 1, 550; Слаўскі, 1, 181–182. Прасл. характар мае *dužiti (параўн. бел.ду́жыць; няма ў Трубачова), *dużati (sę) (параўн. бел.ду́жацца); гл. Трубачоў, там жа, 166–167.
б) цярпе́ньне бо́лю; перажыва́ньне або́ перано́шаньне ця́жкасьцяў ці няго́даў
3) праця́гласьць f., трыва́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
bogy
I[ˈboʊgi]
n., pl. -gies
1) дамаві́к -а́m., нячы́стая сі́ла
2) пу́дзіла n.; не́хта, каго́ ўсе бая́цца, граза́f.
II[ˈboʊgi]
n., pl. -gies
1) вазо́к -ка́m.
2) двухво́севыя паво́зкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
muscle
[ˈmʌsəl]1.
n.
1) му́скул -а m.; мы́шца f.
2) сі́ла, моц f.
3) to not move a muscle — ані́ зварухну́цца
2.
v., Sl. to muscle in
сі́лай уці́снуцца куды́-н.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
pith
[pɪӨ]
n.
1) асяро́дак -ка m. (сьцябла́), стры́жань -ня m. (дрэ́ва); мя́кіш ску́ркі апэльсі́на
2) су́тнасьць f., гало́ўная і са́мая ва́жная ча́стка чаго́-н.
3) сі́лаf.; энэ́ргія f.; до́брае здаро́ўе
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
рэ́шта, ‑ы, ДМ ‑шце, ж.
1. Частка чаго‑н., якая засталася, не выкарысталася; астача, астатак. Саша, даўшы пакаштаваць соку Ленцы, панесла рэшту Лялькевічу, які бандарнічаў пад паветкай.Шамякін.Салдаты дзялілі свой паёк на дваіх, а рэшту аддавалі дзецям і жанчынам.Кухараў.// Тое (тыя), што асталося (асталіся) пасля падзелу, адыходу каго‑, чаго‑н. [Сушко:] — Скажы, дзе рэшта з вашай кампаніі і дзе хаваецца награбленае вамі дабро?Колас.Уся рэшта групы — восем чалавек — трымалася чынна, не выскаквала з гутаркамі.Пестрак.— Гэтымі днямі выезд у поле, — гаварыў Апанас. — Мусіць, Нахлябічавы і Сегенецкага коні самая сіла. [Якуб:] — Самая сіла. Рэшта ўсё — так сабе.Чорны.
2. Частка якога‑н. адрэзка часу ці адлегласці, якая засталася яшчэ нявыкарыстанай ці непераадоленай. А вось рэшту дня дык ужо дома .. [Ганку] не ўтрымаеш.Якімовіч.Садовіч захапіўся новаю ідэяю і ўсю рэшту дарогі гаварыў аб ёй з высокім пафасам.Колас.
3. Здача. — Малады чалавек! — паклікаў яго прадавец. — Вы ж хоць рэшту вазьміце.Ваданосаў.
•••
У рэшце рэшт — у канчатковым выніку, нарэшце. — Якая, у рэшце рэшт, мне справа да ўсяго гэтага?! — ускіпеў Балуеў.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прываро́т ’прычароўванне, варажба; чароўная сіла варажбы’ (Нас., Байк. і Некр., Растарг.), ’тое, што можа прывабіць, выклікаць любоў да каго-небудзь’ (Нар. Гом.). Сюды ж пры́воротынь ’піжма звычайная’ (Сіг.), прывараті́ть ’прываражыць’ (Растарг.), прываро́тны ’ў забабонных уяўленнях — які можа прывабіць, выклікаць любоў да каго-небудзь’ (ТСБМ), прыва́ратны карэнь ’корань для чаравання, любчык, любіста’ (Др.-Падб.), нарэшце, прываротны́й ’добразычлівы, прыхільны’ (Клім.) са стратай базавай семантыкі. Да прывараці́ць ’прычараваць’ < вараці́ць (гл. варо́чаць) з семантыкай (і практыкай) рытуальнага дзеяння, накіраванага на вяртанне аб’екту магічнага ўздзеяння, параўн. ст.-бел.приворотити ’аднавіць, вярнуць’, приворотитися ’апамятацца, апрытомнець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Анці́пка1 ’нячыстая сіла’ (Рам. 8, 284). Укр.дыял.анти́пка ’д’ябал’. Паводле Рудніцкага, укр. назва чорта з уласнага імя Антип як табуістычная замена слова антихрист. Супраць Краўчук (ВЯ, 1968, 4, 121), які выводзіць гэту назву ад уласнага імя Ірада-Анціпы. Успенскі (Труды знак., 5, 487) лічыць рус.антипка ўтвораным як табуістычнае слова з Анісіфар; нельга выключыць, што анціпка — памянш. форма ад анцыпар, сувязь з якім наўрад ці можна выключыць. Параўн. анчутка.
Анці́пка2 ’роў, яр, яма’ (Рам., 9, 10). Магчыма, перанос з назвы нячыстай сілы анціпка1 на месца, дзе яна быццам бы знаходзіцца — яр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бязме́жжа, ‑а, н.
1. Бязмежны прастор. Так і бачыш бяздонную сінь зімовага неба, залітага халодным святлом месяца, адчуваеш вышыню і бязмежжа аснежаных прастораў.Грахоўскі.[Дзяўчынка] не крычала, адна ў сцюдзёным бязмежжы, на вачах у высокіх і абыякавых зорак, — яна ўжо толькі шаптала адзінае слова, якім чалавек пачынае жыццё, слова вялізнай сілы.Брыль.
2.перан. Надзвычайная глыбіня, сіла выяўлення чаго‑н. Сёння нашы прасторы — бязмежжа — Славу роднай сталіцы пяюць.Броўка.Паэзія Купалы заўсёды была шматграннай, арыентавалася на ўсё ідэйна-тэматычнае, духоўнае бязмежжа нацыянальнага быцця.Бечык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)