отка́зывать несов.

1. адмаўля́ць;

отка́зывать в про́сьбе адмаўля́ць у про́сьбе;

отка́зывать себе́ в чём-л. адмаўля́ць сабе́ ў чым-не́будзь;

2. (завещать) уст. адпі́сваць;

3. (увольнять) уст. звальня́ць;

отка́зывать от ме́ста звальня́ць з ме́сца (з паса́ды);

4. (о механизме) перастава́ць дзе́йнічаць; станаві́цца, псава́цца;

мото́р отка́зывает мато́р стано́віцца (псуе́цца);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Імгла́ ’дробны дождж, імжа’, ’туман, смуга’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк. МГ, Яруш., Інстр. I), імла́ (Кліх., Сцяшк. МГ, Мат. Гродз.); параўн. зах.-бранск., смал. имгла́ ’тс’. Рус. мгла, укр. мла, імла́, польск. mgła, в.-луж., н.-луж. mła, палаб. ḿåglă, чэш. mlha, уст. і дыял. mhla, славац. hmla, славен. megla, серб.-харв. ма̀гла, балг. мъгла́, макед. магла, ст.-слав., ст.-рус. мьгла — усе са значэннем ’туман, смуга’. Прасл. *mьgla ўзыходзіць да і.-е. *meigh‑станавіцца цёмным’ (параўн. міг) з фармантам ‑l‑ (гл. Мейе, Études, 418); параўн. генетычна роднасныя літ. miglà, лат. migla, грэч. ὀμίχλη, алб. mjégullë ’туман’, нідэрл. miggelen ’імжэць’, ст.-інд. mih‑ ’дождж’, mēghás ’воблака’, авест. maēγa‑ ’тс’, перс. mēγ‑ ’тс’, арм. mēg ’туман’, англа-сакс. mist ’тс’. Гл. Покарны, 1, 712; Праабражэнскі, 1, 518; Фасмер, 2, 587–588; Махэк₂, 368; Скок, 2, 353. Беларуская лексема з пратэтычным і‑; форма імла са спрашчэннем кансанантнай групы. Гл. імгліць, імжа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасве́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прасвяціць.

2. Свяціцца праз што‑н. Сонца прасвечвае між ствалоў сосен. В. Вольскі.

3. Віднецца праз што‑н. У адным месцы праз страху прасвечвала неба. М. Стральцоў. Праз рэдкую бародку прасвечваў раздвоены падбародак. Пестрак. // перан. Выяўляцца, станавіцца прыкметным (пра якое‑н. ўнутранае пачуццё, стан, якасць і пад.). Вочы, здавалася, яшчэ больш запалі, пацямнелі, твар паблажэў, але на ім выразна прасвечвала незвычайнае хваляванне і радасць. Алешка.

4. Прапускаючы праз сябе святло, здавацца празрыстым. Часам .. [рука] засланяе святло лучыны, і тады мне здаецца, што пальцы прасвечваюць наскрозь. Асіпенка. / Пра што‑н. вельмі старое, парванае. [Жанчыну] непакоіла тое, што пачаліся дажджы, ноччу ў шалашы было холадна і вільготна, ён сям-там пачаў прасвечваць. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кла́сціся, кладу́ся, кладзе́шся, кладзе́цца; кладзёмся, кладзяце́ся, кладу́цца; кла́ўся, кла́лася; кладзі́ся; незак.

1. Прымаць ляжачае становішча.

К. на ложак.

2. Укладвацца, размяшчацца для сну, адпачынку.

К. адпачыць.

3. Адпраўляцца на лячэнне.

К. ў шпіталь.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрываць, засцілаць сабою што-н., распаўсюджваючыся па паверхні.

Туман клаўся ў нізіне.

Снег кладзецца на палі.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Браць які-н. напрамак (пра самалёт, карабель).

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Добра падавацца кладцы.

Цэгла добра кладзецца ў сцяну.

7. перан. Свабодна, лёгка выкладацца, выказвацца (пра думкі, словы і пад.).

Фразы лёгка кладуцца на паперу.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., на каго-што. Станавіцца чыім-н. доўгам, абавязкам, заняткам і пад.

Цяпер усе клопаты па гаспадарцы кладуцца на матчыны плечы.

|| зак. пакла́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -кладзе́цца (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

cause1 [kɔ:z] n.

1. прычы́на; падста́ва; наго́да;

the cause of war/fire прычы́на вайны́/пажа́ру;

without good cause без ува́жлівай прычы́ны;

There is no cause for anxiety. Няма ніякай падставы для хвалявання;

You have no cause for complaint/no cause to complain. У вас/у цябе няма падставы для скаргі/для таго, каб скардзіцца.

2. спра́ва;

fight for the cause of justice змага́цца за справядлі́вую спра́ву;

make common cause with smb. станаві́цца на чый-н. бок, далуча́цца да каго́-н. для агу́льнае спра́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

clear2 [klɪə] v.

1. ачышча́ць; ачышча́цца; станаві́цца чы́стым/я́сным/празры́стым; прыбіра́ць;

clear one’s throat адка́шляцца;

clear the table прыбра́ць са стала́

2. апра́ўдваць; ачышча́ць ад падазрэ́нняў

3. пераско́кваць; браць перашко́ду

4. атры́мліваць чы́сты прыбы́так

clear away [ˌklɪərəˈweɪ] phr. v. прыбіра́ць; рассе́йвацца, разыхо́дзіцца

clear off [ˌklɪərˈɒf] phr. v.

1. ско́нчыць недаро́бленую пра́цу

2. infml ісці́ прэч

clear out [ˌklɪərˈaʊt] phr. v.

1. прыбіра́ць; апаражня́ць, спаражня́ць, ачышча́ць

2. infml выбіра́цца, змо́твацца

clear up [ˌklɪərˈʌp] phr. v.

1. праясня́ць; праясня́цца; праясне́ць; высвятля́ць;

clear up a misunderstanding высвятля́ць непаразуме́нне

2. прыбіра́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Апу́ка1 ’самаробны мяч і гульня з ім’ (БелСЭ, ЭШ), апока (Грыг., 241). Рус. зах. смал., бранск. опука, апука ’тс’, укр. опука ’мяч’, ’выпуклая часціна, напрыклад, у бочкі’. Утворана ад дзеяслова *опукатистанавіцца выпуклым, надувацца’ па ўзору аплата, асада і г. д. Параўн. укр. опук ’выпукласць’, опукий ’выпуклы’, бел. выпуклы, пучыць і г. д. Супрун, Веснік БДУ, 1970, 1, 82–83.

Апу́ка2 ’лісце жыта на пэўным этапе развіцця’ (запіс Л. Ц. Выгоннай — аршан., Г. Ф. Вештарт — мядз.). Рус. смал. апук ’тс’. Для ўтварэння гэтага слова важны дзеяслоў распукнуцца (слуц., староб., кап. — вусн. паведамл. П. П. Шубы) пра вішні, яблыні і г. д., калі лопнулі покаўкі і хутка з’явяцца кветкі. Апука — пераход ад этапа пер’я, калі расліна тоненькая, да красавання, калі расліна ператвараецца ў пук, г. зн. у больш выпуклую форму; таму, як і апука1, гэта слова ўтворана, пэўна, ад дзеяслова *опукати, які меў яшчэ і такое адценне значэння, якое давала яму магчымасць характарызаваць расліну.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пату́га1, поту́га ’туга, журба’ (ТС). Да туга́ (гл.). Прыстаўка па‑ і націск на у́ пад уплывам семантычна блізкай лексемы пату́гі2 ’цяжкасці фізічныя’.

Пату́га2, пату́гі ’напружанне ўсіх сіл, напружанае скарачэнне мышцаў’, ’напружаныя намаганні, спробы зрабіць што-н.’, ’хвароба пры родах’ (ТСБМ, Нас.). Укр. поту́га ’сіла моц’, ’войска’, якое, магчыма, з польск. potęga, рус. поту́ги ’напружанні’, по́туг ’цеціва’, кур. поту́жный ’парывісты (вецер)’, ту́жить ’нацягваць’, польск. potęga ’сіла, моц’, tężeć ’цвярдзець’, чэш. tužiti, славац. tužiť ’умацоўваць’. Паўночна-славянскае. Да тугі́ (гл.) > ту́жыцца ’напружваць мускулы’, тужэ́цьстанавіцца тугім’, патужэ́ць ’пацвярдзець’ (ТСБМ, Некр.). Утворана, як і літ. pãstangos ’патугі, намаганні’ (< pastìngti ’застыць, замерзнуць, задубець’), пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. po‑). Сюды ж патужні ’цяжкі, няўдалы (пра зіму)’ (Доўн.-Зап., Песні), патужны ’моцны (вецер)’, ’шматводны ад поўных прытокаў’, воран. ’ладны, бойкі’ (Сцяшк. Сл.), патужнасць ’сіла, моц’ (Нас.).

Пату́га3, пату́жнасць ’дапамога’ (Нас.), пату́жнік, поту́жникъ ’саўдзельнік, памочнік’, ’здаровы работнік’ (Гарб., Нас.). Семантычна-словаўтваральны сінонім з лексемай по́‑мач (< прасл. pomogtьпаўн.-слав. tǫgъ/tęga). Да пату́га1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́за ’жывот, трыбух; чэрава’ (рас., чэрв., кір., ПА; Шат.; ашм., Стан.; Шымк. Собр.), púza ’тоўсты жывот’ (Варл.), пу́зо ’тс’ (ТС), пу́за ’жывот; губа, нарост; закругленне ляза на сякеры’ (добр., Мат. Гом.), сюды ж пузе́нь ’вялікі жывот’ (Ян.), пузинё, пузиня́ ’таўсцячок; птушаня, якое толькі што вылупілася’ (Нас.), пуза́тый ’які мае вялікі жывот’ (Нас.), пуза́тая ’цяжарная’ (Нас.; Жд. 1; Шымк. Собр., Мат. Гом.), пуза́ты ’з тоўстым жыватом’ (Шат., ТС), пуза́ч ’брухаты чалавек’ (Нас., Мат. Маг., Янк. 1, Мат. Гом., ТС), пузе́й ’тс’ (ТС, бяроз., Шатал.), пуза́цецьстанавіцца чараватым’ (Нас., Шат.), укр., рус. пу́зо ’жывот, чэрава’, польск. дыял. puzoусх.-слав.). Параўноўваюць з літ. pùžas ’круглы, пукаты; малы, але тоўсты’, таксама ’ёрш’ і ’вялікі чалавек з тоўстым чэравам’ (Буга, РФВ, 67, 243), ням. Bauch ’чэрава’ (Махэк, Recherches, 15) ці рус. пу́чить (Шанскі-Баброва, 261). Несумненная сувязь з пуздро́, пузы́р (гл.), так Фасмер, 3, 403; Бязлай, 3, 140 і інш. Да семантыкі параўн. Абаеў (Этимология–1984, 18), які дапускае “ідэафанічную” сугучнасць з асец. a‑buz‑yn ’уздувацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́вы ‘белы, серабрысты (пра валасы)’, ‘колеру попелу; шэры’ (ТС, Нас., Байк. і Некр., Сержп., ТС, Сл. ПЗБ), сівы́ ‘тс’ (ТСБМ, Ласт., ТС, Сл. ПЗБ, Стан.), сы́вы ‘шэры’ (Сл. Брэс.), сіве́цьстанавіцца сівым’ (ТСБМ). Укр. си́вий, рус. си́вый, ст.-рус. сивъ, польск. siwy, в.-луж. sywy, чэш., славац. sivý, серб.-харв. си̏в, славен. sív, балг. сив, макед. сив ‘шэры, сівы’, ст.-слав. сивъ. Прасл. *sivъ(jь) ‘сівы, светлы, русы’. Паралелі ў літ. šývas ‘светла-шэры, сівы’, ст.-прус. sywan ‘шэры’, далей у ст.-інд. śyāváh̥ ‘карычневы, цёмна-карычневы’, авест. syāva‑, асец. sau‑ ‘чорны’ (Траўтман, 306; Майргофер, 3, 384), якія працягваюць і.-е. *kʼī‑u̯o < *і.-е. kʼī‑ ‘цёмна-шэры’ з суф. ‑u̯o > прасл. ‑vъ (Борысь, 549). БЕР (6, 633–635), Сной₁ (570–571), як і Покарны (540) узводзяць да і.-е. кораня *kʼei̯‑ ‘цёмны, сівы’. Фасмер (3, 617) сумняваецца ў сувязі з сіні (гл.), якую прапаноўвае Махэк₂ (543, 545), і з сіяць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)