1) у металаапрацоўцы — прыстасаванне для замацавання загатовак або інструментаў на металарэзных станках. Бываюць мех., эл.-магн., гідраўлічныя, пнеўматычныя, гідрапластавыя; 2-, 3-, 4-кулачковыя, цангавыя.
2) У электра- і святлатэхніцы — прыстасаванне для мацавання крыніцы выпрамянення (напр., лямпы напальвання) і забеспячэння яе эл. сілкаваннем.
3) У ваеннай справе — від боепрыпасаў стралковай зброі і малакаліберных (да 75 мм) пушак (гармат), у якіх куля (снарад), парахавы зарад і сродак запальвання (капсуль, капсульная ўтулка) аб’яднаны з дапамогай гільзы. Па прызначэнні падзяляюцца на баявыя і дапаможныя (напр., халастыя, для выпрабавання зброі). У залежнасці ад віду зброі бываюць пісталетныя, рэвальверныя, вінтовачныя, артыл., для паляўнічых ружжаў і інш. Распрацаваны т.зв. бязгільзавы П.
Патроны электрычныя: а — разьбовы (1 і 2 — часткі, якія скручваюцца; 3 — спружынны ўкладыш з кантактамі; 4 — цокаль лямпы з цэнтральным кантактам); б — баянетныя з адным і двума рухомымі кантактамі.Шротавы патрон 12-га калібру: 1 — пластыкавы корпус гільзы; 2 — стальны шрот; 3 — кантэйнер; 4 — парахавы зарад; 5 — капсуль; 6 — пластыкавы пыж; 7 — латунная аснова гільзы.Да арт.Патрон: а — 9-мм ПМ (ПММ) для пісталета Макарава; б — 5,45-мм для аўтаматычнай зброі Калашнікава; в — 7,62-мм для штатнага боепрыпаса НАТО (1 — куля; 2 — гільза; 3 — парахавы зарад; 4 — капсуль-запальнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ві́нда ’прыстасаванне для пад’ёму грузаў: бярвенняў, вады; пад’ёмнік у млыне’ (КТС, БРС, Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ, Шат.), ст.-бел.винда ’дамкрат, прыстасаванне для падымання будаўнічых матэрыялаў, лябёдка, калаўрот-пад’ёмнік’ (з XVII ст.). Запазычана праз ст.-польск.winda (з XVI ст.) з ням.Winde < winden//wenden ’варочаць’ (Булыка, Запазыч., 64; Корчыц, Дасл. (Гродна), 1967, 131; Брукнер, 622).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Машынэрыя ’нескладанае, прымітыўнае прыстасаванне, прылада’ (маладз., Янк. Мат.). З польск.maszyneria ў паніжаным значэнні, якое з франц.machinerie ’машынерыя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набіўка (nabiŭka) ’прыстасаванне для ткання паясоў’ (ваўкав., Арх. Федар.), укр. гуцульск. на́бівка ’набіліцы’. Ад набіва́ць ’прыбіваць ніткі’, біць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́мы мн. л. ’прыстасаванне (дуга з пераплеценымі вяроўкамі), у якім носяць сена’ (полац., ДАБМ, камент.). Да рама1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
верацяно́, -а́, мн. верацёны і (з ліч. 2, 3, 4) верацяны́, верацён і -аў, н.
1.Прыстасаванне для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з патаўшчэннем унізе і завостранымі канцамі.
2. Шпень, які з’яўляецца воссю вярчэння ў некаторых механізмах.
|| памянш.вераце́нца, -а, мн. -ы, -аў, н.
|| прым.верацённы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
навіга́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяліст у галіне навігацыі (у 2 знач.).
2. Пераноснае электроннае прыстасаванне, якое дазваляе з дапамогай спадарожнікавай сістэмы пракласці аптымальны маршрут з аднаго месца ў іншае і вызначыць месца на карце, дзе яно ў дадзены момант знаходзіцца.
Устанавіць н.
Аўтамабільны н.
|| прым.навіга́тарскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цэ́ўка, -і, ДМ цэ́ўцы, мн. -і, цэ́вак, ж. (спец.).