animalcule

[,ænɪˈmælkju:l]

n.

жывёлінка f., мікраскапі́чная істо́та

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бай², Ба́я і ба́ю, мн. ба́і, ба́яў, м. (разм.).

1. (з вялікай літары) Ба́я. Міфічная істота дзіцячага фальклору, якая расказвае байкі, казкі.

Ішоў Б. па сцяне.

2. ба́ю. Гаворка.

Вось бачыце, не слухалі майго баю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Geschöpf n -(e)s, -e стварэ́нне, тварэ́нне; істо́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

брыдо́та, -ы, ДМ -до́це, ж.

1. Брыда (у 1 знач.).

Купіў нейкую брыдоту, што ў рукі браць не хочацца.

2. перан. Брыдкі ўчынак, непрыстойнасць; гадасць.

3. мн. -ы, -до́т. Агідная істота (пагард.).

Пайшоў вон, б.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аргані́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Усякая жывая істота, расліна.

Развіццё арганізмаў.

2. Сукупнасць фізічных і духоўных уласцівасцей чалавека.

Здаровы а.

3. Складанае арганізаванае адзінства (перан.).

Дзяржаўны а.

|| прым. аргані́зменны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыкло́п, ‑а, м.

1. У грэчаскай міфалогіі — істота з адным вокам пасярэдзіне лба.

2. Дробная драпежная членістаногая жывёліна атрада весланогіх рачкоў.

[Ад грэч. kýklops — круглавокі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУ́ДА (санскр. літар. прасветлены),

у будыйскай рэлігіі істота, якая дасягнула стану найвышэйшай дасканаласці («прасвятлення») і здольная паказаць шлях рэліг. выратавання. Будыйскі пантэон налічвае сотні будаў. У вузкім значэнні — імя заснавальніка будызму Сідхартхі Гаутамы (623—544 да н.э.), які, паводле легенды, пакінуў сям’ю і пасля 7 гадоў аскетычных вандраванняў і «пазнання ісціны» стаў прапаведаваць новае вучэнне ў Індыі (гл. ў арт. Будызм).

Выява Буды ў адным з храмаў Малайзіі.

т. 3, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Míssgestalt f -, -en

1) выро́длівасць

2) агі́дная [выро́длівая] істо́та, пачва́ра

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

istnienie

н.

1. існаванне;

2. істота

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

biped

[ˈbaɪped]

1.

n.

двухно́гая істо́та

2.

adj.

двухно́гі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)