впи́тьсяI сов.

1. упі́цца, прысмакта́цца; (глазами) утаро́піцца;

пия́вка впила́сь в те́ло п’я́ўка ўпіла́ся ў це́ла;

впи́ться глаза́ми (в кого-л.) утаро́піцца вача́мі (у каго-небудзь);

2. (врезаться) урэ́зацца, уе́сціся; (воткнуться) уваткну́цца, убі́цца, уле́зці;

ни́тка впила́сь в ру́ку ні́тка ўе́лася ў руку́;

була́вка впила́сь в па́лец шпі́лька ўваткну́лася (убі́лася, уле́зла) ў па́лец.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

needle [ˈni:dl] n.

1. іго́лка (для шыцця, вышывання і да т.п.);

a needle and thread іго́лка з ні́ткай;

the eye of a needle/needle’s eye ву́шка іго́лкі;

thread a needle заця́гваць/прасо́ўваць ні́тку ў іго́лку

2. пруто́к, вяза́льная спі́ца;

knitting needles пруткі́

3. іго́лка для ін’е́кцый;

a hypodermic needle med. шпрыц/іго́лка для падску́рных ін’е́кцый

4. стрэ́лка;

the needle of a compass стрэ́лка ко́мпаса

5. іглі́ца, шыпу́лька;

pine needles іглі́ца хво́і/сасны́

6. infml з’е́длівая заўва́га, шпі́лька, падко́лка

look for a needle in a haystack infml шука́ць іго́лку ў сто́зе се́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Stich m -(e)s, -e

1) уко́л (іголкай і да т.п.)

2) уку́с (насякомага, змяі); перан. шпі́лька

3) шыво́к

4) гравю́ра

5) карт. бі́тка

6):

mit einem ~ ins Grue з шэрава́тым адце́ннем;

inen ~ hben жарт. звар’яце́ць; пачына́ць псава́цца (аб прадуктах);

j-n, etw. im ~ lssen* пакі́нуць каго́-н., што-н. на во́лю лёсу; пакі́нуць яку́ю-н. спра́ву

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ігла́, іго́лка (ТСБМ), го́лка (стаўб., Нар. лексіка, 157). Рус. игла́, иго́лка, укр. ігла́, го́лка, польск. igła, в.-луж. jehła, н.-луж. gła, палаб. jågla, чэш. jehla, славац. ihla, славен. ígla, серб.-харв. ѝгла, балг. игла́, макед. игла, ц.-слав., ст.-рус. игла, ст.-бел. игла — усе са значэннем ’прылада для шыцця’. З іншай семантыкай рус. смал. иго́лка ’кінжал’, польск. igłaшпілька’, славен. igla ’шворан, прут’, балг. игла́ ’пруток’. Найбольш верагодна сувязь прасл. *jьgъla з *jьgo ’ярмо’ (гл. іга1). Махэк₂ (220–221) рэканструюе *jugulā ад і.-е. *jugo‑m, абапіраючыся на значэнне славац. дыял. jehlice ’палка, якая прасоўваецца праз канцы ярма для замацавання яго на шыі жывёлы’, параўн. грэч. ζεύγλη ’рэмень вакол шыі жывёлы як частка ярма’, лац. iugulae ’пояс Арыёна’. Адсюль першапачатковае значэнне ’змацавальная жэрдка, планка, перакладзіна’, Трубачоў, Эт. сл., 8, 213–214. Старыя семантычныя сувязі захавала не толькі славац. лексема, арэал распаўсюджання старажытнага значэння больш шырокі, параўн. рус. дыял. игла́ ’рухомая на восі сярэдняя частка спражкі, якая прасоўваецца ў дзірку рэменя (у вупражы, поясе і г. д.)’, ’частка воза’, вельмі часта з рознымі варыяцыямі ’перакладзіна, якой змацоўваюцца дошкі, бярвенні плыта, драўляныя сцены і г. д.’, славен. ígla ’клін праз ярмо’, ígelj, ȋgelje ’частка ярма’ (Безлай, 1, 208), ст.-рус. игла ’бервяно, брус, жэрдка для змацавання драўляных сцен’ (XVII ст.). Гэты ж семантычны цэнтр асноўны для вытворнага *jьgъlca (гл. ігліца). І.‑е. сувязі менш ясныя ці зусім няпэўныя. Параўноўваюць са ст.-прус. ayculo ’ігла’ < *aigulā (Міклашыч, 95; Слаўскі, 1, 443–445; Тапароў, А–Д, 59, сюды ж літ. aĩgara, aĩgaras ’саломінка’, áigyti ’калоць’, ’басці’) і грэч. αἰχμή ’вастрыё’, ἀῖκλοι ’вастрыё кап’я’ (БЕР, 2, 56; Фасмер, 2, 115, з заўвагай аб немагчымасці аддзяліць гэтыя паралелі ад балт. слоў са значэннем ’ражон, пожаг’: літ. iẽšmas, ст.-прус. aysmis). Далей, кімр. gwnīo ’шыць’, ірл. conōigim ’шыю’ (Цупіца, KZ, 37, 392; Мікала, RS, 1, 5–6). Сувязь з лац. aeger ’хворы, які пакутуе’, польск. jędza ’ведзьма, фурыя’ (Бернекер, 1, 423; Брукнер, 189), відаць, памылковая. Няпэўнае супастаўленне са ст.-ісл. igull, ням. Igell ’вожык’, слав. *ežь (Младэнаў, 196). Іншыя версіі: сувязь з грэч. ὀβολός ’манета’ (Мейе, BSL, 24, 1924, 137), супастаўленне з грэч. βέλος ’страла, кап’ё’, βελόνη ’вастрыё, ігла’, літ. geluonìs ’джала’ (Педарсан, KZ, 39, 393).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)