dusić

dusi|ć

незак.

1. душыць;

2. ціснуць;

nerwowo ~ć dzwonek — нервова ціснуць на званок;

3. кул. тушыць;

mięso ~my z cebulą — тушым мяса з цыбуляй;

~ć pieniądze — сквапнічаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Матлашы́ць, мотлошы́ты ’рваць на шматкі, прыводзіць у бязладны стан’, ’біць, дубасіць, нішчыць’ (ТСБМ, Клім.), ’махаць рукамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. мотлоши́ти ’тс’, рус., кур. мо́тлах ’анучы, акраўкі, дробныя кавалкі чаго-небудзь’, польск. motłoszyć ’трэсці, тармасіць, драць, рваць, ціснуць’, чэш. matlati ’мяшаць’, ’ціснуць, блытаць, збіваць з толку’, matlanina, matloch ’сумесь’, ’нясмачная каша’, мар. matlocha ’мямля’, motrchati ’збіваць з толку, прыводзіць у бязлад’. Да прасл. matati ’хлусіць’, якое з’яўляецца інтэнсівам на ‑t‑ ад асновы *mā‑ (параўн. мані́ць, ма́ра), роднасным да якога будзе лат. ap‑māt ’махаць’ (Махэк₂, 354). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́тка ’бульбяная каша’ (лід., Сцяшк. Сл.), малар. мнеткы (Сл. Брэс.), рус. разан. мятка ’тс’. Да мяць (гл.). Параўн. драг. тоуча ’тс’ < таўчы́ (Лучыц-Федарэц), а таксама камы < прасл. komitiціснуць’ (Вештарт, Бел.-рус. ізал., 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачавец́ь ’раздавіць’ (нараўл., Мат. Гом.), папабіць ’паціснуць, падушыць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да na‑ і + павіць, параўн. драг. павэтэціснуць’, беласт. павіті ’душыць, забіваць’, ’моцна біць’, укр. навити ’давіць, мяць’, якія з’яўляюцца старым балтызмам, параўн. літ. čiaupti ’сціскаць (губы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gnieść

gnie|ść

незак.

1. ціснуць, душыць;

2. перан. ціснуць, гнесці, прыгнятаць;

gniotła go samotność — яго прыгнятала адзінота;

3. мяць, камячыць;

~ść papier — камячыць паперу;

4. ціснуць;

but mnie ~cie — мне цісне чаравік;

~ść ciasto — мясіць цеста;

~ść kartofle — таўчы бульбу;

co ~cie serce — шчыміць сэрца ад чаго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

*Мяндру́к, мендрук ’страўнік з начынкай’ (тураў., М. Дарошка, вусн. паведамл.). Роднаснымі з’яўляюцца славен. mendráti ’таптаць’ і інш. (гл. Бязлай, 2, 177), утвораныя ў выніку рынезму ад прасл. męti ’мяць’. Аналагічна літ. minti ’тс’ і інтэнсівы mindyti ’таптаць’, mindzotiціснуць, камячыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмацьціснуць’ (Касп., Сл. паўн.-зах.), жмяць ’прыціскаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. жмать ’тс’. Варыянтнае афармленне дзеяслоўнага кораня, прадстаўленага ў жаць2. Параўн. н.-луж. žmuś, чэш. žmouti ’сціскваць’. Адлюстроўвае спалучэнне кораня *žьm‑ з тэматычным галосным ‑a‑: *žьm‑a‑ti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаць1, жну ’убіраць расліны, зразаючы сцёблы’. Рус. жать, укр. жа́ти, польск. żąc, ’в.-луж. уст. žęć, žnyć, н.-луж. žeś ’тс’, палаб. zanai ’жатва’, чэш. žíti, žnouti, славац. žať, балг. жъ̀на, макед. жнее, серб.-харв. же̏ти, славен. žéti ’жаць’. Ст.-сл. жѧти, ст.-рус., ст.-бел. жати ’тс’. Прасл. *žęti, *žьną ’тс’ мае ў адрозненне ад іншых і.-е. моў спецыялізаванае значэнне. І.‑е. корань *g​hen‑(ə)‑ меў, паводле Покарнага (1, 491), значэнне ’біць’ і суадносіцца са слав. словам гнаць (гл.), а таксама з літ. genė́ti ’ачышчаць голле са ствала’ (Траўтман, 85), ст.-іран. ǰain‑ti ’ўбіваць’, нарв. дыял. gana ’ссякаць галлё з дрэва’ і інш. Фасмер, 2, 60; Скок, 3, 678; Махэк₂, 728; БЕР, 1, 565; Шанскі, 1, Ж, 279; Ваян, RÉS, 41, 1962, 59–60. У бел. прадстаўлены вытворныя жатва, жнец, жняя, жніво, вядомыя, відаць, яшчэ ў праславянскі перыяд, і шэраг іншых. Пра ст.-бел. значэнні і вытворныя гл. Шадурскі, дыс., 315–319.

Жаць2, жмуціснуць, праць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жать, укр. жа́ти, польск. żącціснуць’, в.-луж. žimać ’выціскаць’, н.-луж. žeś, žmeś, žḿuś, ’ціснуць’, чэш. žmoliti, славац. žmoliť ’ціскаць, церці’, славац. žmyknúť ’вылушчыць шляхам сціскання’, балг. жъмка, серб.-харв. же̑ти, же́ти ’сціскваць’, славен. žę̑ma ’прэс’, ožę̑mati, ę́tiціснуць, сціскваць’. Ст.-сл. съжѧти ’сціскваць’, ст.-рус. жати ’тс’ (зафіксавана з XVII ст.). Прасл. *žęti, *žьmǫціснуць’ да і.-е. кораня *gem‑ ’хапаць, сціскваць’ (літ. gùmulas ’куля’, gãmalas ’снежная куля; кусок хлеба, мяса’, лат. gumt ’хапаць’, грэч. γέντο ’схапіў’, γέμω ’я поўны’, нарв. kams ’галушка’ і інш.). Роднаснае слав. утварэнне з іншым вакалізмам гамёлак, гамёлка ’вялікі кавалак (хлеба, сыру)’ (гл.). Фасмер, 2, 59; Шанскі, 1, Ж, 278; БЕР, 1, 565; Покарны, 1, 368–369; Скок, 3, 678–679; Траўтман, 88. Сцвярджэнне Крукоўскага (Уплыў, 33), быццам кораня ‑жм‑ няма ў бел. мове, неабгрунтаванае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ціск, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. ціснуць ​1 (у 1 знач.).

2. Спец. Сіла, якая дзейнічае на адзінку плошчы перпендыкулярна да паверхні цела.

3. перан. Настойлівае ўздзеянне на каго‑, што‑н.; прымус. [Настаўнік:] — Грамадзяне! Усім ясны і зразумелы ваш гнеў і абурэнне. Сотні гадоў жылі мы пад панскім ціскам. Колас.

•••

Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.

Нагнясці ціск гл. нагнясці.

Ціск крыві (крывяны ціск) — бакавы ціск на сценкі крывяносных сасудаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́ліць, му́ляць, драг. му́лятэ ’церці, націскаць, рэзаць цвёрдым скуру, цела’, ’пашкоджваць нагу, бок’, ’не цярпецца’, ’прычыняць боль’, ’ціснуць’, ’непакоіць, дакучаць’, ’назаляць, перашкаджаць’, му́ліцца ’не хацець, не адважвацца, адчуваць няёмкасць’, ’націраць’, му́ляццаціснуць’, ’мяцца, праяўляць нерашучасць’ (ТСБМ, Нас.; Яруш., Шпіл., Шн. 2, Др.-Падб., Гарэц., Грыг., Растарг., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.), му́ляяцца ’вельмі хочацца’ (Шат.), му́ліць ’настойліва прасіць’ (КЭС, лаг.). Укр. му́лити, рус. му́лить, му́летьціснуць’, польск. mulać ’муліць’, славен. múliti ’церці, прытупляць, абсоўваць, сашморгваць лістоту з галін’, muljȃva ’мяккая, маладая трава’, múlica ’колас без зерня’, múl, múlast ’лабаты’, ’безбароды’, серб.-харв. му̏љати ’размінаць вінаград’, ому́лити се ’адвязацца’, балг. шму́ля ’рваць фрукты з дрэва разам з лістамі, матлашыць’. Прасл. muliti (Трубачоў, О составе, 181). Роднаснымі з’яўляюцца: літ. šmùlas, лат. šmauls ’бязрогі, лысы’, а таксама бел. шмуляць, шмуляцца. Аткупшчыкоў (Этимология–1984, 193) у якасці дадатковых «пучкоў» лексічных ізаглос прыводзіць рус. му́ліць ’выпрошваць’ і літ. maũlyti ’канькаць, надакучліва прасіць’, што семай ’шматразовае паўтарэнне дзеяння’ збліжаецца з му́ліць ’націскаць, нарэзваць’. Гэтак жа і ЕСУМ, 3, 532–533.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)