Жняя́. Рус. жнея́, укр. жнія (Грынч.), польск. żnieja. Ст.-рус. жнея, 1559 г. Параўн. польск. м. р. żnij, укр. жній (Жэлях.). Суфіксальнае вытворнае ад жаць 1, жну, магчыма, яшчэ прасл. або паўн.-слав. характару *žьn‑ě‑j‑a.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)