ці́снуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ці́сну ці́снем
2-я ас. ці́снеш ці́снеце
3-я ас. ці́сне ці́снуць
Прошлы час
м. ці́снуў ці́снулі
ж. ці́снула
н. ці́снула
Загадны лад
2-я ас. ці́сні ці́сніце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ці́снучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; незак.

1. каго-што і на што. Налягаць сваім цяжарам на каго-, што-н.; націскаць.

Ц. нагой на рыдлёўку.

Ц. на кнопку званка.

2. перан. Прыгнятаць, душыць.

Боль ціснуў грудзі.

3. Сціскаць.

Крыгі ціснулі лодку.

Ц. руку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць цесным, сціскаць цела (пра абутак, адзежу).

Чаравікі ціснуць.

Пінжак цісне ў плячах.

5. перан. Настойваць, дамагацца, напіраць, прымушаць.

На яго ціснулі, прымушалі завяршыць работу.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Мучыць, турбаваць празмернымі цяжкасцямі.

У час вайны людзей ціснуў голад.

7. Прыціскаць, туліць.

Маці ціснула дзіця да грудзей.

8. што. Выціскаць.

Ц. сок з яблык.

Ц. алей.

9. Рабіць (віно, гарэлку) саматужным спосабам; гнаць (разм.).

10. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца, узмацняцца (пра мароз, холад).

Мароз цісне.

11. Старацца закончыць, завяршыць якую-н. творчую работу (разм.).

Ц. дысертацыю.

|| наз. ціск, -у, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ці́снуць I несов.

1. жать, дави́ть, тесни́ть;

ц. адзі́н аднаго́ ў нато́ўпе — жать (дави́ть, тесни́ть) друг дру́га в толпе́;

бот ~не нагу́ — сапо́г жмёт (да́вит) но́гу;

2. (разминать, выдавливать сок) жать; дави́ть;

ц. сок з вінагра́ду — жать сок из виногра́да;

ц. я́гады — дави́ть я́годы;

3. (руки) жать, пожима́ть;

4. (сердце, грудь и т.п.) сжима́ть, дави́ть, тесни́ть;

боль ~не гру́дзі — боль сжима́ет (да́вит, тесни́т) грудь;

5. разг. (быстро, энергично делать что-л.) жать, нажима́ть

ці́снуць II сов., однокр., см. ціскану́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ці́снуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

1. каго-што і на што. Налягаць сваім цяжарам на каго‑, што‑н. [Паранены:] — Здыміце процівагаз, ён цісне плячо мне. У процівагазе бінт, дастаньце яго... але раней вы можа дасталі б вады мне... — ціха гаварыў ён засмаглымі, пачарнелымі ад пылу губамі. Лынькоў. // З сілай налягаць на каго‑, што‑н.; націскаць. Жанчыны аднастайна згіналі нагу ў палене, з усёй сілы ціснулі ёю на тупы, загнуты край рыдлёўкі, потым увішна пераварочвалі чорны пласт зямлі. Асіпенка. Мікалай Сямёнавіч не стаў адразу ціснуць на запалую ў гняздзе кнопку званка. Пінчук. // Спец. Дзейнічаць сілай напружання. Газ цісне на сценкі пасудзіны. // Сілаю, цяжарам набліжаць да чаго‑н.; прыціскаць. Рэчавы мяшок з акрайцам хлеба і адной бляшанкай кансерваў ціснуў.. [Адама] да зямлі, як каменная гара. Паслядовіч. Да Міколы падсаджваецца тоўсты чалавек, і Мікола адчувае, як нахабна цісне ён яго да сцяны. Гаўрылкін. // перан. Прыгнятаць, выклікаць адчуванне цяжкасці. А сум цісне і цісне сэрца, і я супастаўляю створаныя мною характар і вобраз жанчыны з вобразам тае, з якой мы апынуліся на розных берагах. Дуброўскі. Надвор’е неяк цісне на цябе, псуе настрой. Васілёнак. // перан. Аказваць уплыў на каго‑н., звычайна непажаданы. — Ты ж ведаеш, што на мяне таксама ціснулі. Таму і кажу: самае вернае — нейкі разумны кампраміс. Савіцкі.

2. каго-што. Сціскаць, мяць. Насця Закрэўская.. ціснула ў пальцах крэйду, глядзела на слупок выпісаных ёю на дошцы лічбаў. Чорны. // Моцна абнімаць. Сябры ціснулі адзін аднаго ў абдымках. Кухараў. І ціснуў да сябе Пятрусь дзяўчыну. Нікановіч. // Перашкаджаць дыханню (пра адчуванне болю ў грудзях, сэрцы). Цісне кашаль грудзі — Маці занядужала. Глебка. / у безас. ужыв. Нясцерпна ціснула ў грудзях, калола пад лапаткай. Кандрусевіч.

3. што і без дап. Быць цесным, сціскаць цела (пра адзежу, абутак). Новыя чаравікі ціснуць. □ Каўнер ціснуў горла, замінаў гаварыць. Мележ.

4. што. Выціскаць (сок). Ціснуць сок з яблыкаў. // Разм. Рабіць (віно, гарэлку) саматужным спосабам; гнаць. Насадзіўшы вінаград, [Ной] Ціснуў сам і піў віно. Крапіва.

5. каго-што. Наступаючы, прымушаць здаваць свае пазіцыі, адступаць (пра войскі). — Зводка — цуд! — радасна ўсклікнуў Косця. — На ўсіх франтах нашы ціснуць фашыста. Курто.

6. Павялічвацца, узмацняцца (пра холад, мароз). Ціснуў мароз, і па ўсім было відно, што зіма, не ў прыклад мінулым, будзе суровая. Лупсякоў.

7. Разм. Ужываецца для абазначэння інтэнсіўнага, энергічнага руху або дзеяння. Цяпер наш дзядзька не чытае, А больш пад ногі паглядае Ды кіне вока, ці не блісне Жаданы шнур, ды далей цісне. Колас. [Марат:] — А ты сябруеш з ім [Санеевым]. Давай, Алег, не адкладвай. Цісні да яго. Ярашэвіч.

8. каго-што. Разм. Змяшчаць у якім‑н. выданні, друкаваць. Ціснуць артыкул. // Канчаць, завяршаць якую‑н. творчую работу. Ціснуць дысертацыю.

•••

Ціснуць капейку — а) зарабляць грошы. [Буднік:] — Казённай службы саромецца не трэба. Служы, Мікіта! Цісні капейкі! Галавач; б) збіраць грошы, не траціць.

Ціснуць на (усе) педалі — прыкладаць усе намаганні для дасягнення, выканання чаго‑н.

Ціснуць руку — а) націскаць руку пры сустрэчы, развітванні. Я матулю сваю абдымаю, Свайму бацьку я цісну руку. Астрэйка; б) віншаваць. Кастуся віншавалі. Давалі яму хто што мог. Прыходзілі камандзіры, ціснулі руку. Ваданосаў.

ці́снуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да ціскаць (у 1 знач.).

2. Зак. да ціскаць (у 3, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціснуць, сціскаць, націскаць, паціскаць, прыціскаць, гнесці, шчаміць, навальвацца, напіраць (разм.); рэзаць, прасаваць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

усхо́д², -у, М -дзе, м.

Верхняя больш высокая частка ступні, пад’ём.

Боты ціснуць на ўсходзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жатьI несов. (давить) ці́снуць, ці́скаць;

жать ру́ку ці́снуць руку́;

жать сок из лимо́на ці́снуць сок з лімо́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Скончыць ціснуць, выціска́ць. Даціснуць лімон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аму́льваць

‘прычыняць боль, націраць, ціснуць, непакоіць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. аму́льваю аму́льваем
2-я ас. аму́льваеш аму́льваеце
3-я ас. аму́львае аму́льваюць
Прошлы час
м. аму́льваў аму́львалі
ж. аму́львала
н. аму́львала
Загадны лад
2-я ас. аму́львай аму́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час аму́льваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыму́льваць

‘крыху ціснуць, націраць што-небудзь; турбаваць, непакоіць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыму́льваю прыму́льваем
2-я ас. прыму́льваеш прыму́льваеце
3-я ас. прыму́львае прыму́льваюць
Прошлы час
м. прыму́льваў прыму́львалі
ж. прыму́львала
н. прыму́львала
Загадны лад
2-я ас. прыму́львай прыму́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыму́льваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)