Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЖЫ́ВАНЬ (Анеля Тадэвушаўна) (1925, хутар каля с. Садовае Цярнопальскай вобл., Украіна — 12.10.1943),
удзельніца баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1943). У 1943 добраахвотна ўступіла ў жаночую роту аўтаматчыкаў 1-й Польскай дывізіі імя Т.Касцюшкі. Вызначылася 12.10.1943 у час бою каля в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл. Калі ў час бамбардзіроўкі загарэлася машына з дакументамі штаба дывізіі, К. кінулася ратаваць дакументы і параненых. Загінула ў агні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІВЕ́ЙША (Алена Іванаўна) (н. 5.12.1932, хутар Львоўшчына Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1987), праф. (1988). Скончыла Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1954). З 1967 працуе ў Бел.дзярж.эканам. ун-це. Даследуе праблемы эканомікі кормавытворчасці і агр. рэформы ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі. Аўтар навуч. дапаможнікаў па эканоміцы АПК.
Тв.:
Повышение экономической эффективности кормопроизводства. Мн., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСЦІ́ШЧАЎ (Віктар Іванавіч) (30.1.1931, хутар Брацкі, Валгаградская вобл., Расія — 9.3.1989),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1988). Скончыў Харкаўскае вышэйшае авіяц.-інж. ваеннае вучылішча (1954). З 1962 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні з’яў электроннага пераносу ў металах пры нізкіх т-рах і моцных магн. палях. Эксперыментальна адкрыў з’яву электроннага тармажэння дыслакацый у магн. полі, даказаў кагерэнтны характар электроннага тунэлявання пры магн. прабоі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грашаві́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае многа грошай або прыносіць вялікі даход. [У гарадку] жывуць.. грашавітыя людзі: баяры, княжацкія ваякі-дружыннікі, багатыры-гандляры.Багдановіч.Пасля гімназіі .. [Адам] будзе мець грашавітую службу, хутар жа будзе яго моцнай падмогай у жыцці.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́селкі, ‑лак; адз.няма.
Невялікае паселішча, якое ўзнікла на новым месцы ў выніку перасялення з іншых населеных пунктаў. Калгас маленькі, не калгас — хутчэй хутар, выселкі.Хадкевіч.[Бабка:] — Чулі, можа, Сяльцо?.. Гэта — выселкі з нашае ж вёскі, двароў дзесяць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́бінне Асобнае пасяленне, адзінокі хутар (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ГАРАДАВІКО́Ў (Басан Бадзьмінавіч) (15.11.1910, хутар Мокрая Яльмута Пралетарскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 17.8.1983),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген.-лейт. (1959). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1938), камандна-штурманскага саставу ВПС (1941), Генштаба (1955). З ліп. 1941 на Зах., Крымскім, 2-м Прыбалт., 3-м Бел., 1-м Далёкаўсх. франтах. Стралк. дывізія пад яго камандаваннем вызначылася ў баях за вызваленне Віцебска, Вільні, Каўнаса, у час прарыву абароны праціўніка ва Усх. Прусіі. Да 1961 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛА́НЫН (Уладзімір Дзмітрыевіч) (н. 20.12.1937, хутар Міхайлаўскі Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-рмед.н., праф. (1980). Скончыў Варонежскі мед.ін-т (1961). З 1986 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па отарыналарынгалогіі, транспланталогіі, отахірургіі, ЛОР-анкалогіі.
Тв.:
Лечение хронических воспалительных заболеваний лобных пазух путем хирургической облитерации их полости формалинизированными хрящевыми и костными гомотрансплантантами (разам з А.М.Несцярэнкам) // Вестн. оториноларингологии. 1976. № 1;
Пластика лобно-орбитальной области после удаления больших остеом лобных пазух // Там жа. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
казакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Быць казаком, весці вольнае жыццё казака. // Паводзіць сябе зухавата, смела, рызыкуючы жыццём. — А заўтра я цябе да цешчы на хутар завяду. Спакайней там. Чалавек ты пар[ты]йны, і не варта вось так казакаваць перад немцамі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)