ху́тар, -а, мн. -ы́ і (з ліч. 2, 3, 4) ху́тары, -о́ў, м.

Адасоблены сялянскі зямельны ўчастак разам з сядзібай уладальніка.

Жыць на хутары.

|| памянш. хутаро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

|| прым. хутарскі́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ху́тар

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ху́тар
Р. Ху́тара
Д. Ху́тару
В. Ху́тар
Т. Ху́тарам
М. Ху́тары

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ху́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ху́тар хутары́
ху́тары
Р. ху́тара хутаро́ў
Д. ху́тару хутара́м
В. ху́тар хутары́
ху́тары
Т. ху́тарам хутара́мі
М. ху́тары хутара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ху́тар м. ху́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ху́тар, ‑а, м.

Адасоблены сялянскі зямельны ўчастак разам з сядзібай уладальніка. [Максімка:] Адкуль вы [Шахоўскія] ўзялі столькі злотых, каб прыбраць суседскі хутар? Гурскі. Дзякуючы ўдалай жаніцьбе [з дачкой] багатага кулака ў .. [Яцыны] ёсць добры хутар і нядрэнная гаспадарка. Машара.

[Ад венг. határ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хутар,

аднадворнае сельскае паселішча.

т. 17, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Хутар,

вёска ў Мінскай вобласці.

т. 17, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ху́тар м inzelhof m -(e)s, -höfe, Gehöft n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ху́тар

1. Адасоблены зямельны ўчастак з адной сядзібай; водруб, двор (БРС). Тое ж фу́тар (Мін.).

2. Невялікая вёска (Слаўг.).

в. Футары́ Краснап.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Ху́тар-Баро́к

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ху́тар-Баро́к
Р. Ху́тар-Барка́
Д. Ху́тар-Барку́
В. Ху́тар-Баро́к
Т. Ху́тар-Барко́м
М. Ху́тар-Барку́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)