суседзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Разм. Знаходзіцца, быць у суседстве. З правага боку возера, наперадзе рэчка, а тут парабкоўскія гароды, і толькі з аднаго боку хутар суседзіць з другім хутарам. Галавач. Чыстыя ўслоны суседзілі з трыма чорнымі еенскімі крэсламі. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)