навука аб прынцыпах і метадах вядзення паляўнічай гаспадаркі на аснове рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў паляўнічых жывёл, іх аховы і развядзення.
Распрацоўвае біял. асновы паляўнічай гаспадаркі: класіфікацыя, тыпалогія, баніціроўка, біятэхнія і меліярацыя паляўнічых угоддзяў, улік і ацэнка рэсурсаў паляўнічых жывёл, павышэнне прадукцыйнасці папуляцый на аснове вывучэння іх біялогіі, экалогіі, заканамернасцей змены колькасці, нарміраванага адлову і адстрэлу, узнаўленне запасаў і ахова дзікіх звяроў і птушак. Распрацоўвае таксама праблемы эканомікі, арганізацыі, тэхнікі і таваразнаўства прадукцыі паляўнічай гаспадаркі. Развіваецца ў цеснай сувязі з біялогіяй, экалогіяй, эталогіяй, батанікай, біягеаграфіяй і біяцэналогіяй; выкарыстоўвае іх метады даследаванняў.
На Беларусі навук. даследаванні па П. вядуцца ў Ін-це заалогіі Нац.АН Беларусі, Бел.тэхнал. ун-це, БДУ, Гомельскім ун-це, Бярэзінскім запаведніку і інш. Распрацаваны метады мечання жывёл, кальцавання птушак, морфафізіял. індыкатараў, назіранне за перамяшчэннем жывёл на працягу сутак і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКУЛЬТЫВА́ЦЫЯ ЛАНДША́ФТАЎ,
комплекс работ па аднаўленні гасп., эстэт., медыка-біял. і інш. каштоўнасцей ландшафтаў, парушаных антрапагенным уздзеяннем. Уваходзіць у сістэму мерапрыемстваў па рацыянальным прыродакарыстанні і ахове прыроды. Вылучаюць горнатэхн., біял. і буд. этапы рэкультывацыі. Горнатэхнічная рэкультывацыя (планіроўка паверхні, пракладка дарог і інш.) накіравана на аднаўленне абіятычнага субстрату для стварэння асновы для наступнага этапу рэкультывацыі. Біялагічная рэкультывацыя (павышэнне ўрадлівасці глеб, сяўба с.-г. культур, лесанасаджэнні і інш.) уключае с.-г., водагасп., лесагасп. і рыбагаспадарчыя мерапрыемствы. Будаўнічая рэкультывацыя — стварэнне спец. збудаванняў. У выніку рэкультывацыі фарміруюцца ўстойлівыя, прадукц. і аптымальна арганізаваныя ландшафты, адбываецца пераўтварэнне парушаных прыродных ландшафтаў у культурныя, якія забяспечваюць асяроддзе, спрыяльнае для жыццядзейнасці людзей, узнаўленнепрыродных рэсурсаў. На Беларусі Р.л. праводзіцца на плошчах б. торфараспрацовак, здабычы нярудных карысных выкапняў, будовы дарог, газа- і нафтаправодаў і інш.Гл. таксама Ландшафт геаграфічны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТАЛО́Н (франц. étalon),
узорны сродак вымярэння, што забяспечвае захаванне, узнаўленне і перадачу адзінак фіз. велічынь з найбольшай дакладнасцю. Вывучаецца метралогіяй.
Існуюць міжнар. і нац. Э. У залежнасці ад метралагічнага прызначэння Э. бываюць першасныя і другасныя. Першасныя Э. афіцыйна зацвярджаюцца Дзяржстандартам Рэспублікі Беларусь і наз. дзяржаўнымі. Другасныя Э. падзяляюцца на Э.-копіі (для захавання адзінак і перадачы іх памераў рабочым Э.), Э.-сведкі (для праверкі захаванасці Дзярж. Э. або для замены іх у выпадку пашкоджання ці страты), Э. параўнання (для міжнар. зверак нац. Э.), рабочыя Э. (для перадачы памераў адзінак эталонным — узорным сродкам вымярэння 1-га разраду, у асобных выпадках — найб. дакладным рабочым сродкам вымярэння, якімі карыстаюцца ў навуцы, тэхніцы і нар. гаспадарцы).
Літ.:
Бурдун Г.Д., Марков Б.Н. Основы метрологии. М., 1972;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́пыт, -у, М -пыце, мн. -ы, -аў, м.
1. Адлюстраванне ў свядомасці людзей законаў аб’ектыўнага свету і грамадскай практыкі, атрыманае ў выніку іх актыўнага практычнага пазнання.
Пачуццёвы в.
2. Сукупнасць ведаў і практычна засвоеных звычак.
Жыццёвы в.
В. будаўніцтва.
3.Узнаўленне якой-н. з’явы эксперыментальным шляхам, стварэнне чаго-н. новага ў пэўных умовах з мэтай даследавання, выпрабавання.
Хімічныя вопыты.
Вопыты калекцыянераў.
4. Спроба ажыццявіць што-н., пробнае ажыццяўленне чаго-н.
Першы в. маладога пісьменніка.
|| прым.во́пытны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РЭГЕНЕРА́ЦЫЯ (тэхн.). 1) у вылічальнай тэхніцы — аўтам. перазапіс даных для захоўвання інфармацыі ў запамінальных прыстасаваннях аператыўнай памяці ЭВМ.
2) У сувязі — узнаўленне зыходнай формы сігналу, які прымаецца з дапамогай спец. (рэгенерацыйных) схем у рэтранслятарах.
3) У цеплатэхніцы — вяртанне часткі адведзенай цеплаты (унутранай энергіі паліва) для выкарыстання ў энергет. устаноўках. Цеплатой адведзеных з агрэгатаў газападобных прадуктаў згарання («гарачага» цепланосьбіта) падаграюць газападобнае паліва, паветра ці іх сумесі («халодны» цепланосьбіт), што паступаюць у гэтыя ж агрэгаты. Адбываецца ў рэгенератарах.
Таксама Р. выкарыстоўваецца ў розных галінах вытв-сці, напр., у ліцейнай — пры перапрацоўцы выкарыстаных фармовачных сумесей для аднаўлення зерневага стану пяску; у вытв-сці гумы для вырабу пластычнага прадукту (рэгенерату), які атрымліваюць тэрмічнай апрацоўкай (дэвулканізацыяй) зношаных гумавых вырабаў і адходаў гумавай вытв-сці; пры аднаўленні эксплуатацыйных уласцівасцей выкарыстаных нафтавых масел для паўторнага іх выкарыстання; пры перапрацоўцы ядзернага паліва, што выкарыстоўвалася ў ядзерным рэактары, для захоўвання радыеактыўных адходаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІ́ЧНЫ І МАРА́ЛЬНЫ ЗНОСасноўных фондаў,
страта асноўнымі вытворчымі фондамі спажывецкай вартасці і вартасці ў працэсе вытв. функцыянавання ці бяздзейнасці. Фізічны знос мае некалькі форм: мех. знос, карозія і стомленасць металаў, дэфармацыя і разбурэнне збудаванняў і інш. Чым большы фіз. знос дзеючых асн. фондаў, тым ніжэйшая іх астаткавая вартасць. Па меры фіз. зносу кошт асн. фондаў па частках пераносіцца на новавыраблены прадукт і прапарцыянальна іх зносу прымае форму амартызацыйных адлічэнняў, якія выкарыстоўваюцца для мадэрнізацыі і абнаўлення асн. фонду (гл.Амартызацыя). Маральны знос — старэнне і абясцэненне раней створаных сродкаў вытв-сці, незалежна ад іх матэрыяльнай зношанасці. Адрозніваюць 2 формы маральнага зносу: страта часткі вартасці машын без фіз. зносу ў выніку скарачэння грамадска неабходных затрат на іх узнаўленне; з’яўленне пад уздзеяннем навук.-тэхн. прагрэсу асн. фондаў, якія па тэхніка-эканам. характарыстыках (магутнасць, прадукцыйнасць, надзейнасць, эканамічнасць, камфартабельнасць і інш.) перавышаюць фонды, што выкарыстоўваліся раней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЎТАРСКАЕ ПРА́ВА,
раздзел заканадаўства, нормы якога рэгулююць адносіны, што ўзнікаюць у сувязі са стварэннем і выкарыстаннем твораў навукі, літаратуры і мастацтва. Аўтару належаць правы на апублікаванне твора, узнаўленне і распаўсюджванне яго дазволенымі законам спосабамі, на недатыкальнасць твора, атрыманне ганарару за яго выкарыстанне. Нормы аўтарскага права, якія дзейнічаюць на тэр. Рэспублікі Беларусь, змешчаны ў Цывільным кодэксе і законе «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» ад 16.5.1996. Аўтарскае права дзейнічае на працягу ўсяго жыцця аўтара і 50 гадоў пасля яго смерці, пераходзіць у спадчыну (за выключэннем права аўтара на імя і на недатыкальнасць твора). Парушэнні аўтарскага права (плагіят, незаконнае ўзнаўленне або распаўсюджванне твора, прымус да сааўтарства) цягнуць за сабой адм. або крымін. адказнасць. Апрача таго аўтар і яго правапераемнікі маюць права патрабаваць аднаўлення парушанага аўтарскага права і пакрыцця матэрыяльных стратаў. Міжнар. ахову аўтарскага права забяспечваюць Бернская 1886 (рэд. 1971) і Жэнеўская 1952 (рэд. 1971) міжнар. канвенцыі па ахове аўтарскага права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫБУ́ЛІНА,
падземны, радзей надземны парастак раслін з кароткім патоўшчаным сцяблом, т.зв. донцам, і мясістым лускападобным збліжаным лісцем; орган вегетатыўнага размнажэння і ўзнаўлення. Уласцівы пераважна эфемероідам сухіх гарачых абласцей (цюльпан, цыбуля) і шыракалістых лясоў (пралеска, падснежнік). Лускавінкі Ц. ўтвораны суцэльным лісцем, пазбаўлены хларафілу (лілея), асновамі фотасінтэзавальнага лісця (цыбуля) або іх спалучэннем (падснежнік). У лускавінках назапашваюцца вада і пажыўныя рэчывы (пераважна вугляводы).
Бываюць Ц. аднагадовыя (кандык, цюльпан, цыбуля) і шматгадовыя (амарыліс, нарцыс); монападыяльныя (узнаўленне адбываецца з верхавінкавай пупышкі, а кветаносны парастак утвараецца з пазушнай, напр., нарцыс, падснежнік) і сімпадыяльныя (кветаносны парастак развіваецца з верхавінкавай пупышкі, а ўзнаўленне адбываецца з пазушнай, напр., рабчык, цюльпан, цыбуля). Калі ў рост рухаюцца 2 або некалькі пупышак, Ц. разгаліноўваецца і ўтварае Ц.-дзеткі. У складаных Ц. (часнок) у пазусе кожнай лускавіны фарміруецца некалькі Ц.-дзетак, т.зв. зубкоў. У некаторых відаў раслін Ц. (паветраныя) развіваюцца ў суквецці на месцы кветак (цыбуля) або ў пазусе лісця надземных парасткаў (лілея).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЙМА́ННЕў псіхалогіі,
узнаўленне індывідамі і сац. групамі паводзін інш. індывідаў і груп. Арыстоцель прыпісваў П. важную ролю ў фарміраванні чалавека. У біялагізатарска-інстынктывісцкіх канцэпцыях (У.Мак-Дугал і інш.) падкрэсліваецца прыроджаны характар П. У рамках асацыятыўнай псіхалогіі (гл.Асацыянізм) П. разглядаецца як асаблівы від уздзеяння, пры якім рэакцыя аб’екта П. становіцца ўмоўным стымулам для ўласнай рэакцыі суб’екта П. на стымул. У біхевіярызме П. тлумачыцца з пазіцый тэорыі навучання і разглядаецца як вынік падмацавання адпаведных паводзін з дапамогай прамых і ўскосных відаў заахвочвання і пакарання. Спалучэнне асацыянісцкіх і біхевіярысцкіх уплываў у даследаваннях П., заснаваных на канцэпцыях «замяшчальнага навучання» (А.Бандура і інш.). Пры сац.-псіхал. вывучэнні П. даследуецца гал. чынам узаемадзеянне сац.-тыповых суб’ектаў і аб’ектаў П.; яно разглядаецца, з аднаго боку, як вынік сац. ўздзеяння (напр., уплыў рэферэнтных груп, канфармізм), з другога — як разнавіднасць і сродак сац. ўздзеяння, як адзін са шляхоў далучэння індывіда да сац. і культурнага вопыту. Узор, годны П., з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў выхавання. П. сустракаецца на розных узроставых этапах індывід. развіцця чалавека.