ЦЫБУ́ЛІНА,
падземны, радзей надземны парастак раслін з кароткім патоўшчаным сцяблом, т.зв. донцам, і мясістым лускападобным збліжаным лісцем; орган вегетатыўнага размнажэння і ўзнаўлення. Уласцівы пераважна эфемероідам сухіх гарачых абласцей (цюльпан, цыбуля) і шыракалістых лясоў (пралеска, падснежнік). Лускавінкі Ц. ўтвораны суцэльным лісцем, пазбаўлены хларафілу (лілея), асновамі фотасінтэзавальнага лісця (цыбуля) або іх спалучэннем (падснежнік). У лускавінках назапашваюцца вада і пажыўныя рэчывы (пераважна вугляводы).
Бываюць Ц. аднагадовыя (кандык, цюльпан, цыбуля) і шматгадовыя (амарыліс, нарцыс); монападыяльныя (узнаўленне адбываецца з верхавінкавай пупышкі, а кветаносны парастак утвараецца з пазушнай,
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)