apply [əˈplaɪ] v.

1. звярта́цца з про́сьбай (звыч. пісьмовай); падава́ць зая́ву

2. прымяня́ць, ужыва́ць, выкарысто́ўваць

3. зма́зваць (крэмам, маззю і да т.п.)

4. даты́чыць, ты́чыцца;

What I am saying applies only to some of you. Тое, што я кажу, тычыцца толькі некаторых з вас.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

уло́вка ж. хі́трасць, -ці ж., хі́трыкі, -каў ед. нет; (увёртка) выкру́чванне, -ння ср., вы́крут, -ту м., выкрута́с, -су м.;

прибега́ть ко всевозмо́жным уло́вкам ужыва́ць усяля́кія хі́трасці (выкру́чванні, вы́круты, выкрута́сы).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Няве́чыць ’калечыць, рабіць недзеяздольным, псаваць’ (ТСБМ), няве́чыць ’біць, калечыць; абражаць, зневажаць’ (Ян.), нівечыць (нивичиць) ’ператвараць у нішто, ужываць на зло’ (Нас.), укр. ні́вечити ’псаваць, зніштажаць, ператвараць у нішто; мучыць, здзекавацца, жорстка абыходзіцца’, польск. niweczyć ’ператвараць у нішто, нішчыць, разбураць’, славац. nivočiť ’тс’. Зыходная форма *vъ ni‑vъ‑čь‑ > + у ні ва што (ператварыцца), сучаснае ў нішто, параўн. ст.-бел. в ни ве што побач ни в што (XV ст., Карскі 2–3, 215), у Насовіча: въ нивичъ пошло, гл. нівеч. Літаратурная форма з ня‑, відаць, пад уплывам народнаэтымалагічнага збліжэння з не век, нявечна і пад., параўн. таксама ўкр. не́віч ’нішто’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распача́ць, ‑чну, ‑чнеш, ‑чне; ‑чнём, ‑чняце; пр. распачаў, ‑ла, ‑ло; зак., што.

1. Інтэнсіўна, актыўна прыступіць да ажыццяўлення чаго‑н.; узяцца за якую‑н. работу, занятак; пачаць. Распачаць будаўніцтва. □ Усе пяць салдат аддзялення Сладкова распачалі аўтаматную страляніну па амбразуры. Сіняўскі. Вядома, і я быў вельмі рады, калі .. [дзед Мацей] аднаго разу распачаў са мной гаворку пра язёў. Ляўданскі.

2. Пачаць карыстацца чым‑н., ужываць што‑н. Буфетчыца, прывабная маладая кабеціна з белымі поўнымі рукамі, сказала, што піва не свежае, — бочку распачалі аж учора раніцай. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

używać

незак. czego ужываць; выкарыстоўваць; прымяняць што; карыстацца чым;

używać środków na porost włosów — ужываць сродкі для росту валасоў;

używać roweru jako środka lokomocji — карыстацца веласіпедам у якасці транспартнага сродку;

używać traktorów do robót rolnych — выкарыстоўваць трактары для сельскагаспадарчых работ;

używać życia — цешыцца жыццём

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ужыва́цца I несов.

1. ужива́ться;

2. (свыкаться, осваиваться) вжива́ться;

1, 2 см. ужы́цца

ужыва́цца II несов.

1. употребля́ться, испо́льзоваться;

гэ́та сло́ва ча́ста ўжыва́ецца ў гу́тарцыэ́то сло́во ча́сто употребля́ется в ре́чи;

2. страд. употребля́ться, испо́льзоваться, применя́ться; см. ужыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dope

[doʊp]

1.

n.

1) нарко́тык -у m.

2) Sl. тупі́ца -ы m. & f., дуры́ла -ы m. & f., ду́рань -ня m.

2.

v.t., Sl.

адурма́ньваць; дава́ць каму́ нарко́тык

3.

v.i.

ужываць нарко́тыкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

przemoc

ж. насілле, гвалт;

używać ~y — ужываць насілле;

~ą — сілаю, сілком; гвалтам;

wdarł się na salę ~ą — ён уварваўся ў залу гвалтам (сілаю)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пералі́ўкі ’дробная страта; пусты занятак: пераліванне з пустога ў парожняе’, ’невялікі навар, даход’ (Нас., Шат.), ’драбніца, жарт’ (Шат.), звычайна ў спалучэнні з не (не-): не перэлі́ўкі ’не паласа, нічога добрага не чакай’ (ТС), гл. непераліўкі: да пера- і ліць (гл.). Укр. пере́ливки ’не жарты, не дробязі’, рус. пере́ли́вки, пск. ’памыі’, ’жарты, смех, кпіны’, смал. ’пустыя размовы’, на переливки ’на спрэчку’, польск. przelewki ’п’яныя жарты’, звычайна ў фразеалагізме to nie przelewki ’гэта не жартачкі!’, przelewka ’зліў, спуск шлаку’. Усх.-слав.-польск. ізалекса, з першапачатковага ’пералітае праз край’, хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе спаборніцтва ў перапіванні, параўн. польск. przelewaćужываць без меры’, якое Банькоўскі (2, 858) трактуе як пераклад франц. transfuser ’тс’. У іншых слав. мовах — без суф. ‑к‑: в.-луж. přeliw, н.-луж. pśelew, серб.-харв. пре́лив, славен. prelívanje, preliv, балг. прел́иване. Параўн. непераліўкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

куры́ць, куру, курыш, курыць; незак., што.

1. а таксама без дап. Удыхаць і выдыхаць дым якога‑н. рэчыва, пераважна тытуню. Ён ведае, што пісаравы папяросы даражэйшыя, хоць распазнаць гэта сваім уласным смакам не можа, бо старшыня не курэц, а курыць толькі пры выкананні старшынскіх абавязкаў для большай саліднасці і важнасці. Колас. / Пра папяросы, люльку і пад. Курыць цыгарку. Курыць люльку. // без дап. Быць курцом, ужываць тытунь для курэння. [Лаўрэн] дастаў сваю вялікую люльку, пачаў набіваць яе самасадам ды такім, што Паўленка, які не курыў, пачаў чхаць. Шамякін.

2. а таксама чым. Спальваць спецыяльныя рэчывы для атрымання пахучага дыму. Курыць ладанам.

•••

Курыць фіміям — лісліва ўсхваляць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)