Са́ква ’кавалерыйская сумка для аўса і прадуктаў’ (ТСБМ). Ужо ст.-бел. сакваторба’, 1616 г., запазычанне з ст.-польск. sakwa; Булыка, Лекс. запазыч., 103. Далей гл. сак2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сакI м уст

1. (торба) Sack m -(e)s, Säcke; Fttersack m, Frssbeutel m -s, - (разм);

2. рыб K(t)scher m -s, -, klines Fschnetz

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Тарбано́ша ’скураная сумачка’ (Байк. і Некр.), торбано́шка, тырбано́шка ’скураная машна для грошай, якую носяць на поясе’ (Нас., Бяльк.). Складанае слова з торба (гл.) і насіць, ноша (гл.), параўн. механоша, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тарбе́не, торбе́не н. р. ’целяпень’ (ТС). Ад торба (гл.) з семантыкай ’маларухомы, тоўсты чалавек’ і рэдкай суфіксацыяй, параўн. разявеня ’разявака’ (гл. разява). Адносна магчымага балтыйскага ўплыву ва ўтварэннях на ‑еня гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кайстра́1 ’кастра, адходы, якія атрымліваюцца ў выніку перацірання адзеравянелых частак сцябла пры мяцці і трапанні валакністых раслін (лёну, канапель і інш.)’ (Бяльк., Мат. Гом., Яўс.), койстра (петрык., Шатал.), кайстрыца (Маш., Радч., Янк. 2, Янк. 3.), кайстрыйка, кайстрычка (Бяльк.), кайстрысты ’з кастрыцай’ (Яўс.). Геаграфія слова ўсх.-бел. толькі н.-зыбк., усх.-бран. койстра ’тс’. Мясцовая (усх.-бел.) інавацыя на базе кастра (гл.), фанетыку вытлумачыць з упэўненасцю цяжка. Магчыма, ‑й‑ «узнаўляецца» па аналогіі з лексікай, дзе адзначаюцца формы з ‑й‑ і без; не выключана, што тут уплыў слова кайстра2, якое магло ўспрымацца як ананімічнае, аб фанетыцы апошняга гл. кайстра2.

Кайстра́2 ’дарожная торба, заплечны мяшок’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., касцюк., КЭС; Серж., Некр., Чуд., Шн. 3; Эр. Очерки; Яўс.), ’торба, мех; кошык’ (Мат. Гом.), ’торба’ (Янк. 1), ’торба з палатна’ (мін., Карскі 1, 2; Маш.), ’торба са скуры’ (Грыг.), кайстры ’мяшкі ў выглядзе кішэнь з палатна, якія носяць старцы’ (Радч.), кайстрачка (Сержп.), кайсцерка (Мат. Гом.). Укр. кайстра ’мяшок’ усх.-палес.торба’, спарадычна кастра і тайстра, рус. смал. і бран. кайстра ’мяшок, торба, аброчная торба’, СРНГ прыводзіць яшчэ памету «паўдн.-усх.» у форме кастракурск. Брукнер (564) адзначае: «…kajstra ў гаворках, хаця звычайная польск. форма — tajstra». Слова лічыцца запазычаннем з лац. мовы. Фасмер (2, 162), аднак, не ўказвае шляхоў запазычання. Геаграфія слова ва ўсх.-слав. мовах сведчыць аб пранікненні або запазычанні з польск. мовы. У польск. Брукнер (там жа) меркаваў аб непасрэднай крыніцы чэш. tanistra. Гэта для польск. tajstra; формы з ‑к‑, аднак, бліжэй да лац. canistrumгрэч.) ’кошык, пляцёнка’. Разглядаемая форма з’яўляецца, відаць, зыходнай для палес. тайстра, польск. tajstra; Фасмер (2, 162) тлумачыў з’яўленне дыстантнай дысіміляцыяй; працэс, як у гумага < бумага. Фанетыку слова (кайстра < canistrum) вытлумачыць цяжка, хутчэй за ўсё тут нерэгулярныя трансфармацыі, «апрацоўка» ў гаворках. На гаворкавы (кантактны) шлях распаўсюджання ўказвае шырокая вядомасць нелітаратурнай для польскай мовы формы слова. Неабходна, аднак, звярнуць увагу на тое, што бел. слова — усходняе па геаграфіі. Сімптаматычна, што Сл. паўн.-зах. адзначае формы кайстра і кэйстра толькі з Рагачоўскага і Калінкавіцкага раёнаў, што сведчыць аб запазычанні з польск. перыферыйнага дыялекту. Рус. гаворкі атрымалі слова за бел. пасрэдніцтвам; кур. кастра або з усх.-палес. кастра, або вынік незалежнай карэкцыі формы па блізкай у гукавым плане костра ’кастрыца’. Аб распаўсюджанні слова на ўкр. тэрыторыі дакладных звестак няма; не выключана, што ёсць два арэалы пранікнення: з польск. мовы і бел. Параўн. яшчэ тайстра (гл.).

Кайстра́3 ’агонь, полымя’ (Мат. Гом.). Мясцовая трансфармацыя слова касцёр. Магчыма, спачатку з формы кайсцёр, аналагічна і не без уплыву кайстра1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мандзэрыць ’вымантачваць’, мандзэрынне ’выпрошванне’, мандзэршчык, мандзэрнік, мандзэрка ’проська, папрашайка’ (Нас.), рус. варон. мандрыка ’надаедлівы чалавек’, з польск. mandyrzyć ’бурчаць, маркоціць галаву другім, гаварыць ні тое, ні сее’ і mantyczyć ’тс’, якое да лац. manticaторба жабрака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарбахва́т ’злодзей, рукаты’ (Янк. 2), ’злодзей, той, хто займаецца дробнай кражай’, ’хабарнік, казнакрад’ (Янк. 3.), ’хапуга’ (Юрч. Вытв.), ’дробны злодзей’ (Варл.), ’кар’ерыст’, ’злодзей’ (Яўс.). Ад торба (гл.) і хватаць (гл.) з далейшым семантычным развіццём да ’хабарнік, кар’ерыст’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Забёнка ’невялікая кадка’ (Касп.). Рус. дыял. паўн. зобёнка ’кош’, краснаяр. ’каробка для солі’, перм. ’кораб, кош’, ст.-рус. зобенкаторба, кош, мера’ (XVI ст.) памянш. з суф. ‑к‑ ад зобня ’тс’, утворанага ад зоб ’сыпучы корм’. Гл. зобка, зоб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарбу́ль ’цяжкі клунак’, ’здаровы хлопчык’ (Яўс.), ’кавалак бервяна’ (Мядзв., Мат. Гом.). Няясна; сувязі з торба могуць мець другасны характар. Параўн. славен. trban ’злёгку абчасанае бервяно; дурань’ (да *tьrbati ’рубаць’, гл. Варбат, Этимология–1973, 26; гл. церабіць). Параўн. турпыль, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапту́х ’вераўчаны мяшок для сена (каню ў дарогу)’ (Арх. Федар., Варл., Жд. 3, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), рыптю́х ’тс’ (драг., Нар. лекс.), рэпцю́х ’аброчная торба’ (івац., Жыв. сл.), рапцю́х ’сетка з вяровак для сена каню’ (докш., Янк. Мат.). Гл. рэ́птух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)