то́рба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. то́рба то́рбы
Р. то́рбы то́рб
то́рбаў
Д. то́рбе то́рбам
В. то́рбу то́рбы
Т. то́рбай
то́рбаю
то́рбамі
М. то́рбе то́рбах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

то́рба, -ы, мн. -ы, торб і -аў, ж.

Невялікі мяшок звычайна з даматканай тканіны.

Напужаў мех, дык і т. страшна (прыказка).

|| памянш. то́рбачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. то́рбачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́рба обл. то́рба, -бы ж.;

носи́ться как с пи́саной то́рбой насі́цца як чорт з бу́бнам; важда́цца як кот са здо́хлай мы́шшу; насі́цца як з малява́най то́рбай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́рба ж.

1. су́мка, сума́;

2. (символ нищеты) сума́;

пусці́ць з ~бай — пусти́ть по́ миру;

даве́сці да ~бы — пусти́ть по́ миру;

дайсці́ да ~бы — пойти́ по́ миру;

хадзі́ць з ~бай — ходи́ть по́ миру;

но́сіцца як ду́рань з пі́санай ~байпогов. но́сится как ду́рень с пи́саной то́рбой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́рба, ‑ы, ж.

Невялікі мяшок (звычайна даматканай тканіны). Вось маці з хаткі выбягае, Алесю торбу даручае, А ў торбе хлеб і, пэўна, сала, І весялей шмат хлопцам стала. Колас. // Мяшок з аўсом, што адзяваецца на галаву каню. // Мяшок старца як сімвал жабрацтва. Лапці, торба, хлеб з мякінай, Цемра курнай хаты, — Невясёлыя ўспаміны Аб жыцці праклятым. Крапіва.

[Цюрк. torba.]

•••

Давесці да торбы гл. давесці.

Дайсці да торбы гл. дайсці.

З торбай ісці гл. ісці.

Пусціць з торбаю (па свеце) гл. пусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́рба ж Butel m -s, -; Sack m -(e)s, Säcke; Bttelsack m (жабрака);

хадзі́ць з то́рбай btteln ghen*;

насі́цца як з пі́санай то́рбай з кім, чым ein großes Getue mit j-m [mit etw.] mchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

торба

Том: 33, старонка: 379.

img/33/33-379_1847_Торба.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

То́рба ’кайстра, невялікі мяшок з даматканай тканіны’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Байк. і Некр., ТС, Ян., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’сумка’ (Сл. Брэс., Растарг.), ’паляўнічая сумка’ (Сцяшк.), ’жаночая сумка’, ’школьная сумка’ (Ян.), ’клінок для вырабу сыру’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.), ’мяшэчак з палатна для рыбы’ (нараўл., З нар. сл.), ’чарговы дзённы харч, які належыць пастуху за кожную карову’ (Гіл.; барыс., Антропаў, вусн. паведамл.), ’сявенька’ (бых., ЛА, 5), ’мяшок з аўсом, што адзяваецца каню на галаву’ (ТСБМ), ’мяшок старца’ (Нас.), ’сумка з тканіны ці скуры для курэцкіх прылад’ (ЛА, 5), ’непаваротлівая, тоўстая жанчына’ (Нас., Шат., Мат. Гом., Сл. рэг. лекс.), ст.-бел. торбаторба’ (з 1555 г.) запазычана з цюркскіх моў (Булыка, Лекс. запазыч., 105), параўн. тур., крым.-тат., азерб. torba ’мяшэчак, кайстра’, відаць, у перыяд найбольш інтэнсіўных сувязей ВКЛ з Крымскім ханствам у XVI ст. (Жураўскі, Тюрк. лекс. элем., 84, 88–89). Лексема пашырана ў многіх славянскіх мовах і дыялектах і лічыцца агульнаславянскай (Голуб-Ліер, 485; Фасмер, 4, 81; Махэк₂, 648; ЕСУМ, 5, 602). Сюды ж тарбе́шка ’торбачка’ (Нас., ТС), тарбано́шый ’механоша’, тарбаношка ’скураная сумка, якую сяляне насілі каля пояса паверх кашулі’ (Нас.), то́рбачнік ’жабрак’ (ТСБМ, Бяльк., Нар. Гом.), то́рбачнікі ’сумчатыя’ (Байк. і Некр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

торба, мяшэчак, кайстра, сума, катомка, хатуль / звычайна скураная: саква / цвёрдая, носяць за спінаю: ранец / паляўнічая на дзічыну: ягдташ

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

«Торба смеху»

т. 15, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)