1. Цвёрда, стойка трымацца, выяўляць вытрымку ў чым‑н.; стрымлівацца. Коля мацаваўся, стараючыся схаваць сваё хваляванне.Рунец.// Старацца быць бадзёрым. Адразу пасля вайны яшчэ мацавалася Адарка, а тут во здаваць пачала.Лупсякоў.
2.Зал.да мацаваць (у 1–3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паго́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1.каго-што. Гоцкаць, гушкаць некаторы час. Пагоцкаць дзіця на руках. □ Перш чым схаваць дзве залатыя пяцёркі, Гмыра яшчэ раз паглядзеў на іх, .. лёгенька пашараваў адно аб другую і пагоцкаў у руцэ.Колас.
2. Тое, што і пагоцаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́зуха, ‑і, ДМ ‑зусе, ж.
Разм.
1. Тое, што і пазуха (у 1 знач.). Нямко асцярожна ўзяў птушанятка ў рукі, пахукаў яму ў роцік, потым гэтак жа асцярожна палажыў у запазуху.Кулакоўскі.
2.узнач.прысл.запа́зухай. У пазусе, у запазусе. Схаваць грошы запазухай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
1. Схіліць, нахіліць; сагнуць. Схінуць галаву на грудзі.
2.Абл.Схаваць куды‑н., каб хто‑н. не ўбачыў, не знайшоў. У Ваўкаўні, калі нямецкая «рама» над вёскай лётала, у зямлі поркаўся [Боганчык]. Схоў рабіў, каб багацце схінуць...Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перахава́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1.Схаваць у іншым месцы. Перахаваць грошы ў больш надзейнае месца. □ [Рыгор:] — Твой пашпарт ляжыць у паштовай скрынцы... На вашых дзвярах... Калі бацька не перахаваў да гэтага часу...Арабей.
2. Хаваючы, зберагчы, не даць загінуць. [Іван Пракопавіч:] — Перахаваем вінтоўкі, а людзі знойдуцца.Навуменка.Некалькі разоў давалі .. [Мані] невялікія даручэнні: раскідаць лістоўкі, занесці ва ўмоўленае месца яду падпольшчыкам, перахаваць колькі дзён патрэбнага чалавека.Місько.
3.Схаваць, пахаваць усё, многае.
перахава́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
1. Выкапаўшы з магілы, пахаваць нябожчыка ў другім месцы. Зося ведала, што могілкі перакананы. Яны пераносяцца ў іншае месца, і людзям дазволена перахаваць сваіх блізкіх...Прокша.
2. Пахаваць усіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скры́ць
1. (схаваць) verbérgen*vt, verstécken vt;
2. (утаіць) verhéimlichen vt, verhéhlen vt, gehéim hálten*; hínter dem Bérge hálten* (што-н. mit D)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)