няўклю́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм.

1. Той (тая), хто мае нязграбную паставу, пазбаўлены зграбнасці, спрыту ў рухах. — Толькі зразумеў — не дагнаць мне.. [партызан]: яны на пары лепшых коней, у мяне — адзін няўклюда, ламавік. Шамякін.

2. Неахайны чалавек, мурза. Жонка Нічыпара Мартыневіча, Кацярына, была такая няўдалая,.. такая няўклюда, што нават сарочка ў яе вісела на цэлую пядзю ніжэй спадніцы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбіна́цыя

(с.-лац. combinatio = злучэнне)

1) спалучэнне, узаемазвязанае размяшчэнне чаго-н. (напр. к. лічбаў);

2) перан. хітрыкі, загадзя абдуманы манеўр для дасягнення якой-н. мэты (спрытная к.);

3) сукупнасць аб’яднаных адной задумай прыёмаў, дзеянняў (напр. футбольная к., шахматная к.);

4) жаночая сарочка, якую надзяваюць непасрэдна пад сукенку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Plus valet exiguus quam nullus ad atria clavus

Лепш дрэнны замок у доме, чым ніякі.

Лучше плохой замок в доме, чем никакой.

бел. Лепш мала, ніж нічога. Лепей тоўстая сарочка, чым ніводнай. Не сорам маўчаць, калі нечага сказаць. Не сплёўшы новыя лапці, старыя не выкідай.

рус. Лучше мало, чем ничего. Всё лучше того, как нет ни чего. Хорош и лунный свет, как солнца на небе нет.

фр. Mieux vaut peu que rien (Лучше мало, чем ничего).

англ. Better one small fish than an empty dish (Лучше одна маленькая рыбка, чем пустое блюдо).

нем. Etwas ist besser denn nichts (Кое-что/что-то лучше, чем ничего).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Рука́ў ’частка адзення, якая пакрывае руку’, ’адгалінаванне ад галоўнага вусця ракі’, ’труба ці кішка для адводу вадкасцей, газаў, сыпучых целаў’ (ТСБМ), ’частка адзення’ (Сл. ПЗБ, ТС), рукаво́ ’рукаў’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сюды ж рука́ўніна ’вузкае самаробнае палатно для рукавоў сарочак’ (гродз., Нар. сл.), рукоўя́нка ’камбінаваная сарочка’ (ТС), рука́ўчык ’невялікая торбачка’, рукове́ц ’нарукаўнік’ (там жа). Укр. рука́в, рус. рука́в, польск. rękaw, н.-луж. і в.-луж. rukaw, чэш. і славац. rukáv, славен. rokáv, серб.-харв. ру̀ка̑в, балг. ръка́в. Вытворныя ад рука (гл.), Фасмер, 3, 515.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камбіна́цыя

(лац. combinatio = злучэнне)

1) спалучэнне, узаемазвязанае размяшчэнне чаго-н. (напр. к. лічбаў);

2) перан. хітрыкі, загадзя абдуманы манеўр для дасягнення якой-н. мэты (напр. спрытная к.);

3) сукупнасць аб’яднаных адной задумай прыёмаў, дзеянняў (напр. шахматная к.);

4) жаночая сарочка, якую надзяваюць непасрэдна пад сукенку.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ільняны́ і льняны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да лёну. Ільняны палетак. Ільняное сцябло. Ільняное валакно. Ільняная сеялка. Ільняная сыравіна. // Атрыманы з ільнянога семя. Ільняны алей. Ільняная макуха. // Выраблены з валакна лёну. Ільняное палатно. Ільняная сарочка.

2. Які мае адносіны да апрацоўкі лёну. Ільняная прамысловасць. Ільняная фабрыка. Ільняны камбінат.

3. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну. У Валькі ж валасы, як у мамы, ільняныя, і вочы такія ж сіне-зялёныя, толькі бровы бацькавы — густыя, чорныя. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кашу́лясарочка, рубашка’ (ТСБМ, БРС, Касп., Шат., Сцяшк. МГ). У бел. мове непасрэднае запазычанне з польск. мовы (у помніках ст.-бел. мовы ўпершыню сустракаецца ў 1508 г.). Першакрыніцай запазычання з’яўляецца лац. (нар.-лац.) casula ’плашч з капюшонам’ (так у Фасмера, 2, 362). Падрабязны агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 2, 192. З польск. мовы ўзята таксама ўкр. кошу́ля. Немэтазгодна разглядаць разам са Слаўскім і інш. гісторыю гэтага слова толькі як агульнаславянскага запазычання з лац. casula. Славац. košeľa, напр., сведчыць, як указвае Махэк₂, 282, што непасрэднай крыніцай у даным выпадку было с.-в.-ням. kāsel(e). Бел. слова зафіксавана досыць позна як паланізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камбіна́цыя, ‑і, ж.

1. Спалучэнне, злучэнне, узаемна абумоўленае размяшчэнне якіх‑н. прадметаў, з’яў (пераважна аднародных). Камбінацыя лічбаў. Камбінацыя гукаў.

2. перан. Хітрыкі, загадзя абдуманы манеўр для дасягнення карыслівай ці іншай нядобрай мэты. — Трэба было б знайсці чалавека, ды падаслаць да .. [партызан] нібы іх хаўрусніка .. Усім спадабалася такая камбінацыя, і яны сталі падшукваць адпаведнага чалавека. Колас.

3. Рад прыёмаў гульні, аб’яднаных агульнай мэтай — дасягнуць перавагі, перамогі. Шахматная камбінацыя. □ [Валя] лёгка разгадвала Паўлавы камбінацыі і выігрывала адно ачко за другім. Шыцік.

4. Жаночая сарочка, якую надзяваюць непасрэдна пад сукенку і пад.

[Лац. combinatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мя́тлік1, брасл. мя́тлічак ’матылёк’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ). Да маты́ль (гл.) < прасл. metelь.

Мя́тлік2 ’метлюжок звычайны, Poa trivialis L.’ (Шат., Мат. Гом., Ян.), ’свербігуз усходні, Bunias orientalis L.’ (маг., Кіс.). Відаць, праз мятлю́к (гл.) пры ад’ідэацыі мя́тлік ’матыль’ узыходзіць да мятла́1 (паводле падабенства кветкі, коласа да мяцёлкі). Аналагічна метлюжок у рус. гаворках: метлига (табол.), метлик (перм., цвяр.), чэш. metlice.

Мя́тлік3 ’чыстае, мяккае палатно з разрэзам для галавы, якое кума надзявае або накрывае дзіця пры хрышчэнні’ (бых., Рам. 8; лельч., Арх. ГУ; Мат. Гом.), ’сарочка, якую надзявалі дзіцяці першы раз пасля хрышчэння’ (ТС), ’канверт для немаўляці’ (свісл., Шатал.), ’карункавае пакрывала’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́круціцца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. Адкруціўшыся, выпасці, выняцца. Выкруціўся вінт.

2. Пры сцісканні кручэннем выпусціць ваду (пра бялізну). Сарочка добра выкруцілася.

3. Разм. Вывіхнуцца. Выкруцілася рука ў плячы.

4. Спрытна выслізнуць, вызваліцца ад каго‑н., з чаго‑н. [Лора] з усяе моцы рванулася ад .. [Вілюевіча], выкруцілася і пабегла ў клуб. Грамовіч.

5. перан. Выйсці з цяжкага, непрыемнага становішча. Выкруціцца з бяды. □ [Клава:] Сёння вам ад мяне не выкруціцца. Крапіва. Прыцягнутаму да суда містэру Крукеру ўдалося выкруціцца ад пакарання. Лынькоў.

6. Абл. Сысці, з’ехаць, знікнуць. [Старая] ўсё яшчэ не траціла надзеі, што Юзік, нарэшце, куды-небудзь выкруціцца, і тады ўся гаспадарка Піліпку застанецца. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)