Туні́ка ‘старажытнарымскае адзенне накшталт доўгай кашулі; верхняя частка двайной жаночай спадніцы’ (ТСБМ), ту́ніка ‘тс’ (Некр. і Байк.), сюды ж цю́ніка ‘від жаночага верхняга адзення’ (Сл. ПЗБ). Праз польскую ці рускую мовы з лац. tunica (< ctunica) ‘кашуля без рукавоў, якая падпярэзвалася поясам’, паходзіць з мовы, роднаснай арамейскай, параўн. арам. kithū́nā́; апошняе ўзыходзіць да ст.-яўр. k​ethṓnet ‘сарочка, якую насілі на голым целе’, араб. kutun ‘бавоўна’ (Вальдэ, 1906, 642; Голуб-Ліер, 493; ЕСУМ, 5, 676; SWO, 1980, 782; Сной₂, 792).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)