vrbereiten

1. vt падрыхто́ўваць, рыхтава́ць (auf A, für A, zu D – да чаго-н.)

2. ~, sich (auf A, für A, zu D) рыхтава́цца, падрыхто́ўвацца (да чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Нагода ’прычына, выпадак’ (ТСБМ), параўн. таксама нагодачка‑пого́дачка ’божая кароўка’ (лаг., Шатал.). Укр. нагода ’выпадак, зручны час’, польск. nagoda ’прычына, аказія, выпадак, прыгода’, чэш. náhoda ’выпадак, выпадковасць, няшчасны выпадак’. Усё да *goditi з шырокай семантыкай, у тым ліку ’чакаць зручнага выпадку, рыхтавацца да нечага’, параўн. балг. нагодя се ’прыстасавацца, патрапіць’; зыходным для беларускага слова можа быць дзеяслоў нагадзіцца ’трапіцца, выпадкова сустрэцца, нечакана з’явіцца’, параўн. безасабовы дзеяслоў нагодзіло з супрацьлеглым (адмоўным) значэннем ’не ў пару прынесла каго-н. ці што-н.’ (Нас.). Наяўнасць падобных утварэнняў у народнай мове, здаецца, здымае пытанне аб магчымым пранікненні названага слова з чэшска-польскага арэала або з эмігранцкіх выданняў, дзе яны, на думку Жураўскага (Беларуская мова і літаратура ў школе, 1988, 2, 14), «адзначаюцца значна раней, чым у нашых мясцовых беларускіх».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

qualify [ˈkwɒlɪfaɪ] v.

1. рыхтава́ць (каго-н.) да яко́й-н. мэ́ты; рабі́ць адпаве́дным, падрыхто́ўваць; кваліфікава́ць;

qualify oneself for a post/job рыхтава́цца да яко́й-н. паса́ды/пра́цы

2. стаць спецыялі́стам у яко́й-н. галіне́

3. атры́мліваць дыпло́м, атэста́т, пасве́дчанне;

He qualified in London to teach English. Ён атрымаў дыплом выкладчыка англійскай мовы ў Лондане.

4. быць кампетэ́нтным;

I am not qualified to judge. Не мне судзіць.

5. ling. азнача́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рашы́ць сов.

1. в разн. знач. реши́ть;

ён рашы́ў рыхтава́цца да паступле́ння ў інстыту́т — он реши́л гото́виться к поступле́нию в институ́т;

р. ураўне́нне — реши́ть уравне́ние;

праўле́нне калга́са ~ла пача́ць будаўні́цтва электраста́нцыі — правле́ние колхо́за реши́ло нача́ть строи́тельство электроста́нции;

2. (растратить, расходовать) спусти́ть; ликвиди́ровать;

р. маёнтак — спусти́ть име́ние;

р. жыцця́ — лиши́ть жи́зни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ладава́ць1, ладова́ті ’прыводзіць у парадак, падпраўляць, рыхтаваць, укладваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’рамантаваць, напраўляць’ (Нар. словатв.), укр. ладува́ти ’рыхтаваць, прыстасоўваць’, польск. ładować ’даводзіць да ладу, рамантаваць, рыхтаваць’ (Малапольшча, Мазоўша), чэш. мар. ladovat seрыхтавацца да чаго-небудзь’, ’цешыцца, чакаючы штосьці’. Паўн.-слав. утварэнне ад ladъ > лад (гл.). Параўн. ла́дзіць. Сюды ж ла́давацца, ладава́цца ’прыводзіць у парадак, уладкоўваць, збірацца’ (ТСБМ).

Ладава́ць2 ’складваць’ (Сцяшк.), слонім. ’грузіць’ (Нар. лекс.), ’класці нешта цяжкае’ (Сцяц.), ’падымаць бярвёны на воз пры дапамозе лада’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. ладовати ’грузіць, нагружаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. ładować ’накладваць, нагружаць, абцяжарваць’ (XVI ст.), якое з с.-в.-ням. laden, ням. laden ’накладваць, напаўняць’, ’зараджаць (зброю)’ (Слаўскі, 4, 421). Сюды ж ст.-бел. ладовница, лядовница ’патранташ’ (XVII ст.), запазычаныя са ст.-польск. ładownica ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масці́ць ’рабіць насціл з дошак, бярвенняў (у мосце, падлозе)’, ’старанна ўкладваць, высцілаць’, ’брукаваць’, ’слаць пасцель’, ’рабіць сядзенне ў возе’, ’віць гняздо’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом.; КЭС, лаг.), ’рабіць кладку’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’рабіць падлогу з грунту (дзёрну, пяску)’ (ТС); масці́цца ’падсядаць’ (Шат., Нас.), ’ладзіцца, рыхтавацца’ (КЭС, лаг.), ’заляцацца’ (ігн., Сл. ПЗБ); масці́шча ’памост’ (красл., Сл. ПЗБ), масці́шчэ ’балотца за дварамі, да якога вялі масты праз ручай’ (Янк. 2), масці́шча, машчы́шча, маставі́шча, мастоўе ’места, дзе быў мост і грэбля’ (слаўг., Яшк.). Укр. мостити(ся), мостище, рус. мостить(ся) ’тс’, ст.-рус. мостити ’насцілаць мост, рабіць гаць, падлогу’, мостище ’месца, дзе быў мост ці гаць’. Да прасл. mostiti. Гл. мост.

*Масці́ць2, драг. умостэ́тэ, намостэ́тэ ў бо́ке ’накласці грымакоў, адлупцаваць, старанна біць’ (КЭС), мостыты ’знеслаўляць’ (З нар. сл.). Народная этымалогія злучае з масціць, аднак параўн. ст.-грэч. μαστίω ’біць хвастом аб свае бакі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

uczyć się

незак.

1. вучыцца, навучацца;

uczyć się dobrze (źle) — добра (дрэнна) вучыцца;

uczyć się do egzaminu — рыхтавацца да экзамена;

2. вучыць, вывучаць;

uczyć się języka hiszpańskiego — вывучаць іспанскую мову;

uczyć się lekcji — вучыць (рыхтаваць) урокі;

uczyć się o gadach — вывучаць змей

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zanosić się

zanosi|ć się

незак.

1. безас. na coзбірацца, рыхтавацца;

~i się na deszcz — збіраецца на дождж;

~i się na awanturę разм. пахне скандалам;

2. заходзіцца;

~ć się kaszlem — заходзіцца ад кашлю;

~ć się od łez (od płaczu) — заходзіцца ад плачу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ператвары́ць, ‑твару, ‑творыш, ‑творыць; зак.

1. што. Зрабіць з аднаго што‑н. другое, перавесці ў другі стан, надаць зусім іншы выгляд, змяніць якім‑н. чынам. Ператварыць край у квітнеючы сад. □ У рукі ўласныя свой лёс Узяў народ вольналюбівы, На вогнішчах палацы ўзнёс, Ператварыў балоты ў нівы. Крапіва. Немцы ператварылі Мінск у руіны. Шкраба. // Змяніць змест, характар чаго‑н., надаць чаму‑н. іншы сэнс. Ператварыць справу ў забаўку. □ Бязрукія паказвалі сваё голае калецтва і енчылі, вымушаныя ператварыць свае няшчасці ў прафесію. Чорны. — А мы не ператворым чужы сакрэт у набытак для плеткароў? — парушыла маўчанне Таня. Машара.

2. што. Ажыццявіць на справе што‑н., увасобіць у чым‑н. пэўным, канкрэтным. Цяпер трэба рыхтавацца да паўстання, каб скінуць уладу буржуазіі і сілай зброі ўстанавіць Савецкую ўладу. Усё гэта зрабіць нялёгка, але магчыма. Трэба гэтую магчымасць ператварыць у сапраўднасць. Гурскі. Казкі ўсе ператварылі на сапраўднасць мы, на былі. Дубоўка.

3. у каго-што. У казках, паданнях — прымусіць змяніць свой твар, выгляд, перавярнуць у каго‑, што‑н. з дапамогай чараў. Чараўнік ператварыў чалавека ў дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паступі́ць, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.

1. Уладкавацца куды‑н., стаць членам, удзельнікам чаго‑н. Паступіць на работу. □ І таму, як толькі пасля вайны часць, у якой ён служыў, вярнулася на радзіму, сержант Лемяшэвіч паступіў у дзесяты клас вячэрняй школы. Шамякін. — А як жа мне ў камсамол паступіць? — пытаецца Рыгор. Галавач. Паступіць на завод .. [Тарасу] параіў Андрэй Міхайлавіч. Якімовіч.

2. Павесці сябе пэўным чынам, зрабіць нейкі ўчынак. Апошні і рашучы момант яго злачынства адбудзецца тады, калі ён раскажа войту пра дзеда Талаша. Гэта акалічнасць крыху заспакойвала Саўку, і ён думаў аб тым, як паступіць яму далей. Колас. — Ты правільна паступіў, што асадзіў яго [Салагуба] крыху. Машара. Хацелася растлумачыць яму [Максіму], што хоць жорстка яна [Глаша] паступіла, але інакш не магла. Гроднеў.

3. Быць дастаўленым куды‑н., атрыманым кім‑н. У бальніцу паступіў хворы. Паступіла скарга. □ Раніцай паступіў загад рыхтавацца ў паход: пакаваць сувязную гаспадарку на фурманкі, быць гатовымі на выезд. Машара. // Перайсці, перадацца каму‑, чаму‑н. ад каго‑, чаго‑н. Уся адабраная ад палякаў зброя, што папала ў рукі партызан і чырвонаармейцаў, паступіла ў яго [дзеда Талаша] распараджэнне. Колас.

4. Рухаючыся, дасягнуць чаго‑н., апынуцца дзе‑н. (пра паветра, ваду, газ і пад.). Ток паступіў у правады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)